рэвалюцыйна-дэмакратычны рух латышскай інтэлігенцыі ў 1890-я г. Кіраўнікі — левыя рэв. дэмакраты П.Стучка, Я.Райніс, Ф.Розінь і інш. Друкаваны орган і ідэйны цэнтр — газ. «Dienas lapa» («Штодзённы лісток»). Удзельнікі «Я.с.» прапагандавалі с.-д. ідэі сярод рабочых, наладжвалі дыскусіі, у час якіх выкрывалі палітыку рас. самадзяржаўя, крытыкавалі нацыяналізм лат. буржуазіі. Зрабіла вял. ўплыў на развіццё дэмакр. традыцый лат. народа, спрыяла ўздыму яго нац. культуры. Пасля закрыцця ўрадам «Dienas lapa» і арышту кіраўнікоў рух спыніўся ў 1897.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
апладня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак., каго-што.
1. Даваць пачатак развіццю арганізма шляхам зліцця мужчынскай і жаночай палявых клетак.
2.перан. Станавіцца крыніцай творчай сілы. Творчасць рамантыкаў прагрэсіўных апладняў рэвалюцыйна-дэмакратычны і нацыянальна-вызваленчы рух, які раз-пораз успыхваў у розных частках Еўропы.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КАМЕ́НСКІ (Kamieński) Генрык Міхал (24.2.1813, Варшава — 14.1.1866),
польскі паліт. дзеяч, публіцыст, эканаміст, філосаф. Удзельнік паўстання 1830—31. З 1842 чл.патрыят. арг-цыі «Саюз польскага народа.» У 1845—50 у ссылцы ў Расіі, з 1852 у эміграцыі ў Швейцарыі, з 1858 у Алжыры. Сцвярджаў, што нац.-вызв. паўстанню павінна папярэднічаць сац. рэвалюцыя, прапанаваў памяркоўную праграму агр. рэвалюцыі. Пад уплывам ідэй Г.Гегеля і сенсіманістаў сфармуляваў ідэаліст. канцэпцыю прагрэсу і грамадства будучыні. Асн. працы: «Філасофія матэрыяльнай эканоміі чалавечага грамадства» (т. 1—2, 1843—45), «Дэмакратычны катэхізіс...» (1845), «Расія і Еўропа. Польшча» (1857), «Народная вайна» (1866). Аўтар «Успамінаў вязня» (выд. 1977).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІ́ЗІНГЕР (Kiesinger) Курт Георг (6.4.1904, г. Альбштат, Германія — 9.3.1988),
германскі паліт. і дзярж. дзеяч. Юрыст. У 1933—45 чл. Нацыянал-сацыялісцкай партыі, працаваў (1940—45) y МЗСфаш. Германіі. Пасля 2-й сусв. вайны ўступіў у Хрысціянска-дэмакратычны саюз (ХДС), у 1967—71 яго федэральны старшыня. У 1949—58 і 1969—80 дэп. бундэстага ФРГ, выступаў у падтрымку знешнепаліт. курсу ўрада К.Адэнаўэра. У 1950—58 чл., з 1955 — віцэ-старшыня Дарадчага сходу Савета Еўропы. У 1958—63 прэм’ер-міністр зямлі Бадэн-Вюртэмберг, у снеж. 1966 — кастр. 1969 федэральны канцлер ФРГ. Кааліцыйны ўрад К. [ХДС/ХСС (Хрысц.-сац. саюз) і С.-д. партыя Германіі] намагаўся ўпарадкаваць фінансы і інш., інтэнсіфікаваў адносіны ФРГ з краінамі Усх. Еўропы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Антыімперыялістычны народны фронт Індакітая, гл.Дэмакратычны фронт Індакітая
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЙДА́Р Ягор Цімуравіч (н. 19.3.1956, Масква),
расійскі дзярж. і грамадскі дзеяч, эканаміст. Унук пісьменніка А.Гайдара. Скончыў Маскоўскі ун-т, д-рэканам.навук. З 1980 працаваў ва Усесаюзным НДІ сістэмных даследаванняў, у 1985—87 вядучы навук. супрацоўнік Ін-та эканомікі і прагназавання навук.-тэхн. прагрэсу АНСССР, у 1987—90 на журналісцкай рабоце. У 1990 — 91 дырэктар Ін-та эканам. палітыкі Акадэміі нар. гаспадаркі СССР, у 1991 — 92 нам. Старшыні ўрада РСФСР па пытаннях эканам. палітыкі, міністр эканомікі і фінансаў, з лют. 1992 — міністр фінансаў, 1-ы нам. Старшыні ўрада па эканам. рэформе, выконваючы абавязкі Старшыні ўрада Рас. Федэрацыі. У 1992 і з 1994 дырэктар Ін-та эканам. праблем пераходнага перыяду. У 1993—94 1-ы нам. Старшыні ўрада Расіі, міністр эканомікі. Старшыня партыі «Дэмакратычны выбар Расіі» (з 1994). У 1993—95 дэпутат Дзярж. думы. Гайдар пачаў практычнае ажыццяўленне курсу на рэфармаванне рас. эканомікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
soziáldemokrátischa сацыя́л-дэмакраты́чны;
die Soziáldemokratische Partéi Déutschlands (die SPD) Сацыя́л-дэмакраты́чная па́ртыя Герма́ніі (СДПГ)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
САЮ́З БЕЛАРУ́СКАЙ ДЭМАКРА́ТЫІ,
грамадска-палітычная арг-цыя заходнерусісцкага кірунку, якая дзейнічала ў Гомелі ў крас.—ліст. 1917. Ініцыятарам стварэння саюза выступіла група работнікаў асветы і дзярж. служачых, эвакуіраваных з Вільні. На сходзе «беларусаў-дэмакратаў» 23 крас. выказана думка пра стварэнне С.б.д. з-за нязгоды з пастановамі з’езда Бел.нац. арг-цый (25—27 сак.) і непрызнаннем Беларускага нацыянальнага камітэта ў Мінску ў якасці кіруючага цэнтра нац. руху. Сход пастанавіў стварыць «Часовы беларускі дэмакратычны камітэт» з 10 чал., старшынёй к-та выбраны П.В.Каранкевіч, яго намеснікамі — Д.Г.Гулевіч, і Ф.В.Шышко. Дзейнасць саюза выявілася ў выступленнях супраць заклікаў набыцця нац. аўтаноміі, нацыяналізацыі школы і інш. На выбарах ва Устаноўчы сход С.б.д. аб’яднаўся з Беларускай народнай грамадой, Беларускім нацыянальным камітэтам у Магілёве і Аршанскім бел. к-там. Пасля Кастр. рэвалюцыі 1917 саюз спыніў сваю дзейнасць.
Літ.:
Сяменчык М.Я. Беларускія палітычныя арганізацыі краю і іх дзейнасць у сакавіку—чэрвені 1917 г. // Культурна-нацыянальныя працэсы на Беларусі ў другой палове XIX — пачатку XX стст.: Зб.навук.прац.Мн., 1998.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
цэнтралі́зм, ‑у, м.
Сістэма кіравання ці арганізацыі, пры якой мясцовыя органы падпарадкаваны цэнтральнай упадзе, цэнтру (у 5 знач.). Цэнтралізм кіравання. Прынцып цэнтралізму.
•••
Дэмакратычны цэнтралізм — кіруючы прынцып арганізацыйнай будовы КПСС і Камуністычных партый, а таксама органаў дзяржаўнай улады і грамадскіх арганізацый у СССР і сацыялістычных краінах, які азначае: выбарнасць усіх кіруючых органаў знізу даверху, справаздачнасць усіх органаў перад нізавымі арганізацыямі, строгую дысцыпліну і падпарадкаванне меншасці большасці, абавязковасць рашэнняў вышэйшых органаў для ніжэйшых.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пры́нцып
(лац. principium = аснова, пачатак)
1) асноўнае, зыходнае палажэнне якой-н. навукі, тэорыі (напр.дэмакратычны п. кіраўніцтва);
2) перакананне, пункт погляду;
3) асноўная асаблівасць будовы якога-н. механізма (напр. п. дзеяння машыны).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)