а́ншпуг

(гал. handspaak)

1) драўляны або металічны рычаг для падымання- і перасоўвання грузаў на караблі;

2) драўляны кол, які ўтрымлівае палі ў патрэбным становішчы пры забіванні іх капром.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

двухкватэ́рны, ‑ая, ‑ае.

Які складаецца з дзвюх кватэр. Двухкватэрны драўляны домік, у якім жыла сям’я Кудзіных і куды спяшалася Марынка, стаяў на рагу далёкіх ад цэнтра ціхіх вулак. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мя́ла, ‑а, н.

1. Драўляны таўкач, якім таўкуць бульбу, труць мак і г. д.

2. перан. Разм. Аб непаваротлівым, няспрытным чалавеку.

•••

Ні ў кола ні ў мяла гл. кола.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фальшкі́ль, ‑я, м.

Спец. Драўляны або металічны брус, прымацаваны пад кілем для засцярогі яго ад пашкоджання пры пасадцы на мель, на каменне, а таксама для надання судну большай устойлівасці.

[Ням. Falschkiel.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

БАЙДА́РА,

вёславая ці парусная бяспалубная лодка прыморскіх чукчаў, каракаў і эскімосаў. Драўляны каркас абцягваўся скурай цюленя або маржа (у эвенкаў былі байдары з дошак). Прамысловыя байдары ўмяшчалі да 9, транспартныя — да 30 чалавек.

Байдара.

т. 2, с. 223

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Варжадраўляны садок для захавання жывой рыбы’. Запазычанне з літ. várža ’верша; плецены або драўляны садок’. Гл. Лаўманэ, Лекс. балтызмы, 17 (там і геаграфія бел. слова).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

На́гель (nágel) ’драўляны гвозд (для замацавання плытоў)’ (зах.-палес., Кольб.). Запазычана з ням. Nagel праз польск. nagielдраўляны гвозд для збівання плытоў паміж сабой’ (Варш. сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

alcohol

[ˈælkəhɔl]

n.

1) алькаго́ль -ю; сьпірт -у m.

wood alcohol — драўля́ны сьпірт

2) алькаго́льны напо́й

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

му́шкель

(ням. Muschkeule)

драўляны малаток для канапачання драўляных суднаў, палуб і інш.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

кало́к, калка, м.

1. Памянш. да кол; кароткі, тонкі кол. Месца будаўніцтва падстанцыі было абазначана калкамі яшчэ ўлетку. Лупсякоў. // Калочак. Спяшаючыся, [Пракоп] зашчапіў дзверы на клямку і заткнуў у прабой дубовы калок-затычку. Якімовіч.

2. Драўляны або металічны шпянёк для нацягвання струн у музычных інструментах.

3. Абл. Драўляны цвік, замацаваны ў чым‑н. для таго, каб вешаць на ім што‑н. Нехаця Мікодым скінуў кажух і павесіў на калок, убіты ў вушак дзвярэй. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)