частка тэр Беларусі, якая ў выніку савецка-польскай вайны 1920 захоплена Польшчай і паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 знаходзілася ў яе складзе да вер. 1939. Паводле адм.-тэр. падзелу тэр. З.Б. была падзелена на 29 паветаў, што ўваходзілі ў Беластоцкае, Віленскае, Навагрудскае і Палескае ваяводствы. Агульная пл. 113 тыс.км2, нас. 4,6 млн.чал. (1931). Гал.культ. і навук. цэнтрам З.Б. была Вільня. У прамысл. адносінах найб. развіты Беластоцкі прамысл. раён. Найб. гарады: Вільня, Гродна, Брэст, Беласток, Слонім, Ліда, Навагрудак, Пінск, Лунінец, Кобрын, Пружаны, Ваўкавыск, Баранавічы, Маладзечна, Вілейка. З.Б. была адносна адсталай агр. ускраінай Польшчы і выкарыстоўвалася ёй пераважна як крыніца сыравіны, таннай рабочай сілы і рынак збыту яе прам-сці. У эканоміцы назіраўся застой. Працоўныя пакутавалі і ад эксплуатацыі, і ад нац. ўціску. Разбураная войнамі прам-сць аднаўлялася марудна, новыя прадпрыемствы амаль не будаваліся, прыродныя багацці краю (асабліва лясы) выкарыстоўваліся няшчадна. У 1928 у З.Б. дзейнічала каля 2 тыс. прадпрыемстваў, але на 80% з іх працавала па 5—20 чал. У гады эканам. крызісу (1929—33) тут часова спынілі работу каля 230 прадпрыемстваў. Складаючы 24% тэрыторыі і 13% насельніцтва Польшчы, удзельная вага прам-сці З.Б. ледзь перавышала 3%. У прам-сці, на транспарце і лесараспрацоўках было занята каля 100 тыс.чал.; амаль 50 тыс. рамеснікаў. Беспрацоўе тут было хранічнае (больш за 25 тыс. беспрацоўных у 1936), рабочы дзень дасягаў 10—12 гадз., зарплата была больш нізкая, чым у карэннай Польшчы. Больш за 80% насельніцтва займалася сельскай гаспадаркай. Сяляне пакутавалі ад малазямелля, перажыткаў прыгонніцтва (адработкі, шарваркі), цяжкіх падаткаў, высокіх цэн на прамысл. тавары і нізкіх цэн на с.-г. прадукты, запазычанасці банкам, самаўпраўства чыноўнікаў і паліцыі. У 1920-я г. на памешчыцкі маёнтак у сярэднім прыпадала каля 500 га зямлі, на сял. двор — каля 7 га; амаль 55 тыс. гаспадарак мелі надзел меншы за 1 га, каля 90 тыс. парабкаў былі зусім беззямельныя. У выніку зямельных рэформ 1920—30-х г. (парцэляцыя, ліквідацыя сервітутаў, камасацыя, пасяленне асаднікаў) зямельныя ўладанні памешчыкаў значна паменшалі, хоць зусім не ліквідаваны. Рэформы садзейнічалі ўмацаванню сял. гаспадарак, рассяленню сялян на хутары (да 1939 на хутары расселена каля 70% сял. гаспадарак). У 1930-я г. прадукцыйнасць сельскай гаспадаркі значна вырасла: ураджайнасць збожжавых дасягнула ўзроўню Францыі, а па многіх культурах пераўзышла фермераў ЗША. Адсутнасць радыкальных пераўтварэнняў у агр. сектары спрыяла захаванню ў сял. сем’ях традыц. ўкладу, працоўнай маралі, нац. культуры і бел. мовы. Перанаселеная вёска не мела адтоку ў прам-сць, таму ў пошуках работы сяляне часта эмігрыравалі ў краіны Зах. Еўропы і Амерыкі. Польскія ўлады праводзілі палітыку прымусовай паланізацыі і асіміляцыі беларусаў, забаранялі бел. школы, абмяжоўвалі прыёмы з бел. школ у ВНУ, не дазвалялі карыстацца роднай мовай у дзярж. установах, не прызнавалі тэрміна «З.Б.», а называлі яе «крэсы ўсходне» («усх. ўскраіны») або Белапольшчай. З 400 бел. школ, што існавалі на тэр. З.Б. да 1921, у 1928 засталося 29 бел. і 49 польска-бел. школ, у 1934—16. Былі закрыты 2 настаўніцкія семінарыі (у Барунах і Свіслачы), 8 бел. гімназій (у Будславе, Гродне, Грудку, Клецку, Маладзечне, Навагрудку, Нясвіжы, Радашковічах). Каля 35% насельніцтва З.Б. заставалася непісьменным (1939). Жорстка праследавалася бел. прэса, асабліва рэв. кірунку. Калі ў 1927 легальна выдаваліся 23 бел. газеты і часопісы, то ў 1930 іх стала 12; да 1939 асталіся толькі прапольскія і клерыкальныя выданні. Улады вышуквалі розныя прычыны, каб закрываць бел. выдавецтвы. бібліятэкі, клубы, хаты-чытальні. Гал. метадам кіравання ў З.Б. быў прымус, а часам і тэрор. Турмы і Бяроза-Картузскі канцэнтрацыйны лагер былі перапоўнены паліт. вязнямі. Часта праводзіліся судовыя паліт. працэсы, масавыя рэпрэсіі. Бяспраўе, малазямелле, нац. прыгнёт, урадавая дыктатура абвастралі супярэчнасці, стваралі ўмовы для ўзмацнення нац.-вызв. руху, які ў розныя часы прымаў розныя формы, але ніколі не спыняўся. Эканам. выступленні рабочых часта суправаджаліся антыўрадавымі дэманстрацыямі, мітынгамі, сутычкамі з паліцыяй. Найб. вострыя формы гэты рух набыў у перыяды эканам. крызісу (1929—33) і стварэння антыфашысцкага народнага фронту (1935). Адбываліся і антыўрадавыя выступленні сялян (гл.Косаўскі расстрэл 1927, Асташынскае выступленне сялян 1932, Кобрынскае выступленне сялян 1933, нарачанскіх рыбакоў выступленне 1935). Дэпутаты сейма ад З.Б. вялі парламенцкую барацьбу ў складзе Беларускага пасольскага клуба. У 1925—27 разгарнулася дзейнасць магутных нац.вызв. арг-цый Беларуская сялянска-работніцкая грамада (БСРГ, больш за 2 тыс. яе гурткоў аб’ядноўвалі каля 120 тыс. членаў), у 1927—30 — «Змаганне». Да 1930 левае крыло вызв. руху ў З.Б. было разгромлена. Легальную дзейнасць працягвалі толькі цэнтрысцкія і кансерватыўныя нац.-дэмакр. партыі і культ.-асв. арг-цыі. На працягу 1921—37 у ліку вядучых культ.-асв. арг-цый было Таварыства беларускай школы (ТБШ). Прыкметнай была дзейнасць Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры (1926—37), Таварыства беларускай асветы. Радыкальны рэв. рух у З.Б. ў 1921—23 узначальвала Беларуская рэвалюцыйная арганізацыя (БРА), у 1923—38 — Камуністычная партыя Заходняй Беларусі (КПЗБ, у 1933 аб’ядноўвала каля 4 тыс. членаў). Спалучэннем легальных і нелегальных форм барацьбы КПЗБ часам удавалася скіроўваць нац.-вызв. рух у рэчышча класавай барацьбы. З гэтай мэтай яна выкарыстоўвала папулярныя ў народзе заклікі да самавызначэння З.Б., падтрымлівала надзённыя патрэбы працоўных, папулярызавала ў прыхарошаным выглядзе дасягненні ў БССР. Але нац. нігілізм КПЗБ у 1930-я г. абумовіў яе дэструктыўную ролю ў нац.-вызв. руху. Пад кіраўніцтвам КПЗБ дзейнічалі Камуністычны саюз моладзі Заходняй Беларусі (КСМЗБ), Міжнародная арганізацыя дапамогі рэвалюцыянерам Заходняй Беларусі (МОПР Зах. Беларусі), чырв. прафсаюзы, студэнцкая лявіца «Фронт». КПЗБ выдавала газ.«Чырвоны сцяг». час.«Бальшавік» і інш. Свае газеты і часопісы выдавалі БРА, БСРГ, «Змаганне», ТБШ, «Фронт», КСМЗБ, МОПР Зах. Беларусі і інш. грамадскія арг-цыі; выдаваліся прагрэсіўныя сатыр.час.«Маланка», «Асва». Сялянскія і хрысціянска-дэмакр.бел. партыі адхілялі рэв. рух як крайнюю і экстрэмісцкую форму барацьбы, найчасцей вялі памяркоўную палітыку. Беларуская хрысціянская дэмакратыя (БХД, вядучая партыя З.Б. ў 1930-я г.), Беларускі сялянскі саюз (БСС), Цэнтральны саюз культурных і гаспадарчых арганізацый (Цэнтрасаюз), Беларуская санацыя і інш. партыі і арг-цыі часам дамагаліся дробных уступак у галіне бел.нац. культуры праз згоду з польскімі ўладамі. Значны ўплыў на развіццё нац.вызв. руху ў З.Б. мела творчасць бел. пісьменнікаў М.Танка (Я.І.Скурко), П.Пестрака, В.Таўлая, Л.Родзевіча, М.Васілька, А.Салагуба, М.Засіма, Н.Арсенневай, Х.Ільяшэвіча, П.Карузы, М.Краўцова, С.Крыўца, А.Стаповіча, М.Машары, У.Самойлы, публіцыстаў А.Альшэўскага, І.Канчэўскага, А.Луцкевіча, Я.Міско, А.Станкевіча, В.Харужай, навукоўцаў Б.Тарашкевіча, С.Рак-Міхайлоўскага, І.Дварчаніна. З л-рай З.Б. звязана творчасць У.Жылкі, К.Сваяка, Г.Леўчыка, М.Гарэцкага, А́.Гаўрылюка і інш. Намаганнямі паэтаў «Беларускай газеты» ў снеж. 1933 праведзены нелегальны з’езд пісьменнікаў З.Б., прынята дэкларацыя з заклікам стварыць арг-цыю пісьменнікаў дзеля творчай работы «для народа і разам з ім». У 1934 улады забаранілі «Беларускую газету» і арыштавалі актыўных яе супрацоўнікаў. Значны ўклад у выяўл. мастацтва З.Б. зрабілі мастакі Я.Горыд, Я.Драздовіч, П.Сергіевіч, М.Сеўрук, у муз. культуру — К.Галкоўскі, Л.Рагоўскі, М.Забэйда-Суміцкі. Плённую дзейнасць па стварэнні нар. хораў і збору бел.нар. песень праводзілі А.Грыневіч, Р.Шырма, Г.Цітовіч і інш. Большасць грамадска-паліт. і культ.-асв. арг-цый З.Б. размяшчалася ў Вільні, у т.л. выд-вы (Беларускае выдавецкае таварыства, Выдавецтва Таварыства беларускай школы, Выд-ваБел. ін-та гаспадаркі і культуры, Выд-ваБел. сялянска-работніцкага клуба, Знамяроўскага У. выдавецтва, Клецкіна Б.А выдавецтва), Беларускае навуковае таварыства, Беларускі музей, Беларуская драматычная майстроўня, Беларускае дабрачыннае таварыства, Віленская беларуская гімназія, школы, кнігарні і інш. Тут выдадзены многія творы Гарэцкага, Дварчаніна, Родзевіча, М.Танка, Машары; выдаваліся многія газеты і часопісы, падручнікі для бел. школ, шматлікія календары, прамовы дэпутатаў у сейме. ТБШ, БСРГ і «Змаганне» праз свае клубы, гурткі і бібліятэкі-чытальні вялі шырокую культ.-асв. работу сярод насельніцтва, стваралі маст. гурткі, рыхтавалі канцэрты, якія былі своеасаблівым пратэстам супраць намераў польскіх улад задушыць роднае бел. слова і нар. культуру. Паліцыя часта арыштоўвала дзеячаў культуры і кіраўнікоў маст. самадзейнасці. Сярод найб. выдатных дзеячаў рэв.нац.-вызв. руху ў З.Б. былі кіраўнікі БСРГ, «Змагання», ТБШ, БРА і КПЗБ: Тарашкевіч, Рак-Міхайлоўскі, Дварчанін, А.Луцкевіч, А.Станкевіч, А.Уласаў, П.Валошын, П.Мятла, М.Бурсевіч, Альшэўскі, М.Арэхва, Я.Бабровіч, І.Дабрыян, А.Данялюк, М.Дворнікаў, Ф.Валынец, Я.Гаўрылік, І.Грэцкі, П.Крынчык, Г.Муха-Мухноўскі, А.Лябецкая, Ф.Стацкевіч, М.Пяткевіч, Паўловіч, М.Кепель, П.Кізевіч, А.Канчэўскі, І.Лагіновіч (П.Корчык), І.Малец, С.Панкова, С.Прытыцкі, Родзевіч, І.Сяменікаў, А.Федасюк, Харужая, У.Царук і інш.
Пасля нападу фаш. Германіі на Польшчу (1.9.1939) Чырв. Армія 17.9.1939 перайшла граніцу Польшчы і ўзяла пад абарону насельніцтва З.Б. і Зах. Украіны. Жыхары З.Б. шчыра сустракалі армію як вызваліцельніцу. Народны сход Заходняй Беларусі 1939 (Беласток, 28—30.10.1939) прыняў Дэкларацыю пра абвяшчэнне Сав. улады і ўз’яднанне З.Б. з БССР. 12.11.1939 сесія Вярхоўнага Савета БССР прыняла законы пра ўз’яднанне З.Б. з БССР. Гэтым было адноўлена нац. адзінства бел. народа (гл.Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР). Паводле дамоўленасці ўрадаў СССР і Літвы ў кастр. 1939 Віленскі край з г. Вільня перададзены ў склад Літвы, а паводле сав.-польскай дамоўленасці ў вер. 1944 Беластоцкая вобл. і некалькі раёнаў Брэсцкай вобл. перададзены Польшчы. У выніку новага адм.-тэр. падзелу (4.12.1939) на тэр. З.Б. былі ўтвораны 5 абласцей: Баранавіцкая (26 раёнаў), Беластоцкая (24 раёны, з 20.9.1944 Гродзенская вобл., 15 раёнаў), Брэсцкая (18 раёнаў), Вілейская (22 раёны, з 20.9.1944 Маладзечанская вобл.), Пінская (11 раёнаў).
Літ.:
Народное (национальное) собрание Западной Белоруссии 28—30 октября 1939 г.: Стеногр. отчет. Мн., 1946;
Stankievič A. Biełaruski chryścijanski ruch. Vilnia. 1939;
Горбунов Т.С. Воссоединение белорусского народа в едииом советском социалистическом государстве. М., 1948;
Борьба трудящихся Западной Белоруссии за социальное и национальное освобождение и воссоединение с БССР: Док. и материалы. Т. 1—2. Мн., 1962—72;
Революционный путь Компартии Западной Белоруссии (1921—1939 гг.). Мн., 1966;
Ліс А. Браніслаў Тарашкевіч. Мн., 1966;
Полуян В.А. Революционно-демократическое движение в Западной Белоруссии (1927—1939 гг.). Мн., 1978;
Муха-Мухновский Г.М. Пути-дороги. Мн., 1973;
Калеснік У. Усё чалавечае: Літ. партрэты, артыкулы, нарысы. Мн., 1993;
Ладысев В.Ф. В борьбе за демократические права и свободы. Мн., 1988;
Орехво Н.С. Дела и люди КПЗБ. Мн., 1983;
Рагуля В. Успаміны. Мн., 1993.
І.П.Хаўратовіч.
Да арт.Заходняя Беларусь. Першамайская дэманстрацыя працоўных Гродна. 1937.Да арт.Заходняя Беларусь. Брукаванне вуліцы ў вёсцы Зубелевічы (Ляхавіцкі раён). 1928.
4.(место по краю, край) бок, род. бо́ку м., край, род. кра́ю м.;
ю́жная сторона́ ле́са паўднёвы бок (край) ле́су;
по обе́им сторона́м доро́ги па або́двух бака́х даро́гі;
5.(противопоставляемые группы) бок, род. бо́ку м.;
догова́ривающиеся сто́роны дагаво́рныя бакі́;
◊
на стороне́ на баку́;
всё в сто́рону усё на бок;
оста́ться в стороне́ заста́цца ўбаку́;
в сто́рону у бок;
моё де́ло сторона́ мая́ ха́та з кра́ю;
узна́ть стороно́й даве́дацца ад і́ншых;
на все четы́ре сто́роны на ўсе чаты́ры бакі́;
на сто́рону на бок;
со стороны́ з бо́ку;
с одно́й стороны́ з аднаго́ бо́ку;
со стороны́(кого, чего) з бо́ку (каго, чаго);
шу́тки в сто́рону без жа́ртаў, жа́рты на бок;
подойти́ не с той стороны́ падысці́ не з таго́ бо́ку;
привлека́ть на свою́ сто́рону схіля́ць на свой бок;
приня́ть(чью-л.)сто́рону стаць на (чый-небудзь) бок.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
с, сопредлог
1.с род. з (каго, чаго), са (каго, чаго) (при этом са употребляется перед словами, начинающимися с двух или более согласных, если первая из них с, з, ж, м, ш);
взять кни́гу с по́лки узя́ць кні́гу з палі́цы;
убра́ть посу́ду со стола́ прыбра́ць по́суд са стала́;
упа́сть с ле́стницы упа́сці з ле́свіцы;
спусти́ться с горы́ спусці́цца з гары́;
прийти́ с рабо́ты (со слу́жбы, с собра́ния) прыйсці́ з рабо́ты (са слу́жбы, са схо́ду);
прие́хать с Кавка́за прые́хаць з Каўка́за;
письмо́ с ро́дины ліст з радзі́мы;
прыжо́к с самолёта скачо́к з самалёта;
де́ло начало́сь с пустяко́в спра́ва пачала́ся з дро́бязі;
напа́сть на врага́ с ты́ла напа́сці на во́рага з ты́лу;
с мину́ты на мину́ту з хвілі́ны на хвілі́ну;
говори́ть речь с трибу́ны гавары́ць прамо́ву з трыбу́ны;
с пра́вой стороны́ от доро́ги находи́лась ро́ща з пра́вага бо́ку ад даро́гі знахо́дзіўся гай;
урожа́й с гекта́ра ураджа́й з гекта́ра;
брать приме́р с кого́-л. браць пры́клад з каго́-не́будзь;
снима́ть ме́рку с кого́-л. здыма́ць ме́рку з каго́-не́будзь;
писа́ть портре́т с кого́-л. малява́ць партрэ́т з каго́-не́будзь;
перевести́ с белору́сского языка́ перакла́сці з белару́скай мо́вы;
с разреше́ния нача́льника з дазво́лу нача́льніка;
с ва́шего согла́сия з ва́шай зго́ды;
уста́ть с доро́ги стамі́цца з даро́гі;
писа́ть с большо́й бу́квы піса́ць з вялі́кай лі́тары;
взыска́ть с кого́ спагна́ць з каго́;
взять с бо́ю узя́ць з бо́ю;
дово́льно с тебя́ даво́лі з цябе́;
хва́тит с вас хо́піць з вас; кроме того, в знач. «с такого-то времени», «по причине чего-л.», «по случаю чего-л.» переводится ещё предлогом ад (чаго);
с де́тства з (ад) дзяці́нства;
с са́мого утра́ з (ад) са́май ра́ніцы;
с пе́рвых же дней з (ад) пе́ршых жа дзён;
с утра́ до ве́чера з (ад) ра́ніцы да ве́чара;
с тех пор з (ад) той пары́;
с доса́ды з (ад) пры́красці (ад зло́сці);
с го́ря з (ад) го́ра;
с перепу́гу з (ад) перапало́ху;
2.с вин. з (каго, што), са (каго, што); (при этом са употребляется перед словами, начинающимися с двух или более согласных, если первая из них с, з, ж, м, ш);
величино́й с дом велічынёй з дом;
с вас ро́стом з вас ро́стам; кроме того, в значении «приблизительно», «около», «почти» переводится ещё предлогами каля́(чаго), пад (што);
прожи́ть где́-л. с ме́сяц пражы́ць дзе-не́будзь з ме́сяц (каля́ ме́сяца);
до ле́са бу́дет с киломе́тр да ле́су бу́дзе з кіламе́тр (каля́ кіламе́тра);
собрало́сь челове́к с де́сять сабра́лася чалаве́к з дзе́сяць (каля́ дзесяці́, пад дзе́сяць);
3.с твор. з (кім, чым), са (кім, чым); (при этом са употребляется перед словами, начинающимися с двух или более согласных, если первая из них с, з, ж, м, ш);
я иду́ с тобо́й я іду́ з табо́й;
поговори́ть с друзья́ми пагавары́ць з сябра́мі;
согласи́ться с ке́м-л. згадзі́цца (пагадзі́цца) з кім-не́будзь;
чита́ть с удово́льствием чыта́ць з прые́мнасцю (са здавальне́ннем);
челове́к с тала́нтом чалаве́к з та́лентам;
хлеб с ма́слом хлеб з ма́слам;
поспеши́ть с отъе́здом паспяша́цца з ад’е́здам;
собра́ться с мы́слями сабра́цца з ду́мкамі;
с рабо́той обстои́т всё благополу́чно з пра́цай (рабо́тай) усё до́бра;
у него́ пло́хо с се́рдцем у яго́ дрэ́нна з сэ́рцам;
что с ним ста́ло? што з ім ста́лася?;
с года́ми взгля́ды меня́ются з гада́мі по́гляды мяня́юцца; кроме того, в значении «при посредстве кого-, чего-л.» переводится ещё конструкциями без предлога;
посла́ть с курье́ром пасла́ць з кур’е́рам (кур’е́рам);
◊
поживи́те с моё пажыві́це ко́лькі я;
с трудо́м насі́лу (з ця́жкасцю).
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
уIпредлог с род.
1.(около, возле) каля́, ля (каго, чаго); (при) пры (чым); (за) за (кім, чым);
останови́ться у две́ри спыні́цца каля́ (ля) дзвярэ́й;
уса́дьба у доро́ги сядзі́ба каля́ (ля) даро́гі (пры даро́зе);
стоя́ть у станка́ стая́ць пры станку́ (за станко́м, каля станка́);
сиде́ть у руля́ сядзе́ць за рулём;
у телефо́на пры тэлефо́не (каля́ тэлефо́на);
у роя́ля за рая́лем;
2.(при указании на лицо или предмет, к которым что-л. относится, в пределах которых что-л. происходит) у, ў (каго, чаго); при этом у употребляется в начале предложения, после знаков препинания и после согласных; ў — после гласных, если слово, оканчивающееся на гласный, не отделено от предлога знаком препинания;
жить у това́рища жыць у тава́рыша;
шить пальто́ у портно́го шыць паліто́ ў краўца́;
у нас сего́дня гость у нас сёння госць;
у меня́ нет вре́мени у мяне́ няма́ ча́су;
у него́ три сына у яго́ тры сыны́; кроме того, иногда переводится также иными предлогами или конструкциями без предлогов, в частности: а) (в знач. «вместе», «при») пры (кім, чым);
жить у роди́телей жыць у бацько́ў (пры бацька́х); б) (в знач. принадлежности, когда указывается на то, чему свойственно что-л. или к чему приделано что-л.) на (чым), у (чым); а также переводится конструкциями с род. падежом без предлога и конструкциями с глаголом мець;
лист у кле́вера тройча́тый ліст у канюшы́ны (на канюшы́не) трайча́сты;
у магази́на есть вы́веска на магазі́не ёсць шы́льда;
дверь у шка́фа заперта́ дзве́ры ў ша́фе замкнёны;
но́жки у стола́ неро́вные но́жкі стала́ (у стале́) няро́ўныя; в) (со словом «меня» при выражении угрозы) у каго́, а также без предлога с дат.;
бу́дешь ты у меня́ знать! бу́дзеш ты ў мяне́ (мне) ве́даць!;
смотри́ ты у меня́! глядзі́ ты мне (у мяне́)!;
посме́й то́лько у меня́! паспрабу́й то́лькі мне (у мяне́)!;
◊
быть у вла́сти стая́ць на чале́ ўла́ды, трыма́ць ула́ду.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
стацьIсов.
1.в разн. знач. стать;
памагчы́ с. на но́гі — помо́чь стать на́ ноги;
с. ля дзвярэ́й — стать у две́ри;
с. на я́кар — стать на я́корь;
с. за стано́к — стать за стано́к;
с. у па́ры — стать в па́ры;
рака́ ста́ла — река́ ста́ла;
гадзі́ннік стаў — часы́ ста́ли;
с. ла́герам — стать ла́герем;
2. стать, встать, подня́ться;
наро́ды ўсяго́ све́ту ста́нуць на абаро́ну мі́ру — наро́ды всего́ све́та ста́нут (вста́нут, подни́мутся) в защи́ту ми́ра;
3. (уместиться) стать, встать;
ша́фа тут не ста́не — шкаф тут не ста́нет (вста́нет);
◊ с. у тупі́к — стать в тупи́к;
с. на ро́ўную нагу́ — (з кім) стать на ра́вную но́гу (с кем);
с. упо́перак го́рла — стать поперёк го́рла;
с. папяро́к даро́гі — стать поперёк доро́ги;
с. на бок — (каго, чый) стать на сто́рону (кого, чью), приня́ть сто́рону (кого, чью);
с. на шляху́ — стать на пути́;
ні с. ні се́сці — ни ста́ть ни се́сть;
с. сцяно́й — стать стено́й;
валасы́ ста́лі дубка́ — во́лосы ста́ли ды́бом;
с. дубка́ — стать на дыбы́;
с. слу́пам — остолбене́ть;
с. кало́м у го́рле — стать коло́м в го́рле;
с. на кале́ні — стать на коле́ни;
с. на но́гі — стать на́ ноги;
с. на шлях — (чаго) стать на путь (чего);
с. у по́зу — стать в по́зу;
с. у строй — стать в строй;
с. ру́бам — разг. воспроти́виться;
за малы́м спра́ва ста́ла — за немно́гим де́ло ста́ло, за ма́лым остано́вка
стацьIIсов.
1. (начать) стать;
ён стаў займа́цца ў вячэ́рняй шко́ле — он стал занима́ться в вече́рней шко́ле;
2. (сделаться) стать;
ён стаў перадавіко́м — он стал передовико́м;
ста́ла све́тла — ста́ло светло́;
яму́ ста́ла няёмка — безл. ему́ ста́ло нело́вко;
ён стаў све́дкам — он стал свиде́телем;
3.разг. стать, хвати́ть;
нам гэ́тага ста́не (хо́піць) надо́ўга — нам э́того ста́нет (хва́тит) надо́лго;
бу́ду працава́ць, паку́ль ста́не сіл — бу́ду рабо́тать, пока́ ста́нет (хва́тит) сил
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
стая́цьнесов., в разн. знач. стоя́ть;
с. каля́ акна́ — стоя́ть у окна́;
с. на адно́й назе́ — стоя́ть на одно́й ноге́;
грузавікі́ стая́лі — грузовики́ стоя́ли;
на пло́шчы стаі́ць вялі́кі буды́нак — на пло́щади стои́т большо́е зда́ние;
на стале́ заста́ўся с. некрану́ты абе́д — на столе́ оста́лся стоя́ть нетро́нутый обе́д;
с. на ва́рце — (чаго) стоя́ть на стра́же (чего);
на ву́ліцы стаі́ць шум — на у́лице стои́т шум;
на пара́дку дня стая́ць тры пыта́нні — на пове́стке дня стоя́т три вопро́са;