До́вад ’довад, доказ’ (БРС). Рус.до́вод, укр.до́від, польск.dowód, чэш.důvod, балг.до́вод і г. д. Ужо ў ст.-рус. мове доводъ ’тс’. Паводле Слаўскага (1, 158–159), агульнаславянскае ўтварэнне. Гл. яшчэ Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 149 (ад дзеяслова доводити). У Трубачова (Эт. сл., 5) няма (відаць, не лічыцца праславянскім).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
дакумента́цыя
(ад лац. documentum = доказ, сведчанне)
1) сукупнасць дакументаў, прысвечаных якому-н. пытанню;
2) абгрунтаванне чаго-н. пры дапамозе дакументаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
свиде́тельствоср.
1.(показание) све́дчанне, -ння ср.;
2.(доказательство)до́каз, -зу м., све́дчанне, -ння ср.;
3.(документ) пасве́дчанне, -ння ср.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
evidence[ˈevɪdəns]n.
1.(of/for)до́каз(ы), фа́кты;
They found new evidence for their theory. Яны знайшлі новыя факты як доказ іх тэорыі.
2.lawдо́каз; сведчанне, паказа́нні све́дкаў;
The fingerprints were the only evidence. Адбіткі пальцаў былі адзіным доказам.
♦
be in evidence быць навідаво́ку; быць лёгка заўва́жаным;
The boy was nowhere in evidence. Хлопчыка нідзе не было відаць;
She likes very much to be in evidence. Яна вельмі любіць быць на вачах.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ДЖОЎЛЬ ((Joule) Джэймс Прэскат) (24.12.1818, г. Солфард, Вялікабрытанія — 11.10.1889),
англійскі фізік, адзін з першаадкрывальнікаў закону захавання энергіі. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1850). Навук. працы па эл.-магнетызме, цеплавых з’явах і кінетычнай тэорыі газаў. Адкрыў з’яву магн. насычэння (1840); устанавіў залежнасць колькасці цеплыні, што выдзяляецца ў правадніку пры працяканні праз яго эл. току, ад сілы току і супраціўлення правадніка (1841; гл.Джоўля—Ленца закон). Вызначыў мех. эквівалент цеплыні і даў тым самым эксперыментальны доказ захавання энергіі (1843). Разам з У.Томсанам адкрыў з’яву змянення т-ры газаў пры іх працяканні праз сітаватую перагародку (1853—54; гл.Джоўля—Томсана эфект). Яго імем названа адзінка энергіі і работы — джоўль.
Літ.:
Голин Г.М., Филонович С.Р. Классики физической науки (с древнейших времен до начала XX в.). М., 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІФАГО́Р (Pythagoras) Самаскі
(каля 580, в-аў Самас, Грэцыя — 500 да н.э.),
старажытна-грэчаскі матэматык і філосаф-ідэаліст, заснавальнік піфагарэізму. У галіне матэматыкі яму прыпісваюць увядзенне доказу ў геаметрыю, пабудову планіметрыі прамалінейных фігур, стварэнне вучэння пра падобнасць, доказПіфагора тэарэмы, адкрыццё ірацыянальных лікаў, пабудову некат. правільных многавугольнікаў і мнагаграннікаў і інш. Ёсць звесткі пра П. як астранома. Ён лічыў Зямлю шарам, які знаходзіцца ў цэнтры Сусвету; ведаў пра ўласны рух Сонца, Месяца і планет. Заснаваў у г. Кратоне (Паўд. Італія) піфагарэйскі саюз, які быў адначасова філас. школай, паліт. партыяй і рэліг. брацтвам. Лічыў, што лік ёсць сутнасць усіх рэчаў, а Сусвет з’яўляецца гарманічнай сістэмай лікаў і іх адносін. Адстойваў уяўленне аб бессмяротнасці душ і іх перасяленні. Быў ідэолагам рабаўладальніцкай арыстакратыі.
Літ.:
Болгарский Б.В. Очерки по истории математики. Мн., 1974.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
definite
[ˈdefənət]
adj.
1) выра́зны, я́сны, дакла́дны
definite proof — выра́зны до́каз
definite answer — я́сны адка́з
2) вы́значаны, акрэ́сьлены
3) азнача́льны
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Ánzeichenn -s, -
1) прыкме́та; знак; прая́ва; сімпто́м
2) юрыд.до́каз
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ГІГЕ́ВІЧ (Васіль Сямёнавіч) (н. 3.1.1947, в. Жыцькава Барысаўскага р-на Мінскай вобл.),
бел. пісьменнік. Скончыў фіз.ф-т Харкаўскага ун-та (1969), Вышэйшыя літ. курсы ў Маскве (1979). Працаваў выкладчыкам фізікі ў школе, на Барысаўскім шклозаводзе (1970—77), на кінастудыі «Беларусьфільм» (з 1979), у час. «Маладосць» (з 1981). З 1992 — у час. «Полымя». Друкуецца з 1972. Кнігі апавяданняў і аповесцей «Спелыя яблыкі» (1976), «Калі ласка, скажы» (1978), «Жыціва» (1980), «Астравы на далёкіх азёрах» (1984). Аўтар раманаў (ад бытавога да сац.-фантастычнага) «Доказ ад процілеглага» (1985), «Мелодыі забытых песень» (1988), «Не забывай пра дом свой, грэшнік» (1990), «Кентаўры» (1993). Напісаў (разам з А.Чарновым) навук.-дакумент. кнігу пра Чарнобыль «Сталі воды горкімі» (1991). Для яго творчасці характэрны псіхалагізм, філасафічнасць, умоўна-абагульненая форма маст. асэнсавання жыцця.