Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Máhlzeitf -, -en е́жа (абед, вячэра);
éine ~ éinnehmen* абе́даць; вячэ́раць;
éine ~ hálten* сядзе́ць за стало́м, е́сці, прыма́ць стра́ву;
~en verábreichen падава́ць стра́вы, разно́сіць стра́ву (у бальніцы і г.д.);
~! прые́мнага апеты́ту!; до́брыдзень!; быва́йце! (прывітанне ў абедзенны час);
◊
ja ~!, prost ~!іран. пако́рна [шчы́ра] дзя́кую!
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
прывы́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які стаў прывычках, увайшоў у прывычку. Полаз і Вітушка паабедалі з прывычнай сялянскай паважнасцю.Шамякін.Пётра падышоў да сцірты і сказаў прывычнае «добрыдзень».Пташнікаў.Увесь наш прывычны парадак механічнай работы пачаў трашчаць на ўсіх застаўках.Скрыган.// Добра знаёмы, звычайны. Халасцяцкі пакой, пусты, .. па-роднаму прывычны, зараз здаваўся.. [Банжыну] чужым.Шыцік.
2. Які выпрацаваў прывычку да чаго‑н., прывык да чаго‑н. Але прывычны паляўнічы зрок Адгадваў сярод густой травы, Па росах збітых воўчыя сляды.Танк.Лучына дыміць і чадзіць. Непрывычнаму чалавеку было б кепска пры гэтым асвятленні, а прывычнаму — лепей і не трэба.Бядуля.Упартыя мазгі, як прывычны конь, заварочваюць на старую дарожку.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Едучы, наблізіцца да каго‑, чаго‑н. У наступную ноч да катла пад’ехалі на санках партызаны.Шчарбатаў.Прыцемкам да Ермаліцкіх пад’ехаў вазок, запрэжаны добрым стаеннікам.Грахоўскі.// Заехаць пад што‑н. Пад’ехаць пад мост.// Праехаць нейкую частку шляху на падарожным транспарце. Цяпер я пакаяўся, што не падаўся на бальшак, дзе мог пад’ехаць на падарожнай машыне.Якімовіч.
2.Разм. Прыехаць куды‑н. У той жа дзень Стрыжак загадаў Тышкевічу весці групу на аб’яднанне з атрадам Ваталава. Сам абяцаў пад’ехаць пазней.Асіпенка.[Палавінка] па развітанне моцна паціснуў Кавалёвай руку і абяцаў сам пад’ехаць у калгас.Дуброўскі.// З’ездзіць куды‑н. на нейкі час. [Аканом:] — Дзеньдобры, панове. Феакціст Антонавіч вельмі прасіў да яго пад’ехаць на гадзіну якую.Галавач.
3.перан.Разм. Падлізацца да каго‑н.; дабіцца чаго‑н. хітрасцю, ліслівасцю. Пад’ехаць да начальства. □ [Вруй] цярпліва чакаў, покі Саўка думаў, і меркаваў, ці спрытна пад’ехаў ён да Саўкі.Колас.Хлопцы былі пранырлівыя, умелі пад’ехаць да жанчын, ласкай выпрасіць тое, чаго і сілай не возьмеш.Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абы́1, злучнік.
1.умоўны. Далучае ўмоўныя даданыя сказы з дапушчальна-абмежавальным адценнем. Ужываецца пераважна ў спалучэнні з часціцай «толькі». Пасля дажджу бывае ясна, і мокрыя плечы высахнуць адразу, абы толькі замест дажджавых кропель на чалавека не падалі кулі або каменне.Чорны.[Саша] усё будзе ведаць: мае ўчынкі, думкі, абы вярнулася наша шчасце.Шамякін.
2.мэтавы. Далучае даданыя сказы са значэннем мэты, якое ўскладняецца абмежавальна-паясняльным адценнем. [Дзямід Сыч:] — Ты зрабіўся вельмі добры, Мікалай Лявонавіч. Ты хочаш прымірыць усіх, абы ціха было.Паслядовіч.Нехта іграе на раллі, барабанячы як папала, абы мацней гуло.Скрыган.
3.часавы. Разм. Ужываецца ў складаназалежных сказах з даданымі часу, калі падзеі, пра якія гаворыцца ў галоўнай частцы, пачынаюцца адразу пасля падзей, адзначаных у даданай частцы; адпавядае злучнікам «толькі», «як толькі». Абы вольная хвіліна, то яе [Міхаліны] ужо ў хаце няма.Чарнышэвіч.[Юрка Пятровіч:] — Бачыце самі — абы кашляць, дык і ў плач.Брыль.
абы́2, часціца.
Надае значэнне непаўнацэннасці дзеянню, прадмету, паслабляе патрабаванні да дзеяння, прадмета. Абы сказаць. □ [Новікаў:] — Мозг не хоча адпачываць. Яму абы чым, але заняцца.М. Ткачоў.[Слімак:] — Ціхі я чалавек, непрыкметны. Мне дзень абы пражыць, і дзякуй богу.Лынькоў.// Ужываецца ў сказах, якія выражаюць нежаданне чаго‑н. [Хлапчук:] — А папу напляваць, жывыя вы ці мёртвыя. Яму абы грошы!Бажко.
•••
Абы дзень да вечарагл.дзень.
Абы з рукгл. рука.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Даць імя, назву і пад. каму‑, чаму‑н. Прыбыткоўскія назвалі сваю дачку Ганнай.Чорны.Ленін прапанаваў назваць бальшавіцкую партыю Камуністычнай.«Весці».// Даць азначэнне (якім‑н. словам), ахарактарызаваць; аднесці да ліку каго‑, чаго‑н. Паселішча гэта нельга было назваць вёскай. □ Няхай казкай цябе назавуць, Маладая мая паэма.Глебка.
2. Сказаць імя, прозвішча, назву каго‑, чаго‑н., адрэкамендаваць. Незнаёмы хлопец назваў сябе і сказаў, чаго ён сюды прыехаў.Колас.— Эдвард Лявэр, — назваў сябе палонны, паціскаючы на развітанне яшчэ раз хлопцаву руку.Чорны.Добрыдзень, — сказаў.. [Карніцкі] пасля пэўнай паўзы Шынкевічу такім тонам, у якім выразна чулася патрабаванне назваць сябе.Паслядовіч.// Паведаміць аб кім‑н. Назваць саўдзельнікаў. □ [Бацька] назваў.. забойцаў, прасіў адпомсціць, падаць у суд.Шамякін.// Ведаць назву. Навокал быў свет жывых істот і рэчаў, якія я ўмеў назваць.Брыль.
3. Сказаць, аб’явіць. Назваць лічбу. Назваць дзень. □ [Люба:] — А куды ты паедзеш? — Валя назвала горад.Чорны.— Колькі трэба заплаціць? — ціха спытаў Ярохін. Пілот назваў суму.Шамякін.
4. Вылучыць куды‑н. Выбралі праўленне. Першай у склад яго назвалі Машу.Шамякін.
5.Разм. Тое, што і наззываць. Назваць гасцей поўную хату.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
патрабава́нне, ‑я, н.
1.Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. патрабаваць.
2. Просьба, жаданне, выказаныя ў катэгарычнай форме. — Адчыніце! — патрабаванне паўтарылася ўжо голасам больш настойлівым.Галавач.// Загад зрабіць што‑н. — Добрыдзень, — сказаў .. [Карніцкі] пасля пэўнай паўзы Шынкевічу такім тонам, у якім выразна чулася патрабаванне назваць сябе.Паслядовіч.
3. Афіцыйны дакумент з просьбай выдаць што‑н. або накіраваць каго‑н. у чыё‑н. распараджэнне. Неўзабаве.. ў кантору да нас зайшоў чалавек у паношанай брызентавай спяцоўцы і падаў Собічу патрабаванне на кісларод.Скрыган.
4.звычайнамн. (патрабава́нні, ‑яў). Норма, умовы, якім хто або што‑н. павінны адпавядаць. [Вагуцкі:] — Вы ведаеце мае патрабаванні да кожнага рабочага і яго работы. Яны застаюцца нязменнымі: працаваць на выдатна.Лынькоў.// Правілы, нормы паводзін, абумоўленыя чым‑н. Патрабаванні моды. Патрабаванні ветлівасці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паэ́зія, ‑і, ж.
1. Мастацкая, пераважна вершаваная, творчасць. Асветленая і сагрэтая полымем рэвалюцыі 1905–1907 гадоў, паэзія Янкі Купалы стала голасам беларускага народа.Палітыка.
2. Творы, напісаныя вершаванай мовай; проціл. проза. Прозвішча нічога не гаварыла слухачам, хіба толькі аматары паэзіі ўспомнілі невялікую кніжку ў блакітнай вокладцы — першы яго зборнік.Хадкевіч.[Сцёпка:] — І адкуль ты ўзяў, што я паэзіі не люблю? Сапраўдную паэзію ўсе любяць.Колас.// Сукупнасць вершаваных твораў якога‑н. народа, эпохі і пад. Пралетарская паэзія. Рамантычная паэзія.
3.перан. Што‑н. прыгожае, велічнае, узвышанае, што хвалюе, уздзейнічае на пачуцці. Паэзія прыроды. Паэзія працы. □ І гэты ясны дзень, і гэтыя краявіды, поўныя паэзіі, і гэтыя весткі аб новым месцы, сабраныя ў дарозе, — усё гэта памацняла той добры настрой, у якім пад’язджаў Лабановіч да Пінска.Колас.
[Грэч. póiēsis.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
віта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.
1. Звяртацца да каго‑, чаго‑н. з прывітаннем. Толькі.. [Алесь] зноў узяўся за рычагі, як у другі раз пачуўся свіст і з-за алешыны, смеючыся і вітаючы яго паднятай рукой, выйшаў Васіль.Краўчанка.Цябе я, мора, не вітаю, Дзеньдобры не прыношу ў дар.Хадыка.
3. Віншаваць. Вітаць з надыходзячым святам. □ [Пятрусь:] — Цяпер можаш мяне вітаць — школу скончыў на «выдатна».Краўчанка.
4.без дап.Абл. Заходзіць, наведвацца. Варона гонар свой збаўляе, Ды зноў да сметніка вітае.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
невядо́мы, ‑ая, ‑ае.
1. Такі, якога не ведаюць, аб якім няма звестак; незнаёмы. Дзеньдобры, невядомая краіна!Сіпакоў.Ісці ў такі час у невядомую дарогу было рызыкоўна.Пальчэўскі.Нейкі невядомы лагодны матыў мроіцца ў абуджаных марах.Ваданосаў.
2. Нязведаны, не перажыты раней. У Ніны ўявілася невядомае дагэтуль пачуццё рэўнасці.Гурскі.
3. Які не карыстаецца шырокай папулярнасцю; малавядомы. Невядомы артыст.
4.узнач.наз.невядо́мы, ‑ага, м.; невядо́мая, ‑ай, ж. Незнаёмы, незнаёмая. Тым часам на другім баку граніцы з асцярогаю выглядаў з куста невядомы ў шэрай сялянскай світцы, з аброццю ў руцэ.Пальчэўскі.
5.узнач.наз.невядо́мае, ‑ага, н. Аб чым‑н. нязведаным. Кожны крок наш быў незвычайным крокам у невядомае і небывалае.Грамовіч.
6.узнач.наз.невядо́мае, ‑ага, н. У матэматыцы — велічыня, якую трэба знайсці; проціл. вядомае. Ураўненне з двума невядомымі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)