адста́ўка, -і, ДМ -та́ўцы, ж.
Канчатковае звальненне з вайсковай, а таксама з дзяржаўнай службы.
Капітан у адстаўцы.
Выйсці ў адстаўку.
◊
Адстаўка кабінета, урада — выхад у сувязі з вотумам недавер’я або зменай кіраўніка дзяржавы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
адчужа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.
1. што. Перадаваць (маёмасць) у карысць другой асобы, дзяржавы або грамадскіх арганізацый (афіц.).
2. каго-што. Аддаляць, адасабляць (кніжн.).
Эгаізм адчужае сяброў.
|| наз. адчужэ́нне, -я, н. (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
но́та², -ы, ДМ но́це, мн. -ы, нот, ж.
Афіцыйны дыпламатычны зварот урада адной дзяржавы да другой.
Н. пратэсту.
○
Вербальная нота — дыпламатычная нота без подпісу, якая прыраўноўваецца да вуснай заявы.
|| прым. но́тны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
грані́ца, -ы, мн. -ы, -ні́ц, ж.
Лінія, якая раздзяляе тэрыторыі сумежных дзяржаў.
Дзяржаўная г.
◊
За граніцай — у замежных дзяржавах.
За граніцу — у замежныя дзяржавы.
З-за граніцы — з замежных дзяржаў.
|| прым. грані́чны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Кі́нгстаўн м Kíngstown [-taʊn] n -s (сталіца дзяржавы Сент-Вінсент і Грэнадзіны)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Маджу́ра нескл м Majuro [-ʤ-] n -s (горад, сталіца дзяржавы Маршалавы Астравы)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Уагаду́гу нескл м Ouagadougou [wɑgɑdu´gu:] n -s (горад, сталіца дзяржавы Буркіна-Фаса)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ане́ксія, ‑і, ж.
Далучэнне пры дапамозе сілы якой‑н. краіны або яе часткі да другой дзяржавы.
[Ад лац. annexio — далучэнне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абараназдо́льнасць, ‑і, ж.
Валодаць усімі неабходнымі для абароны сродкамі; гатоўнасць да абароны. Мацаваць абараназдольнасць Савецкай дзяржавы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
імперыялісты́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да імперыялізму. Імперыялістычны лагер. Імперыялістычная буржуазія. Імперыялістычныя дзяржавы. Імперыялістычная сістэма.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)