dosięgać

dosięga|ć

незак. kogo/czego 1. даставаць; дацягвацца;

dosięgać najwyższej półki — даставаць да верхняй паліцы;

2. даганяць; наганяць;

3. даходзіць да чаго; дасягаць чаго;

nie ~ł wzrokiem — ён не бачыў (не мог разгледзець)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

prostrate

[ˈprɑ:streɪt]

1.

v.t.

1) валі́ць, кі́даць да ног, паніжа́ць, прыніжа́ць

2) прыво́дзіць да зьнямо́гі, мардава́ць, зьнясі́льваць

Sickness often prostrates people — Хваро́ба ча́ста зьнясі́львае людзе́й

2.

v.i.

1) па́даць ні́цма

2) зьнемага́ць; стра́чваць сі́лы, слабе́ць, дахо́дзіць да зьнямо́гі

3.

adj.

1) які́ ляжы́ць ні́цма

2) зва́лены, зьнямо́жаны, зьнясі́лены (хваро́бай)

3) бясьсі́льны, перамо́жаны

a prostrate enemy — перамо́жаны во́раг

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

dochodzić

I dochodz|ić

незак.

1. даходзіць, дасягаць;

~ą pogłoski — даходзяць чуткі;

~ić do wysokich godności — дасягаць высокага становішча;

2. дамагацца;

~ić swych praw — дамагацца (патрабаваць) сваіх правоў;

~ić prawdy — шукаць праўды;

3. даходзіць; набліжацца;

~i północ — набліжаецца поўнач;

4. паспяваць, выспяваць

II dochodzi|ć

зак. дахадзіць;

~ł do końca roku szkolnego i przeniósł się do innego liceum — дахадзіў (давучыўся; датрываў) да канца навучальнага года і перайшоў у іншы ліцэй;

~ć w ubraniu (starych butach) — данасіць вопратку (старыя чаравікі)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Сяга́ць ’ісці, рухацца’, ’прасцірацца, даходзіць да якой-небудзь мяжы, узроўню і пад.’ (ТСБМ), ’працягваць руку, каб што-небудзь узяць’ (Стан.), ’накіроўвацца’ (Сцяшк. Сл.), сіга́ць ’імкнуцца, жадаць, дамагацца’ (Варл.), часцей з прыстаўкамі: дасяга́ць, прысяга́ць (гл. прысяга), ст.-бел. сѧгнути: сѧгнулъ рукою (Альтбаўэр). Укр. сяга́ти, сягну́ти ’даставаць, хапаць’, рус. сяга́ть, польск. sięgać ’дасягаць, выцягваць руку’, в.-луж. sahać ’даставаць; ісці вялікімі крокамі’, н.-луж. segaś ’выцягваць руку; даставаць, хапаць’, чэш. sahať ’тс’, славац. siahať ’даставаць, хапаць’, серб.-харв. се̏гнути се ’пацягнуцца, працягнуць руку’, славен. séči ’тс’, балг. пася́гам ’працягваю руку’, макед. сега ’сягаю’, ст.-слав. сѧгнѫти ’працягнуць руку’. Прасл. *sęgti, *sęgati роднаснае літ. sègti ’зашпільваць’, sagà ’засцежка, гузік’, sãgas ’пятля’, лат. segt ’пакрываць’, ст.-інд. sájati ’прылягае, прымыкае’, ст.-перс. frahanjati ’вешае’, ірл. suanem ’канат’; да і.-е. *seg‑, *seng‑ ’вязаць, злучаць, датыкацца’; гл. Траўтман, 252; Покарны, 887; Фасмер, 3, 825; Скок, 3, 214; Шустар-Шэўц, 1264; Борысь, 547; супраць сувязі з літ. siekti ’сягаць, дасягаць’, síeknis ’сажань’ Міклашыч, 291; Махэк₂, 535, таксама Бязлай (3, 221) па фанетычных прычынах; гл. яшчэ ЕСУМ, 5, 495–496; Анікін (Этимология–1983, 48 і наст.) звязвае славянскае слова з герм. *sinkʷan, (параўн. гоц. sagqjan, ст.-в.-ням. senken, ст.-сакс. sincan і г. д.), у семантычным радзе яшчэ ёсць значэнні ’апускацца, асядаць; тануць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

amount

[əˈmaʊnt]

1.

n.

1) су́ма f.

What is the amount of the bill? — Яка́я су́ма раху́нку?

2) ко́лькасьць f.

a great amount of intelligence — высо́кі інтэле́кт

3) ва́ртасьць, ва́жнасьць f.

4) агу́льная су́ма пазы́кі й працэ́нтаў

2.

v.i.

1) склада́ць

2) дахо́дзіць

The loss from the flood amounts to… — Стра́ты ад паво́дкі дахо́дзяць да…

3) быць раўназна́чным

This amounts to a refusal — Гэ́та раўназна́чна адмо́ве

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

КАРПА́ТЫ,

горная сістэма на У Цэнтр. Еўропы. Размешчана на тэр. Румыніі (каля 56% паверхні), Чэхіі і Славакіі (20%), Украіны (каля 10%), Польшчы (9,3%), Венгрыі (4,4%) і Аўстрыі (0,3%). Цягнецца дугой, адкрытай на З, ад Дзевінскіх Варот у наваколлі Браціславы да Жалезных Варот на Дунаі. Даўж. 1500 км, шыр. 100—300 км, найб. да 430 км на ПдУ. Паверхня К. разам з перадгор’ямі займае каля 190 тыс. км², з якіх 105 тыс. км² размешчана вышэй за 500 м; сярэдняя выш. каля 1000 м, найб. 2655 м (г. Герлахаўскі Шціт у Татрах). К. — адзін з гал. водападзелаў Еўропы паміж Балтыйскім і Чорным морамі. Складаюцца з кулісападобна размешчаных горных масіваў і хрыбтоў, расчлянёных падоўжнымі і папярочнымі далінамі рэк. Араграфічна вылучаюцца Заходнія Карпаты, Усходнія Карпаты (ч. іх наз. Украінскія К.), Бяскіды, Паўднёвыя Карпаты, Заходнія Румынскія горы і Трансільванскае плато. Уздоўж вонкавага боку дугі К. цягнецца паласа перадгор’яў, шыр. да 40—60 км. Ва ўнутранай ч. Карпацкай дугі знаходзіцца Вял. Венгерская нізіна. У К. пашыраны карставыя раёны, складзеныя з вапнякоў і даламітаў, якія асабліва ярка выражаны ў масівах Славацкі Крас, Хэгімаш, Аніна. Ва Усх. К. на нізкагор’ях участкі з гліністым і саляным карстам і актыўна дзеючымі гразевымі вулканамі.

К. ўваходзяць у склад альпійскай геасінклінальнай вобласці (гл. таксама Карпацкая складкавая вобласць). Утварыліся ў неаген-антрапагенавы перыяд. У фарміраванні рэльефу пасля гораўтваральнай стадыі асн. ролю адыгрывалі неатэктанічныя рухі, рачная эрозія, плейстацэнавыя ледавікі, схілавыя і карставыя працэсы. Вонкавы пояс перадкарпацкіх прагінаў складзены пераважна з флішу (пясчанікі, кангламераты, гліністыя сланцы). Цэнтр. (восевы) пояс утвораны пераважна з крышт. парод, вапнякоў, дзе знаходзяцца найб. высокія хрыбты (Татры, Фэгэраш і інш.) са слядамі стараж. зледзянення. Унутр. пояс прадстаўлены ў асн. вулканічнымі масівамі. Радовішчы нафты і газу, каменнага і бурага вугалю, каменнай і калійнай солей, серы, каляровых і рэдкіх металаў, мінер. вод і інш.

Клімат К. умераны, пераходны ад марскога да кантынентальнага. Сярэдняя т-ра студз. ад -2 °C на Пд да -5 °C на Пн, на высокіх вяршынях да -10 °C. Ва ўнутр. упадзінах зімой назіраюцца тэмпературныя інверсіі. Сярэдняя т-ра ліп. ад 17 °C на Пн да 20 °C на Пд; у верхнім поясе гор зніжаецца да 4 °C. Гадавая колькасць ападкаў у перадгор’ях 600—800 мм на вонкавым баку дугі Усх. і Паўд. К. і 900—1000 мм у Зах. Румынскіх гарах і Зах. К. У высакагорным поясе сума ападкаў павялічваецца да 1200—1400 мм на Пд і 1800—2000 мм на ПнУ. Максімум ападкаў выпадае летам. Снежнае покрыва ў перадгор’ях трымаецца 2—3 месяцы, у высокіх гарах — 5—7 месяцаў і больш. Рэкі бас. Віслы і Одры ахопліваюць б.ч. паўн. схілаў і ўпадаюць у Балтыйскае м. Большасць рэк належаць да бас. р. Дунай, рэкі паўн.-ўсх. схілаў — да бас. р. Днестр, якія ўпадаюць у Чорнае м. Для рэк К. характэрны ваганні ўзроўню вады (да 5 м) вясной і ў пачатку лета; маюць вял. запасы гідраэнергіі. Азёры ў высакагор’і займаюць днішчы стараж. караў. Глебы пераважна горна-падзолістыя, у катлавінах — бурыя. Расліннасць размеркавана адпаведна вышыннай пояснасці: да 600—750 м шыракалістыя лясы (дуб, граб, бук), да выш. 1200—1400 м мяшаныя лясы (бук, піхта); хвойныя лясы (у асноўным з елкі) падымаюцца да 1500—1600 м ка Пн і 1700—1800 м на Пд. Вышэй лясоў размешчаны: субальпійскія зараснікі крывалесся (хваёвы сланік, ядловец у Зах. К. і вольха ва Усх. К.); альпійскія лугі (паланіны) ці пояс фрагментарнага развіцця альпійскіх лугоў (да выш. 2300—2400 м) з альпійскім разнатраўем і зараснікамі рададэндрану і карлікавай вярбы; востраканцовыя скалістыя вяршыні субнівальнай зоны пераважна без расліннасці. Жывёльны свет: алень, казуля, дзік, воўк, мядзведзь, рысь, лясны кот і інш. Для аховы прыроды ўтворана шмат заказнікаў і некалькі нац. паркаў. Самы вял. з іх у Татрах на тэр. Польшчы і Славакіі. Найб. густанаселены перадгор’і і ўнутрыгорныя катлавіны. Верхняя мяжа пасяленняў даходзіць да 800 м (макс. да 1300 м). Важнае значэнне маюць лясы як рэсурсы для вытв-сці драўніны. У сельскай гаспадарцы пераважае жывёлагадоўля (у асноўным авечкагадоўля). Земляробствам займаюцца ў міжгорных∙ катлавінах і на схілах да выш. 600—1000 м. праз К. ўздоўж далін рэк і на перавалах праходзяць камунікацыйныя лініі. Турыстычны раён. Цэнтры турызму і курорты на базе крыніц з мінер. вадой.

А.​Ф.​Санько, Т.​Каліцкі.

Да арт. Карпаты. Высокія Татры, даліна Спішскіх азёр.

т. 8, с. 92

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

толк, ‑у, м.

1. Сэнс, значэнне, сутнасць. Але ўсё ж даходзіць толку, пазнае ўсё лепш работу. Неслухмянай той іголкай ён [хлопец] штаны ўжо шые з корту. Дубоўка. // Розум, разважлівасць, кемнасць. Калі ў галаве тваёй толк, Жывецца па густу і толкам. А. Александровіч.

2. Карысць, добры вынік. [Луцко:] — Ведаю, што іду не на лёгкі хлеб. Але паспрабую, можа толк будзе. «Звязда». Маці лічыла, што лепш усё ж пасадзіць .. бульбу, якая вырасце напэўна. А з расады ці будзе яшчэ які толк? Якімовіч.

•••

Без толку — без патрэбы, без карысці, дарма. [Алесь:] — Што ты робіш, Платон! Ты ж і камяні без толку псуеш і збожжа людзям... Хіба ж гэта мука? Ракітны.

Ведаць толк у чым гл. ведаць.

Да толку — дарэчы, да месца. [Чалавек:] — Добрая была кабеціна, як у працы, так і на людзях — не пачырванееш, бывала, з-за яе: і слова да толку скажа, і за што возьмецца, тое зробіць. Гурскі.

Збіцца з толку гл. збіцца.

Збіць з толку гл. збіць.

З толкам — з розумам, разумна. [Апейка:] — Адкладваць не трэба, але трэба рабіць з толкам. Мележ.

Няма толку гл. няма.

Узяць (браць) у толк гл. узяць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

dobiegać

dobiega|ć

незак.

1. дабягаць; падбягаць;

2. kogo/czego; do kogo/czego даходзіць; набліжацца да каго/чаго; дасягаць каго/чаго;

~ć końca — падыходзіць да канца;

dobiegać północ — надыходзіць поўнач;

~ł sześćdziesiątki разм. яму было пад шэсцьдзесят;

3. далятаць; чуцца;

dobiegać hałas — далятае шум (галас)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

zúgehen*

1. vi (s)

1) ісці́, накіро́ўвацца;

auf j-n, auf etw. (A) ~ падыхо́дзіць [набліжа́цца] да каго́-н., чаго́-н.

2) зачыня́цца (пра дзверы і г.д.); сыхо́дзіцца, зашпі́львацца (пра вопратку)

3) дахо́дзіць па прызначэ́нні; прыхо́дзіць, прыбыва́ць;

ein Brief ging mir zu я атрыма́ў ліст [пісьмо́]

4):

spitz ~ завастра́цца, канча́цца вастрыём

2. vimp (s) адбыва́цца, быць, здара́цца;

es ging da lústig zu там было́ ве́села

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

find

[faɪnd]

1.

v., found, finding

1) знахо́дзіць; адшу́кваць

2) выяўля́ць; ба́чыць; лічы́ць; адчува́ць; заўважа́ць

We found that he could not swim — Мы паба́чылі, што ён ня ўме́е пла́ваць

We find the prices high — Мы ўважа́ем, што цэ́ны высо́кія

He found that he was growing sleepy — Ён адчу́ў, што засына́е

3) дахо́дзіць; трапля́ць

Water finds its level — Вада́ дайшла́ да свайго́ ўзро́ўню

4) Law прызнава́ць; устанаўля́ць (віну́)

2.

n.

1) адкрыцьцё n.

2) вялі́кая ва́ртасная зна́хадка

find oneself —

а) знайсьці сябе́ (свае́ здо́льнасьці, схі́льнасьці)

б) апыну́цца; знайсьці́ся; тра́піць

He found himself in a dilemma — Ён апыну́ўся пе́рад дыле́май

find out — даве́двацца; пазнава́ць; адкрыва́ць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)