французскі філолаг-славіст. Чл. Акадэміі надпісаў і прыгожага пісьменства (1941). Замежны чл.АНСССР (1928), інш. замежных акадэмій. Вучыўся ў Сарбоне і Пражскім ун-це. Выкладчык франц. мовы Харкаўскага (1905—08), праф.слав. філалогіі Страсбурскага (1919—23) ун-таў, Калеж дэ Франс (1924—51). У 1909—14 працаваў у Ін-це жывых усходніх моў. У 1937—59 ганаровы прэзідэнт Ін-та слав.даследаванняў Парыжскага ун-та. Аўтар прац па слав. філалогіі: «Марфалогія трыванняў рускага дзеяслова» (1908), «Граматыка чэшскай мовы» (1921), «Славянскія казкі паўднёва-заходняй Македоніі» (1923), «Парыжскія рукапісы Івана Тургенева» (1930), «Дакументы, славянскія казкі і песні паўднёвай Албаніі» (1936), «Слова аб палку Ігаравым» (1940), «Граматыка рускай мовы» (1943) і інш. Адзін з заснавальнікаў і рэдактар час. «Revue des études slaves» («Часопіс славянскіх даследаванняў», з 1921). У 1958—67 віцэ-старшыня Міжнар. камітэта славістаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
гістарыягра́фія
(ад гісторыя + -графія)
1) гісторыя гістарычнай навукі ў цэлым, а таксама сукупнасць даследаванняў, прысвечаных вывучэнню пэўнага гістарычнага перыяду ці распрацоўцы пэўнай гістарычнай тэмы;
2) навуковая дысцыпліна, якая вывучае гісторыю гістарычнай навукі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ВАЯ́Н ((Vaillant) Андрэ) (3.11.1890, г. Суасон, Францыя — 23.4.1977),
французскі мовазнавец. З 1920 праф. Вышэйшай школы ў Парыжы. Даследаваў стараслав. мову («Падручнік стараславянскай мовы», т. 1—2, 1948), гіст. граматыку і лексікалогію слав. моў («Параўнальная граматыка славянскіх моў», т. 1—5, 1950—77). Рэд. «Revue des études slaves» («Агляд славянскіх даследаванняў»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАБАРАТО́РЫЯ (сярэднелац. laboratorium ад лац. laborare працаваць),
спецыяльна абсталяванае памяшканне ў складзе навук. ці навуч. установы, прадпрыемства або інш., прызначанае для правядзення навук., вытв.-кантрольных ці тэхн.даследаванняў, а таксама навуч. заняткаў; установа, дзе займаюцца такімі даследаваннямі. У пераносным сэнсе — творчы працэс, творчая дзейнасць каго-н. Напр., творчая Л. пісьменніка.
нарвежскі падарожнік. У 1894—95 плаваў матросам у антарктычных водах на нарв. кітабойным судне «Антарктык». 24.1.1895 першы ў гісторыі антарктычных даследаванняў высадзіўся на ўзбярэжжы Антарктыды (каля мыса Адэр). У 1898—99 арганізаваў першую зімоўку на мацерыку. Дасягнуў 78°50′паўд. шыраты. Зрабіў падрабязнае апісанне Ледзянога бар’ера Роса.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЛУ́НАР О́РБІТЭР»
(Lunar Orbiter),
серыя амерыканскіх штучных спадарожнікаў Месяца для пошуку раёнаў пасадкі месяцавай кабіны касм. карабля «Апалон» і аўтам. міжпланетных станцый «Сервеер», навук.даследаванняў; праграма іх распрацоўкі і запускаў. Запушчана 5 «Л.о.» (1966—67). У выніку былі выбраны ўчасткі для пасадкі касм. караблёў, складзена падрабязная карта бачнага боку і некаторых раёнаў нябачнага боку Месяца.
тэрыторыя, якая непасрэдна прылягае да помнікаў гісторыі, археалогіі, горадабудаўніцтва і архітэктуры і прызначана для захавання і выяўлення іх гісторыка-мастацкіх вартасцяў і мэтазгоднага выкарыстання.
Мяжу ахоўнай зоны вызначаюць, зыходзячы з патрэб забеспячэння найлепшага рэжыму зберажэння і выкарыстання каштоўнасці, найб. поўнага выяўлення яе вартасцяў і ўмоў агляду, з яе тыпу, сістэмы планіроўкі, даступнасці для навук.даследаванняў і наведванняў. Распрацоўваюць ахоўныя зоны на падставе вывучэння літ. і архіўных крыніц, натурных даследаванняў. З устанаўленнем ахоўнай зоны робяць пад’езды і пешаходныя падыходы да каштоўнасці, відавыя пляцоўкі, тэрыторыю азеляняюць і добраўпарадкоўваюць. У межах ахоўных зон горада новае буд-ва дапускаецца пры ўмове яго кампазіцыйнага падпарадкавання гіст. аб’ектам.
Найважнейшыя ахоўныя зоны на Беларусі: тэрыторыі Верхняга і Ніжняга замкаў у Полацку, Замкавая гара ў Гродне, гіст. цэнтр Мінска, Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс, Заслаўская Спаса-Праабражэнская царква і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЖНАРО́ДНЫ САЮ́З ТЭАРЭТЫ́ЧНАЙ І ПРЫКЛАДНО́Й ХІ́МІІ (International Union of Pure and Applied Chemistry; ІЮПАК),
міжнародная няўрадавая арганізацыя, якая ўваходзіць у Міжнар. савет навук. саюзаў. Засн. ў 1919. Членамі саюза з’яўляюцца навук. ўстановы (АН, хім. т-вы, н.-д. саветы) 44 краін, 15 краін маюць статус назіральнікаў. Штаб-кватэра ў г. Оксфард (Вялікабрытанія). Асн. задача саюза — каардынацыя даследаванняў, якія патрабуюць міжнар. ўзгаднення, кантролю і стандартызацыі. Ажыццяўляе распрацоўкі агульных прынцыпаў і правіл наменклатуры рэчываў, тэрміналогіі, сімволікі, адзінак вымярэнняў, якія выкарыстоўваюць у хіміі; займаецца стварэннем эталонаў і стандартных метадаў для навук.даследаванняў, хім. вытв-сцей, сельскай гаспадаркі, медыцыны, зборам, аналізам і публікацыяй дакладных колькасных даных у галіне хіміі і хім. тэхналогіі. Саюз выдае часопісы: «Chemistry International» («Міжнародная хімія»), «Pure and Applied Chemistry» («Тэарэтычная і прыкладная хімія»), «International Newsletter on Chemical Education» («Міжнародныя навіны хімічнай адукацыі»). Праводзіць штогадовыя навук. кангрэсы па актуальных праблемах сучаснай хіміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАНТЭКО́РВА (Бруна Максімавіч) (22.8.1913, г. Піза, Італія — 26.9.1993),
расійскі фізік, адзін з пачынальнікаў эксперым.даследаванняў нейтрына. Акад.АНСССР (1964; чл.-кар. 1958). Скончыў Рымскі ун-т (1933), дзе працаваў пад кіраўніцтвам Э.Фермі. З 1936 у н.-д. установах Францыі, ЗША, Канады і Англіі. З 1950 у Ін-це ядз. праблем АНСССР, з 1956 у Аб’яднаным ін-це ядз.даследаванняў (г. Дубна). Навук. працы па ядз. фізіцы, фізіцы высокіх энергій, фізіцы нейтрына і астрафізіцы. Выканаў даследаванні па нейтроннай фізіцы і прапанаваў метад нейтроннага каратажу для пошукаў нафты (1941). Заклаў асновы радыехім. метаду рэгістрацыі сонечных нейтрына (1946). Выказаў гіпотэзу аб магчымасці асцыляцый нейтрына (1957—58). Прапанаваў эксперымент на паскаральніках пратонаў па пошуку адрознення мюоннага нейтрына ад электроннага (1959). Даследаваў ролю нейтрына ў працэсах эвалюцыі зорак, што спрыяла стварэнню нейтрыннай астрафізікі. Ленінская прэмія 1963. Дзярж. прэмія СССР 1954.