1. Які сустракаецца ў прыродзе ў хімічна чыстым выглядзе. Самароднае золата. Самародная медзь.// Які ўтрымлівае самародкі (у 1 знач.), з самародкамі. Самародныя россыпы.
2. Прыродны, які развіўся без сістэматычнай адукацыі, выхавання. Самародны талент. □ У ім [Сымоне] прачнуўся самародны практык-аграном; гаспадарчая яго інтуіцыя, звыкласць — сагнала з яго ранейшае сумненне.Чорны.// Уласцівы самародку (у 2 знач.), дасканалы ў творчых адносінах. У.. [К. Каганца] вынікалі такія вершы, як «Кабзар».. — рэч самародная, веючая народныя духам і пакідаючая моцнае ўражанне.Багдановіч.[Ян Каспровіч] прызнаў «Песню» [«Песню пра зубра» М. Гусоўскага] творам самародным І прыкмеціў уплыў Гусоўскага на творчасць Адама Міцкевіча, асабліва на паэму «Пан Тадэвуш».У. Калеснік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
doskonały
doskonał|y
1.дасканалы, цудоўны, найлепшы;
ciasteczka ~e do kawy — пірожныя, добрыя з кавай;
2. абсалютны; ідэальны;
cisza ~a — абсалютная (поўная) цішыня;
gaz ~y хім. ідэальны газ
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
magnitude
[ˈmægnɪtu:d]
n.
1) велічыня́, вага́f., паме́ры pl., сі́ла f.
2) вялі́кае зна́чаньне, уплы́ў або́ вы́нік
3) Astronomyя́ркасьць f. (зо́ркі)
of the first magnitude — ве́льмі вялі́кі, пе́ршай велічыні́; даскана́лы, ве́льмі паважа́ны
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
спе́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Які выспеў, паспеў (пра садавіну, гародніну, злакі). Між густой зялёнай травы ўсюды чарнелі спелыя ягады.В. Вольскі.Маці ў сенцах рэзала нажом спелыя гарбузы.Гамолка.Арэхі былі спелыя і вельмі смачныя.Ваданосаў.Мора калышацца, мора жытнёвае, Спелым калоссем звіняць берагі.Трус.// Прыгодны для выкарыстання або які дасягнуў гранічнага ўзросту. У Лаўскі лес ішлі ў арэхі, Шукалі там лісіных нор. Гукнём: — Агу!.. — Адкажа рэхам: — Агу! — цяністы, спелы бор.Бялевіч.// Пра яркі, насычаны колер. А можа, гэтая красуня вялікая модніца і вырашыла ўпрыгожыць сябе такімі спелымі колерамі?Паслядовіч.Завывала ў топцы полымя .. Струменіліся, снавалі празрыстыя залацістыя ніці. Яны прымалі самыя нечаканыя абрысы, дзівосныя адценні: ад расплаўленага золата да спелай жаўціні аўсянага снапа.Лынькоў.
2.перан. Які дасягнуў майстэрства, вопытнасці (пра музыканта, мастака і пад.). І ў гэтым асаблівая сіла .. даступнай толькі спеламу майстру метафары.Бугаёў.Наогул, небяспечна што-небудзь раіць такому спеламу майстру, як Янка Брыль, але думаецца, што ён можа паставіць перад сабой талстоўскую задачу — патрошкі абмяжоўваць лірычную стыхію свае творчасці.Кучар.
3.перан.Дасканалы; закончаны, грунтоўна абдуманы. Паволі, радок за радком, вырысоўваўся, няхай і не надта дасканалы, спелы, але ўсё-такі ёмкі малюнак іх студэнцкага жыцця.Дамашэвіч.Нашу літаратуру ведаюць і далёка за межамі, і ў гэтых поспехах — вялікая заслуга нашай дасканалай і спелай літаратурнай мовы.Скрыган.Новыя часы — новыя духоўныя павевы. Яны асветлены звычайна больш спелымі поглядамі на працэс сацыяльнага развіцця.Майхровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
развіццё, ‑я, н.
1.Дзеяннепаводледзеясл. развіваць — развіць (у 2, 3 і 4 знач.) істанпаводледзеясл. развівацца — развіцца (у 2, 3 і 4 знач.).
2. Працэс пераходу з аднаго стану ў другі, больш дасканалы. Гістарычнае развіццё. □ Універсальная таленавітасць Мікельанджэла ці Леанарда да Вінчы падрыхтавана была ўсім папярэднім развіццём чалавека, яго рукі і мозга.Адамовіч.З абвастрэннем класавых супярэчнасцей, развіццём грамадскай думкі ў жніўных песнях з’явіліся матывы сацыяльнага пратэсту, народ пачынае адкрыта выказваць сваю нянавісць да эксплуататараў-прыгоннікаў.Саламевіч.
3. Ступень духоўнай і разумовай сталасці, шырыня кругагляду. Амаль шэсць гадоў быў я спеваком у хоры Тэраўскага, і гэта адыграла вялікую ролю ў маім развіцці.А. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
bully
[ˈbʊli]1.
n.
задзі́ра -ы m., хуліга́н -а m.
2.
v.t.
1) зьдзе́кавацца, тыра́ніць
2) застра́шваць, змуша́ць
to bully into submission — сі́лай падпарадко́ўваць
3.
adj.
1) informal першара́дны, даскана́лы
2) жартаўлі́вы; вясёлы; дабраду́шны
4.
interj.
Бра́ва! До́бра!
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
perfect2[ˈpɜ:fɪkt]adj.
1. бездако́рны, даскана́лы, ідэа́льны;
a perfect performance выда́тны спекта́кль;
It’s a perfect day for a picnic. Цудоўны дзень для пікніка;
He speaks perfect English. Ён выдатна гаворыць па-англійску;
The weather was perfect. Надвор’е было цудоўнае;
He is perfect for the role. Ён ідэальна падыходзіць на гэтую ролю.
2. по́ўны, абсалю́тны;
a perfect stranger зусі́м чужы́ чалаве́к
3.ling. перфе́ктны;
the perfect form перфе́ктная фо́рма
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
класі́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Створаны класікам, класікамі (у 1 знач.); узорны, дасканалы. Паэма «Новая зямля» Я. Коласа справядліва лічыцца класічным тварам беларускай літаратуры.Шкраба.Руская класічная літаратура велічна тым, што з’яўлялася люстрам рэвалюцыі.Пшыркоў.// Тыповы, асабліва характэрны. Класічны прыклад. Беларусь — краіна класічнай партызанскай барацьбы. □ [Купала] стварыў класічныя ўзоры лірыкі, ліра-эпічнай паэмы.Івашын.//Разм. Лепшы ў сваім родзе; выдатны. Класічны падарунак.
2. Які мае адносіны да класіцызму (у 1 знач.), уласцівы паслядоўнікам гэтага напрамку. Класічная паэма.
3. Які мае адносіны да старажытных грэкаў і рымлян; антычны. Класічная грэчаская мова. Класічная антычная літаратура.// Звязаны з вывучэннем антычных моў і літаратуры. Класічнае аддзяленне філалагічнага факультэта. Класічная адукацыя. Класічная гімназія.
4. Які адпавядае ідэалу хараства ў рымлян і грэкаў; правільны. Класічны профіль. Класічны нос.
•••
Класічная барацьбагл. барацьба (у 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
sovereign
[ˈsɑ:vrən]1.
n.
1) улада́р -а́, мана́рх, сувэрэ́н -а m. (каро́ль, цар, імпэра́тар, хан і гд)
2) сувэрэ́н (брыта́нская залата́я манэ́та)
2.
adj.
1) сувэрэ́нны, незале́жны
2) найвышэ́йшы, найбо́льшы
3) даскана́лы
a sovereign cure for colds — даскана́лыя ле́кі ад прасту́ды
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
разві́ты, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым.зал.пр.ад развіць (у 1 знач.).
развіты́, ‑а́я, ‑о́е.
1. Які дасягнуў высокай ступені ў сваім развіцці. Развітая прамысловасць. □ Ускраіны .. [нашай краіны] ператварыліся ў культурна развітыя сацыялістычныя рэспублікі.Пшыркоў.
2.Дасканалы ў фізічных і духоўных адносінах. Усебакова развіты падлетак. □ [Юрка Пятровіч:] «Вы, Мікола Сцяпанавіч, — мужчына і з вамі я не буду цацкацца, а скажу ўсё: справа з малой вельмі дрэнная, тым больш таму, што яна-не па гадах развітая, уражлівая, нервовая».Брыль.А ў Мікуцічах сцяг навукі і годнасць «развітога» чалавека трымаліся высока сярод настаўніцтва.Колас.// Які дасягнуў значных памераў, разросся. Пярэдняя частка .. моцнага тулава [зубра], цяжкая і масіўная, здаецца непамерна развітой у параўнанні з задняй, пакрытай карацейшымі і святлейшымі валасамі.В. Вольскі.
3. Усебакова адукаваны, з шырокім кругаглядам. [Варанкову] спадабаўся пагранічнік, які ўсім цікавіўся і быў даволі развіты.Гурскі.
•••
Развіты сацыялізмгл. сацыялізм.
Развіты сказгл. сказ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)