2.узнач.вык. Па-сапраўднаму, правільна, акуратна. — Давайце неадкладна, Ды каб было дакладна, Бо трэба знаць і трэба ўмець, Каго, калі і як сустрэць.Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падрабя́зны, ‑ая, ‑ае.
Вельмі грунтоўны, дакладны, з усімі дэталямі і дробязямі. Падрабязны план. Падрабязная біяграфія. Падрабязнае паведамленне. □ У вопратцы.. [Кіда] было шмат патайных кішэняў, у якіх.. [пагранічнікі] знайшлі падрабязную карту Чукоцкага ўзбярэжжа.Бяганская.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыблі́зны, ‑ая, ‑ае.
Не зусім дакладны, але больш-менш блізкі да сапраўднага. Прыблізны падлік. Прыблізныя звесткі. □ Камандуючы быў незадаволены: ён выявіў, што разведчыкі.. карысталіся прыблізнымі данымі, мала рыхтаваліся да аперацый.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ábgemessena
1) дакла́дны, ме́рны
2) нале́жны
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
vóllwichtiga
1) паўнава́жкі
2) дакла́дны; вераго́дны
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
аўтэнты́чны
(польск. autentyczny < лац. authenticus, ад гр. authentikos)
дакладны, адпаведны арыгіналу (напр. а. тэкст).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
пунктуа́льны
(с.-лац. punctualis)
вельмі акуратны, дакладны ў выкананні чаго-н. (напр. п. чалавек).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
scrupulous
[ˈskru:pjələs]
adj.
1) добрасумле́нны
2) дакла́дны да дро́бязяў, скрупулёзны
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
купле́тны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да куплета (у 1 знач.). Дакладны рытм прыпеўкі, папулярная куплетная форма, даходлівая меладычная інтанацыя, жвавасць .. вызначылі выдатнае месца прыпеўкі ў музычнай практыцы рускага, украінскага і беларускага народаў.«Беларусь».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Падрабя́зны ’вельмі грунтоўны, дакладны, з усімі дэталямі і дробязямі’. Конфікснае ўтварэнне ад дробязь (гл.) з прыстаўкай па‑ і суф. ‑н‑.