ПРЫГО́ДЗІЧ Мікалай Рыгоравіч (н. 1.1.1953, в. Лышча Пінскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. мовазнавец. Д-рфілал.н. (2001). Скончыў БДУ (1975), з 1975 працуе ў ім (з 1993 заг. кафедры). Даследуе мову помнікаў стараж.бел. л-ры, старабел. графіку, арфаграфію, лексікалогію, марфалогію, словаўтварэнне, інавацыйныя працэсы ў сучаснай бел.літ. мове. Аўтар прац «Складаныя прыметнікі ў старабеларускай мове» (1981), «Словаскладанне ў беларускай мове» (2000), «Асобна, разам, праз дэфіс: Слоўнік-даведнік» (1994), «Старабеларускі лексікон: Падручны перакладны слоўнік» (1997, з Г.К.Цівановай), «Пішам без памылак: Разам, асобна, праз дэфіс» (2002). Сааўтар манаграфіі «Беларуская мова: Змены ў сучасных славянскіх мовах» (1998) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
прэйскура́нт
(ням. Preiskurant < фр. prixcourant, ад prix = цана + courant = цяперашні)
даведнік цэн па відах і гатунках тавараў і па відах паслуг.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
itinerary
[aɪˈtɪnəreri]
n., pl. -aries
1) маршру́т -у m.; плян падаро́жжа
2) за́пісы або́ дзёньнік падаро́жжа
3) даве́днік для падаро́жнікаў
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
directory
[dəˈrektəri]1.
n., pl. -ries
даве́днік -а m., а́драсная кні́га
telephone directory — тэлефо́нная кні́га
2.
adj.
дырэкты́ўны; дара́дчы; даве́дачны
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
БУРА́К Леанід Іванавіч (н. 23.3.1930, в. Кульшыно Вілейскага р-на Мінскай вобл.),
бел. мовазнавец. Засл. работнік адукацыі Беларусі (1990). Д-рфілал.н. (1980), праф. (1982). Скончыў БДУ (1953). Працаваў у Ін-це мовазнаўства АН Беларусі, з 1966 у БДУ. Даследуе сучасную бел. мову, пераважна яе сінтаксічныя і стылістычныя асаблівасці. Аўтар прац «Пунктуацыя беларускай мовы» (1969, 3-е выд. 1982), «Сучасная беларуская мова» (1974, 2-е выд. 1985), «Далучэнне ў сучаснай беларускай мове» (1975), «Даведнік па пунктуацыі беларускай мовы» (1980), «Сучасная беларуская мова: Сінтаксіс. Пунктуацыя» (1987) і інш. Сааўтар акад. «Граматыкі беларускай мовы» (т. 1—2, 1962—66), нарматыўнага «Слоўніка беларускай мовы» (1987), шэрагу навук. дапаможнікаў для сярэдняй і вышэйшай школы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНАПЕ́ЛЬКА Пётр Якаўлевіч (н. 10.2.1922, в. Гнаткі Стараканстанцінаўскага р-на Хмяльніцкай вобл., Украіна),
бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д-рвет.н. (1968), праф. (1970). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1974). Скончыў Ваенна-вет. акадэмію Сав. Арміі (1946). З 1954 у Віцебскай акадэміі вет. медыцыны (у 1971—91 заг. кафедры). Навук. працы па этыялогіі, патагенезе, ранняй дыягностыцы, тэрапіі, прафілактыцы рахітаў і інш.унутр. незаразных хвароб с.-г. жывёл, парушэннях абмену рэчываў, па гісторыі ветэрынарыі. Адзін з аўтараў падручнікаў «Асновы ветэрынарыі» (2-е выд., 1985), «Клінічная дыягностыка ўнутраных незаразных хвароб жывёл» (2-е выд., 1988), «Даведнік па хваробах с.-г. жывёл» (2-е выд., 1990).
Тв.:
Эндемические болезни сельскохозяйственных животных М., 1990 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЛУМАЧА́ЛЬНЫ СЛО́ЎНІК,
лінгвістычны аднамоўны слоўнік, у якім словы падаюцца з апісаннем (тлумачэннем) іх значэння і сферы выкарыстання. Т.с. вызначаюць лексічныя нормы літ. мовы на пэўным этапе яе развіцця. У ім даюць грамат. акцэнтуацыйныя і правапісныя характарыстыкі слоў, нормы іх спалучальнасці, фіксуюць устойлівыя словазлучэнні тэрміналагічнага і фразеалагічнага характару з раскрыццём іх значэння, паказваюць паходжанне іншамоўных слоў. Як камбінаваны лексікаграфічны даведнік Т.с. займае гал. месца ў нац. лексікаграфіі і з’яўляецца паказчыкам агульнага ўзроўню яе развіцця.
Для вывучэння рус.літ. мовы 19—20 ст.найб. важнае значэнне маюць акад. «Слоўнік царкоўнаславянскай і рускай мовы» (вып. 1—4, 1847; 2-е выд., 1867—68), «Тлумачальны слоўнік жывой велікарускай мовы» У.І.Даля (ч. 1—4, 1863—66; т. 1—4, 7-е выд. 1978—80), «Тлумачальны слоўнік рускай мовы» (т. 1—4, 1935—40), «Слоўнік сучаснай рускай літаратурнай мовы» (т. 1—17, 1948—65), «Слоўнік рускай мовы» (т. 1—4, 1981—84).
Першы на Беларусі акад.даведнік такога тыпу — «Тлумачальны слоўнік беларускай мовы» (т. 1—5, 1977—84). У 1966 выйшаў «Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: Для сярэдняй школы» А.Я.Баханькова, І.М.Гайдукевіча і П.П.Шубы (3-е выд., 1979), у якім тлумачацца значэнні каля 6 тыс. слоў, што выкарыстоўваюцца ў вучэбнай і маст. л-ры. У 1996 выдадзены «Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы» пад рэдакцыяй М.Р.Судніка і М.Н.Крыўко, які змяшчае больш за 65 тыс. слоў. Т.с. ўзніклі на аснове перакладных, дзе значэнне слоў раскрываецца шляхам перакладу на інш. мову. Некат. ранейшыя бел. слоўнікі спалучаюць асаблівасці тлумачальных і перакладных. Найб. значны з іх — «Слоўнік беларускай мовы» І.І.Насовіча (1870, факсімільна перавыдадзены ў 1983), дзе адлюстравана нар.бел. лексіка сярэдзіны 19 ст. Т.с. можа ўключаць лексіку твораў толькі пэўнага пісьменніка (гл.Слоўнік мовы пісьменніка).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́МЕШ Валерый Мітрафанавіч (н. 11.12.1938, г. Рэчыца Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне эпізааталогіі. Чл.-кар. Акадэміі агр. навук Беларусі (1994), д-рвет.н. (1987), праф. (1995). Скончыў Віцебскі вет.ін-т (1960). З 1966 у Бел.НДІэксперым. ветэрынарыі (у 1973—88 заг. аддзела), з 1990 заг. кафедры Віцебскай акадэміі вет. медыцыны. Навук. працы па лейкозе буйн. раг. жывёлы, паталаг. марфалогіі, эпізааталогіі, ветсанэкспертызе прадуктаў, распрацоўцы сістэмы вет. аховы буйн. раг. жывёлы.
Тв.:
Лейкоз крупного рогатого скота. Мн., 1978 (у сааўт.);
Тлумачальны слоўнік-даведнік па ветэрынарыі і заатэхніі. Мн., 1992 (у сааўт.);
Биологическая оценка качества мяса при лейкозе крупного рогатого скота (разам з П.І.Пахомавым) // Уч. зап. Витебской гос. академии ветеринарной медицины. 1995. Т. 32.