адносна невял. формы рэльефу (яры, лагчыны, марэнныя грады, дзюны, карставыя паглыбленні і інш.), утвораныя пераважна экзагеннымі працэсамі; звычайна з’яўляюцца дэталямі морфаструктуры. Паводле працэсаў акумуляцыі і дэнудацыі адрозніваюць М., абумоўленую дзейнасцю водных патокаў, ледавікоў, ветру і інш. Падзяляецца на сучасную (адлюстроўвае існуючыя морфакліматычныя ўмовы) і рэліктавую, у якой захоўваецца палеазанальнасць. Пры стабільнасці фізіка-геагр. умоў, цыклічнасці іх характару развіваецца спадчынная М. На Беларусі пераважае рэліктавая ледавіковая М.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
базі́равацца, ‑руюся, ‑руешся, ‑руецца; незак.
1. Тое, што і грунтавацца. Базіравацца на фактах.// У тэхніцы — умацоўвацца, асноўвацца на чым‑н.
2. Размяшчацца дзе‑н., мець пэўную базу. Максімка рэзка павярнуў убок, у напрамку да грады, на якой рос змешаны лес, там базіраваўся апошнія дні партызанскі атрад.Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БЯРЭ́ЗІНСКАЕ БАЛО́ТА,
у Беларусі, у Маладзечанскім і Валожынскім р-нах Мінскай вобл., у пойме Бярэзіны (бас. Нёмана). Нізіннае. Пл. 9,4 тыс.га, у межах прамысл. пакладу 7,6 тыс.га.
Глыб. торфу да 6,2 м, сярэдняя 2,9 м. Першапачатковыя запасы торфу 46,6 млн.т. Ёсць лугавы мергель. Асушана 6 тыс.га. Землі выкарыстоўваюцца пад ворыва і сенажаць. На неасушанай ч. балота пераважаюць хмызнякі і асокі, на 200 га лес. Ёсць пясчаныя астравы і грады.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУ́ЭСТЫ (ад ісп. cuesta адхон, схіл гары),
асіметрычныя грады і ўступы ў рэльефе, часам горныя хрыбты, утвораныя ў выніку размыву і дэнудацыі монаклінальна залягаючых горных парод, складзеных з пластоў рознай трываласці. Спусцісты схіл супадае з нахілам пластоў, стромкі абрываецца ў бок іх падзення. Часам К. размяшчаюцца ў некалькі паралельных радоў, утвараюць куэставы тып рэльефу, які трапляецца на паўн. схілах Вял. Каўказа (Скалісты хр.), у Сярэдняй Азіі, Крымскіх гарах і інш. месцах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДВЯЛІ́КІ МОХ,
нізіннае балота ў Ганцавіцкім, часткова Ляхавіцкім р-нах Брэсцкай вобл., у вадазборы р. Бобрык 1-ы. Пл. 6,8 тыс.га, у межах прамысл. пакладу 3,9 тыс.га. Глыб. торфу да 3,8 м, сярэдняя 1,5 м. Запасы торфу каля 10 млн.т. Растуць пераважна асокі і мох сфагнум, на асобных участках журавіны. На значнай ч. балота лес з хвоі і бярозы, часткова з вольхі. Ёсць пясчаныя астравы і грады, укрытыя хваёвым лесам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДДУ́БІЧЫ,
балота нізіннага і пераходнага тыпаў у Столінскім р-не Брэсцкай вобл. Беларусі (38,2 тыс.га) і ў вадазборах рэк Сцвіга і Маства ў межах Украіны. Пл. 48,2 тыс.га, у межах прамысл. пакладу — 19,5 тыс.га. Глыб. торфу да 4 м, сярэдняя 1,4 м. Запасы торфу каля 38 млн.т. На б.ч. лясы з хвоі і бярозы, растуць трыснёг, асокі, гіпнавыя і сфагнавыя імхі. Трапляюцца пясчаныя астравы і грады, парослыя пераважна хваёвым лесам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
пало́ць, палю, полеш, поле; незак., што.
Ачышчаць ад пустазелля. Далей за дарогай зелянелі агароды. Жанчыны ў белых хустках палолі грады.Асіпенка.[Маша], як і ўсе, палола лён, які зарастаў свірэпкай і пырнікам.Гроднеў.// Вырываць пустазелле. Хлопцы пайшлі палоць пустазелле, а я прысеў на ўзмежку і пачаў разглядаць васількі.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
парні́к, ‑а, м.
Збудаванне, пакрытае зашклёнымі рамамі або поліэтыленавай плёнкай, для вырошчвання расады, ранняй гародніны і пад. Адпрацаваная пара тут выкарыстоўваецца для запарвання грубых і сакавітых кармоў,.. ацяплення парнікоў і цяпліц.«Беларусь».Як падрастуць сцяблінкі ўсе, Мы з парнікоў расаду У свой гарод перанясем І высадзім на грады.Аўрамчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
плоская замкнёная ўпадзіна на У Казахстана. Даўж. больш за 700 км, выш. 342 (узровень воз. Балхаш) — 600 м над узр. м. Утварылася ў выніку прагіну, які запоўнены рачнымі пясчанымі адкладамі. Уключае на Звоз.Балхаш, на У азёры Сасыкколь і Алаколь, на Пд пясчаныя масівы Таўкум, Муюнкум і інш. Ападкаў 135—200 мм за год. Пануюць пустынныя і паўпустынныя ландшафты. Перавеяныя пяскі ўтвараюць грады (выш. да 30 м), паўзарослыя саксаулам, джузгунам, палыном, салянкамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРСУКІ́Вялікія і Малыя, пяскі Вялікія Барсукі, пяскі Малыя Барсукі,
пясчаныя пустыні ў Казахстане, мерыдыянальна выцягнутыя ў выглядзе дзвюх доўгіх і вузкіх палос на Пн ад Аральскага м. Вялікія Барсукі даўж. каля 200 км, Малыя Барсукі — каля 100 км. Выш. каля 100 м. Складзены з палеагенавых і антрапагенавых алювіяльных пяскоў. Пяскі месцамі ўтвараюць узгоркі, грады і барханы. На выраўнаваных прасторах пераважаюць ксерафітныя хмызнячкі, палыны, салянкі і эфемеры; на схілах узгоркаў і град — ксерафітныя хмызнякі. Выкарыстоўваюцца як паша.