foolishness

[ˈfu:lɪʃnəs]

n.

1) дурно́та f.; ду́расьць, неразу́мнасьць f.

2) глу́пства n.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ідыяты́зм м.

1. мед. Idiote f -, Schwchsinn m -(e)s;

2. разм. (глупства) Blödsinn m

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

несура́зица ж., разг. недарэ́чнасць, -ці ж.; (глупость) глу́пства ср.; (бессмыслица) бязглу́здзіца, -цы ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

недомы́слие ср. недамы́сленасць, -ці ж.; (глупость) глу́пства, -ва ср.; (необдуманность) неабду́манасць, -ці ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

няво́пытнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць нявопытнага; адсутнасць, недахоп вопыту. [Надзя] па гарачцы, па сваёй дзіцячай нявопытнасці можа нарабіць глупства, палезе ў самае пекла, і пасля .. [Слесарэнка] не даруе сабе, што не здолеў спыніць, уберагчы яе. Бураўкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

здурава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак.

Разм. Сказаць, зрабіць, дапусціць якое‑н. глупства, дурасць. Ладымер думаў: да чаго [Міхалючка] прыставіць? Здураваў, што з самай вясны не пайшоў ён у мяне чараду ганяць у поле. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Дро́бязь ’дробязь, глупства’ (БРС, Шат., Бяльк.), дро́безь (Касп.). Этымалагічна звязана са словам драбяза́, драбязго́вы (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вярзці́ несов., разг. плести́, нести́, городи́ть, бре́дить;

в. лухту́ — нести́ вздор, поро́ть чушь (дичь);

в. глу́пства — городи́ть чепуху́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

блю́зніць

(польск. bluźnić)

1) зневажаць бога, святых, догматы веры або што-н. дарагое, паважанае;

2) разм. гаварыць глупства;

3) гаварыць у сне, у забыцці, трызніць.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

лухта́, ‑ы, ДМ ‑хце, ж.

Разм. Бязглуздзіца, бяссэнсіца, недарэчнасць; глупства. Нельга было не смяяцца, гледзячы на сур’ёзную Сымонаву міну, з якою выдаваў ён лухту за праўду. Колас.

•••

Вярзці (малоць, плесці) лухту гл. вярзці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)