горад на ПдЗ Вялікабрытаніі, на п-ве Корнуал. Засн. ў 12 ст. Каля 300 тыс.ж. (2000). Порт каля ўпадзення р. Плім у прал. Ла-Манш. Цэнтр суднабудавання і суднарамонту. Рыбалавецкі цэнтр. Марская біял. лабараторыя і акварыум. Ваенна-марская база. Музей і маст.галерэя. Цэрквы 15 і 17 ст., цытадэль 17 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ло́джыя
(іт. loggia)
1) адкрытая галерэя, якая прымыкае да будынка; памяшканне з каланадай замест вонкавай сцяны;
2) балкон жылога дома ў выглядзе нішы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ПІ́ЦІ (Pitti),
Палацца Піці, помнік архітэктуры Ранняга Адраджэння ў г. Фларэнцыя (Італія). Праект палаца заказаны Лукой Піці ў 1450 арх. Ф.Брунелескі (буд-вам кіравалі інш. архітэктары). Пазней у 16 ст. палац перайшоў да Казіма Медычы, пры якім быў закончаны фасад і пабудаваны двор (1538—70, арх. Б.Аманаці), разбіты сад (т.зв. сад Баболі; з 1550, арх. Б.Буанталенці і інш.). Пазней П. быў звязаны калідорам з Палацца Век’ё (арх. Дж.Вазары). У інтэр’еры барочныя плафоны П’етра да Картоны (1640—47). Палац пашыраны ў 17—18 ст. (з 1737 належаў Латарынгскаму дому). У 1993 рэстаўрыраваны. Будынак вызначаецца аскетычнай прастатой і суровай веліччу форм. Інтэр’еры аформлены пераважна ў стылі ампір. У ім размешчаны шэраг музеяў: Палаціна галерэя, Каралеўскія апартаменты, музеі сярэбраных вырабаў, карэт, сучаснага мастацтва, галерэя касцюма, скарбніцы Медычы і епіскапаў Зальцбургскіх. На тэр. саду Баболі ў Кавалерскім доміку Музей фарфору.
Літ.:
Галерея Питти. Флоренция: [Альбом]. М., 1971.
Я.Ф.Шунейка.
Палац Піці.Да арт.Піці. Зала Праметэя галерэі Палаціна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ТЛЕХЕМ (Bethlehem),
горад на ПнУ ЗША, у штаце Пенсільванія. Засн. ў 1740—41. Каля 70 тыс.ж., у агламерацыі каля 650 тыс.ж. (1990). Чыг. вузел. Буйны цэнтр чорнай металургіі. Металург. камбінат «Бетлехем стыл карпарэйшэн». Прыладабудаванне, харч., швейная прам-сць, вытв-сцьбуд. матэрыялаў. Ун-т. Фестывалі музыкі І.С.Баха. Музеі, мастацкая галерэя. Арх. помнікі 18—19 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУ́РБАН (Durban),
горад на У Паўднёва-Афр. Рэспублікі. Засн. ў 1822. 715,7 тыс.ж., з прыгарадамі 1137 тыс.ж. (1993). Вузел чыгунак і аўтадарог. Адзін з найбуйнейшых партоў Індыйскага ак.Міжнар. аэрапорт. Прам-сць: нафтаперапр., хім., маш.-буд., гарбарна-абутковая, тэкст., цукр., кансервавая. Суднабудаванне і суднарамонт. Прыморскі кліматычны курорт. Цэнтр турызму. 2 ун-ты. Музей і маст.галерэя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭ́РБІ (Derby),
горад у цэнтр. Вялікабрытаніі, на З ад г. Нотынгем, на р. Дэруэнт. 227,1 тыс.ж. (1992). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: маш.-буд. (авіярухавікі, інш. галіны трансп. машынабудавання), тэкст. (тканіны баваўняныя, шаўковыя, з хім. валокнаў), трыкат., гарбарная, фарфоравая. Вытв-сць карункаў. Арх. помнікі 14—19 ст. (царква Сент-Пітэр, Зала сходаў, сабор). Маст.галерэя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЙОРК (York),
горад у Вялікабрытаніі, на У Англіі, на р. Уз. Засн. каля 71 рымлянамі як крэпасць на месцы брыт. паселішча. 103 тыс.ж. (1984). Чыг. вузел, рачны порт. Буйны цэнтр харч., шкляной, паліграф. прам-сці. Чыгуначнае машынабудаванне. Музей Йоркшыра, маст.галерэя. Арх. помнікі 11—16 ст., у т. л. рамана-гатычны сабор. Рэзідэнцыя архіепіскапа Йоркскага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
клуа́тр
(фр. cloître, ад лац. claustrum = закрытае месца, манастыр)
крытая галерэя, якая акружае прамавугольны двор манастыра або вялікай царквы ў раманскай і гатычнай архітэктуры.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
трыфо́рый
(п.-лац. triforium)
вузкая падоўжная галерэя над бакавымі нефамі ў раманскай і гатычнай архітэктуры, адкрытая ў цэнтральны неф трайнымі або двайнымі арачнымі праёмамі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
БА́ЗУА (Basua),
пячора ў Лігурыі (вобласць у Паўн. Італіі), дзе знойдзены сляды дзейнасці паляўнічых эпохі мусцье. У 1950 адкрыта паўн.галерэя пячоры даўж. 400 м, якая завяршалася залай. Дзякуючы яе выключнай захаванасці (уваход перагароджвала сталагмітавая пробка) выяўлены 25 адбіткаў ног неандэртальцаў, фігурны сталагміт, які завяршаўся галавой забітага пячорнага мядзведзя і служыў мішэнню для сімвалічнага рытуальнага палявання — кідання злепленых з гліны «шароў».