дэнатуралізава́цца, ‑зуюся, ‑зуешся, ‑зуецца; зак. і незак.

1. Выйсці (выходзіць) з падданства той ці іншай дзяржавы.

2. толькі незак. Зал. да дэнатуралізаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фаса́д

(фр. façade, ад іт. facciata)

архіт. пярэдняя частка будынка, што выходзіць на вуліцу.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

паро́г, -а, Мо́зе, мн. -і, -аў, м.

1. Бервяно або брус у ніжняй частцы дзвярнога праёма.

Пераступіць цераз п.

На п. не пускаць каго-н. (не пускаць каго-н. у дом). Не выходзіць за п. (не выходзіць з дому). Ад парога хату не мятуць (прыказка).

2. перан., чаго. Пярэдадзень, мяжа чаго-н. (кніжн.).

На парозе гібелі.

3. Камяністы папярочны выступ на дне ракі, які паскарае цячэнне і абцяжарвае суднаходства.

Пеняцца хвалі на парогах.

4. Найменшая магчымая велічыня, ступень праяўлення чаго-н. (спец.).

П. адчуванняў.

П. чутнасці.

З парога (адхіліць, не прыняць і пад.; разм., неадабр.) — адразу, не ўваходзячы ў сутнасць справы.

|| памянш. паро́жак, -жка, мн. -жкі, -жкаў, м. (да 1 і 3 знач.).

|| прым. паро́гавы, -ая, -ае (да 4 знач.; спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

southerly [ˈsʌðəli] adj. паўднёвы;

the southerly latitude паўднёвая шырата́;

The room has a southerly aspect. Пакой выходзіць на поўдзень.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

«БЕЛАРУ́СКАЯ КРЫНІ́ЦА»,

газета. Выходзіць з 1991 у Мінску на бел. мове. Працягвае традыцыі газеты «Беларуская крыніца» (1917—40). Асвятляе дзейнасць сучаснай партыі Беларуская хрысціянска-дэмакратычная злучнасць, пытанні грамадска-паліт. і культ. жыцця краіны. Друкуе гіст. матэрыялы, творы бел. пісьменнікаў, пераклады.

т. 2, с. 413

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«ВІ́ЦЕБСКІ СШЫ́ТАК»,

гістарычны навук.-папулярны часопіс. Выходзіць з 1995 у Віцебску на бел. мове. Заснавальнікі: Віцебскі абл. краязн. музей, Віцебскае абл. краязн. аб’яднанне. Асвятляе пытанні гісторыі і культуры Віцебшчыны, публікуе малавядомыя факты, крыніцы матэрыяльнай і духоўнай культуры рэгіёна.

Л.​У.​Хмяльніцкая.

т. 4, с. 232

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«БИ́РЖИ И БА́НКИ. БЕЛОРУ́ССКАЯ ДЕЛОВА́Я ГАЗЕ́ТА»,

прыватнае інфармацыйна-аналітычнае выданне. Выходзіць з 1992 у Мінску на рус. мове 2 разы на тыдзень. Разлічана на дзелавыя колы. Асвятляе паліт. і эканам. праблемы, пытанні падатковай і фінансавай палітыкі, рыначных адносін, цэнаўтварэння і інш.

т. 3, с. 156

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«МОНД»

(«Le Monde», «Свет»),

французская штодзённая вячэрняя газета. Выходзіць з 19.12.1944 у Парыжы. Адна з найб. уплывовых і інфармаваных газет. Публікуе матэрыялы па пытаннях палітыкі, эканомікі і культуры ў Францыі і за яе межамі. Разлічана на інтэлігенцыю і ліберальную буржуазію.

т. 10, с. 519

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Выраза́ць (БРС, Касп., Яруш.), выры́звацца ’з’яўляцца (аб калоссях, усходах)’ (малар., стол., Выг. дыс.), вырэ́звацца ’ўзыходзіць (пра сонца)’ (Шатал.). Гл. рэзаць. Апошняе значэнне — украінізм; параўн. вирі́зуватисявыходзіць (аб месяцы)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

alight2 [əˈlaɪt] v. fml

1. (from) выхо́дзіць, сыхо́дзіць;

alight from a bus/train выхо́дзіць з аўто́буса/з цягніка́

2. (on/upon) садзі́цца (на што-н.), прызямля́цца

alight on [əˌlaɪtˈɒn] phr. v. fml натра́піць, знайсці́; выпадко́ва адшука́ць, выпадко́ва наткну́цца

alight upon [əˌlaɪtəˈpɒn] phr. v. = alight on

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)