ПУАНКАРЭ́ (Poincaré) Раймон (20.8.1860, г. Бар-ле-Дзюк, Францыя — 15.10.1934),
французскі паліт. і дзярж. дзеяч. Адвакат. Вучыўся ў Парыжскім ун-це. У 1887—1903 дэп. парламента, у 1903—13 і з 1920 сенатар. З 1893 неаднаразова займаў міністэрскія пасады. У 1912—13, 1922—24 і 1926—29 прэм’ер-міністр, у 1913—20 прэзідэнт Францыі. Праводзіў мілітарысцкую палітыку (празванне «П.-вайна»), Мацуючы франка-рас. саюз супраць Германіі, у 1912 і 1914 наведаў Пецярбург. У 1918—20 адзін з арганізатараў антысав. інтэрвенцыі, стваральнікаў Версальска-Вашынгтонскай сістэмы. Дамагаўся ваен. і эканам. гегемоніі Францыі ў Еўропе. З 2-й пал. 1920-х г. стаў на шлях збліжэння з Германіяй, каб выкарыстаць яе ў барацьбе супраць СССР. Аўтар мемуараў.
1.Выкарыстаць як ежу. — Лепей бы мы іх [яйцы] спажылі, — жалкавала Куліна. — Каб жа знаццё тое, нізавошта не пакінулі.Даніленка.[Пушкарэвіч:] — Забіць — забіў, але спажыць не ўдалося. Качка ўтапілася.Гурскі.
2. Зрасходаваць, выкарыстаць, ужыць для сябе. Ты многа спажыў з той скарбніцы дабра. Вярні І папоўні, што сам з яе браў.Чарнышэвіч.Свет вялікі, усюды месца чалавеку хапае. І людзі жылі-пажывалі, ніякага ліха не зналі. Што сваімі рукамі зрабіў, тое і спажыў.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
невычарпа́льны, ‑ая, ‑ае.
Які практычна цяжка вычарпаць, выкарыстаць поўнасцю; вельмі багаты. Запасы ў атмасферы невычарпальныя. □ Сваёй назвай .. [Салігорск] абавязак невычарпальным скарбам калійнай і каменнай солі.«Маладосць».// Бязмежны. Невычарпальныя магчымасці. □ Энтузіязм камсамольцаў і моладзі быў невычарпальны.«Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спажыва́ць, спажы́ць
1. (пра ядуі г. д.) verbráuchen vt, konsumíeren vt;
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
субстыту́т
(лац. substitutus = падстаўлены)
1) асоба, якая замяшчае каго-н.;
2) матэрыял або тавар, які можна выкарыстаць у выпадку адсутнасці патрэбнага матэрыялу або тавару; заменнік.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
missbráuchenvt злоўжыва́ць (чым-н.), вы́карыстаць у злачы́нных мэ́тах (каго-н., што-н.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ПРЫЛІ́ЎНАЯ ЭЛЕКТРАСТА́НЦЫЯ, ПЭС,
від гідраэлектрычнай станцыі, якая пераўтварае энергію марскіх прыліваў у эл. энергію. Будуецца на беразе заліва, вусця ракі ці штучнага басейна, адгароджаных ад мора плацінай. Дзейнічае за кошт перападу ўзроўняў вады паміж басейнам і морам, што ўтвараецца ў час прыліваў і адліваў. На П.э. ўстанаўліваюць капсульныя гідраагрэгаты, якія могуць працаваць у генератарным і помпавым рэжымах, а таксама як водапрапускныя адтуліны. Найб. эфектыўная работа П.э. ў энергасістэме, што дазваляе макс.выкарыстаць пераменнасць напору і рэжымаў работы. Першая П.э. пабудавана ў 1966 у Францыі.
Схемы работы прыліўнай электрастанцыі: а — у прамым генератарным рэжыме (пры адліве, калі назапашаная ў басейне вада вяртаецца ў мора, прыводзячы ў рух гідраагрэгаты); б — у адваротным генератарным рэжыме (пры запаўненні басейна ў час прыліву); 1 — плаціна; 2 — гідраагрэгат.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
абыгра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. Перамагчы каго‑н. у гульні. Абыграць у шашкі.
2.Выкарыстаць што‑н., умела дастасоўваючы да ўмоў, абставін (у сцэнічным дзеянні, літаратурным творы і пад.). Маналог.. трэба было так абыграць, каб ён не ўтрымаўся як прамова з трыбуны.«Полымя».//Выкарыстаць чые‑н. словы (памылку) у асабістых мэтах, надаючы не ўласцівае ім значэнне. [Адольф:] Цяпер за тое, што панна Паўлінка мяне гэтак абыграла, вазьму ды паеду.Купала.
3. Наладзіць гучанне музычнага інструмента, пайграўшы на ім нейкі час. Абыграць цымбалы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)