заключная стадыя цывільнага працэсу, у якой прымусова ажыццяўляюцца правы, пацверджаныя рашэннем суда. У Рэспубліцы Беларусь у парадку для выканання суд. рашэнняў выконваюцца таксама пастановы і рашэнні гасп. і трацейскіх судоў, выканаўчыя надпісы натарыяльных органаў і інш. Выканаўчае вядзенне ажыццяўляе судовы выканаўца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
пе́сеннік, ‑а, м.
1. Аўтар тэксту песень або кампазітар песеянай музыкі. Паэт-песеннік. Кампазітар-песеннік.
2.Разм.Выканаўца песень; аматар спяваць песні. — Едзе [Анікей] і пяе, песня плыве над ракой.. Песеннік быў... Ах, колькі радасці ён прывозіў з сабой!..Ракітны.Для паноў ён [прадзед] быў першы разбойнік, Для людзей жа — музыка і песеннік.Блатун.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дэўтэрагані́ст
(гр. deuteragomstes = другі акцёр)
другі з трох акцёраў у старажытнагрэчаскім тэатры, выканаўца негалоўнай ролі (параўн.пратаганіст, трытаганіст).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
бард
(кельц. bard)
1) паэт-спявак у старажытных кельтаў;
2) аўтар і выканаўца аўтарскай песні;
3) перан. паэт.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ПРЫВА́ЛАЎ (Мікалай Іванавіч) (3.6.1868, г. Ніжні Тагіл Свярдлоўскай вобл., Расія — 28.9.1928),
расійскі музыкант-этнограф, дырыжор, кампазітар. Скончыў пецярбургскія горны (1895) і археалагічны (1903) ін-ты. Ў 1896—1913 музыкант-выканаўца Велікарус. аркестра пад кіраўніцтвам В.Андрэева. Збіраў, даследаваў і рэстаўрыраваў рус.нар.муз. інструменты. Ў пач. 20 ст. ўдзельнічаў у стварэнні квартэта ўдасканаленых гусляў, кіраваў аркестрамі нар. інструментаў. Вёў выкладчыцкую і навук.-асв. работу, выступаў як выканаўца на нар. інструментах. Аўтар працы пра бел.нар.муз. інструменты (першая спроба іх апісання і класіфікацыі), гіст.-этнагр. нарысаў пра муз. інструменты рус. і інш. народаў, самавучыцеляў ігры на гуслях, балалайцы. Апрацоўваў нар. песні, пісаў муз. творы (опера «На Волзе», музыка да драм. сцэн «Ілья Мурамец» і «Скамарохава жонка»).
Тв.:
Народныя музычныя інструменты Беларусі. Мн., 1928.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
кінаапера́тар
(ад гр. kineo = рухаю + лац. operator = выканаўца)
спецыяліст, які выконвае кіназдымку.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
ДЗІДЗЕ́НКА (Рыгор Васілевіч) (13.2.1917, в. Навапаўлаўка Уральскай вобл., Казахстан — 26.8.1972),
бел. артыст эстрады. Засл. арт. Беларусі (1963). Скончыў Варонежскае тэатр. вучылішча (1938). У 1938—41 чытальнік Ансамбля песні і танца пагранвойск БССР. З 1947 у Белдзяржфілармоніі, артыст размоўнага жанру. Аўтар і выканаўцасатыр. куплетаў, мініяцюр, фельетонаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БА́РЫНЯ», «Барынька»,
беларускі нар. танец. Муз. памер Тэмп жвавы. Запазычаны ў рускіх у 19 ст. (разам з прыпеўкамі), увабраў характэрныя рысы мясц.танц. традыцый. Вядомы як сольны імправізацыйны танец, дзе выканаўца паказвае сваю віртуознасць і спрыт пры падахвочванні гледачоў. Выконваецца і ў мяшаным складзе.
рускі артыст балета, балетмайстар. Нар.арт.СССР (1973). Скончыў Маскоўскае харэагр. вучылішча (1958). У 1958—88 саліст Вял.т-ра, з 1995 яго маст. кіраўнік — дырэктар. Творчасць Васільева вылучаецца сілай і прыгажосцю скачкоў і вярчэнняў, чысцінёй ліній, пластычнай дасканаласцю. Сярод партый: Базіль («Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Пятрушка («Пятрушка» І.Стравінскага), Шчаўкунок-Прынц» («Шчаўкунок» П.Чайкоўскага); першы выканаўца партыі Спартака («Спартак» А.Хачатурана»; Ленінская прэмія 1970) і інш. Пастаянны партнёр К.Максімавай (жонка Васільева). Сярод пастановак: «Макбет» К.Малчанава (1980, і выканаўцагал. партыі), «Папялушка» С.Пракоф’ева (1991), опера «Травіята» Дж.Вердзі (рэжысёр-пастаноўшчык; 1996). Першыя прэміі міжнар. конкурсаў артыстаў балета ў Вене (1959) і Варне (1964, Балгарыя), прэмія В.Ф.Ніжынскага (Парыж, 1964). З 1980-х г. выступае за рубяжом у спектаклях балетмайстраў М.Бежара, Р.Пці і інш.