1. Быць асцярожным; засцерагаць сябе ад каго‑, чаго‑н. Позна вечарам Каця правяла гасцей на вуліцу. Вера пры развітанні паспела ёй шапнуць, што, маўляў, беражыся Андрэя, бо па вёсцы гавораць, нібы ён падасланы.Гаўрылкін.
2.Зал.да берагчы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ака́звацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1.Незак.да аказацца.
2.узнач.пабочн.ака́зваецца. Як выяўляецца, высвятляецца. Аказваецца, вечарам, калі мы палеглі спаць, з захаду насунуліся хмары і закрылі ўсё неба.Рунец.— Вось бачыш, — усміхнуўся бацька, — аказваецца, мы ўжо зразумелі адзін аднаго.Бажко.
3.Зал.да аказваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
згатава́цца, ‑туецца; зак.
Зварыцца, прыгатавацца (пра ежу). Вечарам гарыць дзе-небудзь на беразе агонь, сядзіш з Лявонам Песцікам пры вогнішчы і чакаеш, калі згатуецца ў кацялку юшка.Лупсякоў.Уранні Леначка не захацела пачакаць, пакуль згатуецца снеданне. І гэта зноў засмуціла старую.Брыль.// Закіпець (пра ваду). Чай згатаваўся.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэстара́н, ‑а, м.
Добра абсталяваная сталовая (звычайна з музыкай, танцамі), дзе можна заказаць дарагія стравы, закускі, напіткі, віно. Зранку — тут рабочая сталоўка, Вечарам — шахцёрскі рэстаран.Аўрамчык.— Я таксама віншую, — урачыста сказаў Заранік, — і без усякіх адкладаў уношу прапанову: зайсці ў рэстаран і адзначыць гэты знамянальны дзень.Хадкевіч.
[Фр. restaurant.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КАРО́СТА,
заразная хвароба скуры чалавека і жывёлы, узбуджальнікі якой — кароставыя кляшчы. Крыніца інфекцыі — хворы на К. чалавек, яго адзенне, рэчы. Пашырэнню К. садзейнічаюць антыгігіенічныя бытавыя ўмовы, скучанасць, голад. З моманту заражэння да праяўлення хваробы праходзіць 7—10 дзён. Прыкметы: моцны сверб, асабліва вечарам і ноччу, кароставыя хады ў скуры, дробныя пухірковыя высыпкі на скуры паміж пальцамі, на локцевых суставах, тулаве, ягадзіцах і інш. Бываюць сцёртыя формы К. (адзінкавыя пухіркі не на тыповых месцах, слабы сверб). Лячэнне: серная мазь, суспензіі і інш.
На К. хварэюць свойскія жывёлы. Узбуджальнікі — кароставыя кляшчы 3 родаў: свербуны (жывуць на галаве, шыі, грудзях), наскурнікі (у месцах з доўгімі валасамі), скураеды (пашкоджваюць канечнасці жывёлы). Хворыя жывёлы трацяць спакой, адчуваюць моцны сверб, знясільваюцца, выпадае поўсць, у цяжкіх выпадках жывёла гіне. Найчасцей К. распаўсюджваецца ў асенне-зімовы і вясновы перыяды. На Беларусі К. с.-г. жывёлы як эпізаотыя ліквідавана.
М.З.Ягоўдзік.
С.Г.Кароль.У.А.Кароль.Кароставыя кляшчы: 1 — акарус; 2 — самка кляшча саркоптэс у прасвеце хода, прагрызенага ў рагавым слоі скуры, і адкладзенае ёю яйцо.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРЫ́ЖСКАЕ ПАЎСТА́ННЕ 1944,
вызваленчае антыфаш. паўстанне насельніцтва Парыжа ў час 2-й сусв. вайны. Адбылося 19—25 жніўня. Было кульмінацыяй руху Супраціўлення, які асабліва актывізаваўся і пашырыўся ва ўмовах паспяховых дзеянняў англа-амер. саюзнікаў у Францыі (гл.Нармандская дэсантная аперацыя 1944 і «Оверлорд»), а таксама шэрагу паражэнняў вермахта на ўсх. фронце. Узбр. выступленне патрыётаў рыхтавалася арг-цыяй фронту ўнутр. сіл, якія ў чэрв. 1944 налічвалі 500 тыс.чал., пры актыўнай падтрымцы франц. кампартыі. Непасрэднае кіраўніцтва паўстаннем ажыццяўляў Парыжскі к-т вызвалення на чале з А.Тале; камандаваў унутр. арміяй Парыжскага р-на палк. А.Роль-Тангі. У выніку вулічных баёў патрыёты за 6 дзён вызвалілі б.ч. Парыжа. Вечарам 24 жн. ў горад увайшло падраздзяленне франц. бранятанк. дывізіі ген. Ф.Леклерка і 25 жн. аказала дапамогу парыжанам у ліквідацыі апошніх ваен. апорных пунктаў акупантаў. Гарнізон ням.-фаш. войск капітуляваў. У той жа дзень у Парыж прыбыў кіраўнік Часовага ўрада Франц. рэспублікі Ш. дэ Голь.
Да арт.Парыжскае паўстанне 1944: 1 — заклік Парыжскага камітэта вызвалення да насельніцтва сталіцы; 2 — французскія патрыёты на барыкадах у Парыжы. Жнівень 1944.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
адно́йчы, прысл.
Аднаго разу. І вось аднойчы вечарам.. [бацька] выняў з футляра сваю скрыпку.Брыль.Аднойчы я адпачываў на Каўказе, у Хосце.Скрыган.[Маці:] — Я за гэты хвойнік так аднойчы палаялася з Амелькам, што ён і цяпер баіцца сустракацца са мной.Шамякін.// Адзін раз. Дачка адыходзіла цвёрда, аднойчы зірнула назад.Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вечары́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Рмн. ‑нак; ж.
Вячэрняя гулянка з музыкай і танцамі; вечар. Іншы раз вечарам Казей уладзіць вечарынку. Папрыходзяць хлопцы, дзяўчаты. Грыміць засцяною гармонік.Колас.З якой замілаванасцю ўспамінаў.. [Вася] гады сумеснай вучобы ў школе, вясёлыя калгасныя вечарынка, танцы пад гармонік на лясной паляне.Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пагадне́нне, ‑я, н.
1. Дагавор, які абумоўлівае абавязацельствы ў чым‑н. Міжнародныя пагадненні. Гандлёвае пагадненне. Пагадненне аб перамір’і. □ Нарэшце, пагадненне было падпісана.Самуйлёнак.
Джэнтльменскае пагадненне — міжнародны дагавор, заключаны звычайна без афіцыйных фармальнасцей, у вуснай форме.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пацярпе́ўшы,
1.‑ая, ‑ае. Дзеепрым.зал.пр.ад пацярпець.
2.‑ая, ‑ае; узнач.прым. Які панёс страты, пацярпеў.
3.узнач.наз.пацярпе́ўшы, ‑ага, м.; пацярпе́ўшая, ‑ай, ж. Той (тая), хто пацярпеў. Вечарам .. [Глобаў] загадаў паклікаць у кантору самога віноўніка і пацярпеўшага.Беразняк.
4.Дзеепрысл.зак.ад пацярпець.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)