1) весці неаселы спосаб жыцця, пераязджаць з месца на месца; качаваць (пра плямёны, народы);
2) доўга хадзіць, ездзіць дзе-н.; блукаць, падарожнічаць;
3) пераходзіць ад аднаго ўладальніка да другога на працягу доўгага часу (аб прадметах).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
спраку́дзіцца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; зак.
Разм.
1. Схібіць, учыніць што‑н. непажаданае, дрэннае. [Аўлас:] — Ведама, .. гаспадар быў. Не тое, што бясхлебнік які, а гаспадар! Калі што якое, калі б прыйшлося і спракудзіўся — ён гаспадаркай сваёй мог выручыцца.Баранавых.
2. Дапусціцца да ліха, праштрафіцца. Бяда ўжо надыходзіла, бо трэба было .. [Эльзу] да шлюбу весці барзджэй, затое, што дапусцілася да ліха .. Спракудзілася дзеўка.Гарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прывядзёнак ’дзіця, прыведзенае ў хату другой жонкай’ (Шат.), прывядзёнка, прывыді́нка ’падчарка’ (ЛА, 3, Клім.). Дапрыве́сці, гл. ве́сці, відаць, праз стадыю назоўнікаў на ‑ень (пры́ведзень), утвораных ад дзеепрыметнікавых асноў, што, паводле Вярхова (Аб нек. асабл., 33–40), характэрны для сучаснай беларускай мовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тарадэ́іць ’ляскатаць трашчоткай’ (Др.-Падб.), ’весці пустыя размовы, гаварыць шмат, не да месца’ (мёрск., Нар. лекс.; мсцісл., Нар. ск.); сюды ж тарадэ́й, тарадэ́я ’балбатун, балбатуха’ (Чал.). Параўн. польск.дыял.taradaj ’балбатун, пустабрэх’. Гукапераймальнае, у аснове выклічнік *тарада або *тарата, гл. тарадахаць, тараторыць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
шанава́цца, ‑нуюся, ‑нуешся, ‑нуецца; незак.
1. Быць асцярожным, берагчыся. [Матка:] — А ўсё ж, дачушка, ой як трэба шанавацца! Асабліва цяпер, калі такая распуста па людзях пайшла.Колас.//Разм.Весці сябе прыстойна ў прысутнасці каго‑н. — Чаго ты прыстаеш? — умяшалася Надзя. — Хоць бы чужога чалавека шанаваўся.Мыслівец.
2.Зал.да шанаваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПА́ШКІН Юрый Андрэевіч (28.6.1933, г. Новая Ляля Свярдлоўскай вобл., Расія — 8.9.1992),
бел. тэатразнавец. Канд. мастацтвазнаўства (1975). Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1955). З 1969 у Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі. Даследаваў гісторыю рус.дарэв.т-ра ў Беларусі, міжнац. тэатр. сувязі, пытанні развіцця рус. і дзіцячага драм. т-раў Беларусі і інш. Аўтар працы «Рускі драматычны тэатр у Беларусі XIX ст.» (1980), адзін з аўтараў «Гісторыі беларускага тэатра» (т. 1—3, 1983—87).
Тв.:
Утварэнне прафесіянальнага рускага драматычнага тэатра ў Беларусі (канец XVIII ст. — 1863 г.) // ВесціАНБССР. Сер. грамад навук. 1970. № 4;
Драматургія А.М.Астроўскага ў рускіх тэатрах Беларусі ў другой палове XIX ст. (1860—1890 гг.) // Там жа. 1974. № 2;
Да пытання аб вывучэнні тэатральнай культуры дакастрычніцкай Беларусі (відовішчна-забаўная драматургія ў рэпертуары рускага тэатра 1864—1900 гг.) // Там жа. 1977. № 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУПРУНЕ́НКА Дзмітрый Аляксеевіч (8.11.1915, г. Майкоп, Адыгея — 1.8.1990),
бел. матэматык. Акад.АН Беларусі (1966, чл.-кар. 1959). Д-рфіз.-матэм.н., праф. (1956). Засл. дз. нав. Беларусі (1975). Скончыў Растоўскі ун-т (1938). З 1945 у БДУ (з 1947 заг. кафедры, адначасова з 1957 дэкан ф-та). З 1963 у Ін-це матэматыкі АН Беларусі (у 1963—87 заг. лабараторыі). Навук. працы па лінейных групах, камутатыўных матрычных алгебрах, матэм. кібернетыцы. Развіў тэорыю лінейных вырашальных і нільпатэнтных груп. Распрацаваў эфектыўныя метады рашэння задач дыскрэтнай аптымізацыі. Прапанаваў падыход да рашэння некаторых задач тэорыі раскладаў, якія маюць шматлікія дастасаванні. Дзярж. прэмія Беларусі 1974.
Тв.:
Разрешимые и нильпотентные линейные группы. Мн., 1958;
Перестановочные матрицы. Мн., 1966 (разам з Р.І.Тышкевіч);
Группы матриц. Мн., 1972;
Группы подстановок. Мн., 1996.
Літ.:
Д.А.Супруненко // ВесціАНБССР. Сер. фіз.-мат. навук. 1990. № 6.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ГУ́ТАРКА СТАРО́ГА ДЗЕ́ДА»,
ананімны вершаваны твор бел. л-ры 19 ст. Напісаны ў пач. 1861. Надрукаваны ў выглядзе агітацыйнай брашуры Б.Шварцэ, А.Белакозам, Грынявіцкім у беластоцкай падп. друкарні напярэдадні паўстання 1863—64. Вядомыя 2 выданні: каб увесці ў зман цэнзуру, на тытуле аднаго пазначана Познань, другога — Парыж. Да аднаго з выданняў прыкладзены бел. верш У.Сыракомлі «Добрыя весці». Публікавалася ў львоўскай газ. «Dziennik literacki» («Літаратурны дзённік». 1861. № 89), распаўсюджвалася ў рукапісах і літаграфічна. Выкрывала царскія парадкі, заклікала бел. сялян падтрымліваць польскі вызв. рух. Складальнікі — шляхецкія рэвалюцыянеры — дапускалі ідэалізацыю мінулага Рэчы Паспалітай, заклікалі да класавага міру ў імя нац. адзінства. У навук. л-ры аўтарам «Гутаркі...» называлі В.Каратынскага, У.Сыракомлю, В.Дуніна-Марцінкевіча.
Публ.:
Беларуская літаратура XIX ст.: Хрэстаматыя. 2 выд.Мн., 1988;
Каратынскі В. Творы. 2 выд.Мн., 1994.
Літ.:
Кісялёў Г. Сейбіты вечнага. Мн., 1963. С. 136—145;
Революционная Россия и революционная Польша. М., 1967. С. 39—63;
Александровіч С.Х. Пуцявіны роднага слова. Мн., 1971. С. 19—21.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ДНАЕ ПО́ЛА, ватэрпола,
камандная спартыўная гульня з мячом у басейне; адзін з водных відаў спорту. Гуляюць 2 каманды па 7 чал. на воднай пляцоўцы 30 × 20 м (глыб. не менш за 1,8 м). Пасярэдзіне больш кароткіх бакоў пляцоўкі ўстаноўлены вароты шыр. 3 м, выш. 0,9 м. Гульня доўжыцца 4 перыяды па 5 мін кожны (улічваецца чысты час). Мэта гульні: перадаючы мяч партнёрам, кожная з каманд імкнецца закінуць яго ў вароты саперніка. Стыль плавання адвольны, мяч можна весці і кідаць адной рукой (дзвюма рукамі гуляе толькі варатар). Парушэнне правіл караецца перадачай мяча праціўніку ці (за грубую гульню) выдаленнем парушальніка на 45 с або да прапушчанага гола.
Узнікла воднае пола ў Вялікабрытаніі ў 2-й пал. 19 ст.Дапач. 20 ст. стала развівацца і ў інш. краінах. У праграме Алімпійскіх гульняў з 1900. Праводзяцца чэмпіянаты Еўропы (з 1926), свету (з 1973). З 1926 дзейнічае К-т воднага пола пры Міжнар. аматарскай федэрацыі плавання (ФІНА). На Беларусі развіваецца з 2-й пал. 1940-х г. Чэмпіянаты краіны з 1949.