атрад вадаплаўных птушак. 1 сям., 1 род, 5 відаў. Пашыраны на Пн Еўразіі і Паўн. Амерыкі. Пераважна марскія птушкі, на прэсных вадаёмах трапляюцца ў перыяд размнажэння і на пралётах. На Беларусі 3 віды: гагара палярная (Gavia immer) — вельмі рэдкі залётны від; гагара чырвонаваллёвая (Gavia stellata) — рэдкі пралётны від; гагара чорнаваллёвая (Gavia arctica) — рэдкі гнездавальны від, занесены ў Чырв. кнігу.
Цела прадаўгаватае, даўж. 66—95 см, маса 1—6,4 кг. Спіна чорная з белымі стракацінамі, бруха белае. Крылы вузкія, завостраныя, хвост кароткі, дзюба прамая, вострая і моцная. Тры пальцы злучаны плавальнымі перапонкамі. Добра плаваюць і ныраюць, па сушы перамяшчаюцца паўзком; узлятаюць толькі з вады. Кормяцца рыбай і воднымі беспазваночнымі. Гнёзды будуюць каля вады, нясуць 1—3 (звычайна 2) яйцы. Шкуркі гагарападобных выкарыстоўваюцца як «птушынае футра».
Да арт.Гагарападобныя. Гагары: 1 — чырвонаваллёвая; 2 — чорнаваллёвая; 3 — палярная (а — у шлюбным, б — у зімовым убранні).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЬЮФА́ЎНДЛЕНД, вадалаз,
парода службовых сабак. Апісаны ў канцы 15 ст. на аднайм. востраве і ўзбярэжжы п-ва Лабрадор (Канада). Сфарміраваны ў Зах. Еўропе (завезены ў 18 ст.); на Беларусі гадуюць з 1949.
Выш. ў карку 62—75 см, маса 50—68 кг (самцы буйнейшыя). Касцяк і мускулатура магутныя Тулава шырокае. Галава вял., круглявая, з кароткай мысай і вісячымі вушамі. Хвост прамы або шаблепадобна выгнуты. Шэрсць доўгая (акрамя мысы і вушэй), прамая ці злёгку хвалістая, з вельмі густым падшэрсткам, не намакае ў вадзе. Масць чорная, цёмна-бурая ці карычневая, часам з белымі плямамі; у разнавіднасці Н. ландсір (крыху вышэйшыя) — белая з чорнымі ці бурымі галавой, «сядлом» на спіне, крыжам і верхняй ч. хваста. Добра плаваюць і ныраюць. Ураўнаважаныя, пільныя, адважныя; лёгка дрэсіруюцца. Н. ўласцівы моцныя цяга да вады і выратавальны інстынкт. Выкарыстоўваюцца для ратавання на водах, вартаўнічай службы, выцягвання рыбалоўных сетак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ве́дамства, ‑а, н.
Галіна дзяржаўнага кіравання і сістэма ўстаноў, якія яе абслугоўваюць. Ваеннае ведамства. □ Пячатка клалася ясна, .. і абадок з назваю ведамства і асяродак з назваю завода відны былі вельмідобра.Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
намы́сліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак.
Разм. Задумаць, намерыцца зрабіць што‑н. На сабе вельмідобра адчуўшы, як цяжка быць непісьменным, .. [бацька] намысліў мяне вучыць.Скрыган.І невядома, куды .. [Пракоп Дубяга] пайшоў і што ён намысліў.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Разм. Прыйсці ў вясёлы, радасны стан, вельмі ўзрадавацца. [Лабановіч:] — Дык што, браце Янка: узрадуемся і ўзвяселімся. Няхай адступіцца ад нас ліха, а добра пачатае няхай дабром і скончыцца.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
СО́ЎКІ, начніцы (Noctuidae),
сямейства матылёў. Больш за 30 тыс. відаў; пашыраны паўсюдна. На Беларусі каля 300 відаў. Начныя жывёлы, дарослыя жывяцца нектарам кветак, сокам раслін. Шкоднікі культ. раслін: азімая соўка, клічная, выдатная, гарохавая, агародная, капусная, лугавая, хваёвая, С.-гама, С.-коска, зерневая, баваўняная і інш. Вылучаюць С. падгрызаючых (вусені жывуць у паверхневым слоі глебы, падгрызаюць расліны каля каранёвай шыйкі) і лісцегрызучых (вусені жывуць на раслінах, кормяцца надземнымі ч. раслін).
Размах крылаў 1—11 см. Цела масіўнае, шчыльна ўкрытае валаскамі. Агульная афарбоўка цёмная, пярэднія крылы вузкія з характэрным малюнкам (3 плямы), заднія белаватыя ці шараватыя, цямнейшыя па вонкавым краі. У С. добра развіта мімікрыя (колер і малюнак крылаў адпавядаюць колеру паверхні, на якой яны сядзяць). Вельмі пладавітыя. Вусені шаравата-бурыя, карычневыя або зялёныя з прадаўгаватымі палоскамі, пераважна голыя. Кукалка жаўтавата-бурая, карычневая, без кокана, звычайна ў глебе.
Соўкі і іх вусені: 1 — капусная; 2 — звычайная зерневая; 3 — паўднёвая сцябловая; 4 — бавоўнавая; 5 — соўка-гама.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
качага́р, ‑а, м.
Рабочы, які абслугоўвае топкі паравых катлоў. Васіль памагаў машыністу, паліў топку, — качагар з яго быў вельмі ўвішны і неспакойны.Мележ.— Эй, там, качагар, паддай агню ды добра сачы за парай!Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
саматка́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Рмн. ‑нак; ж.
Разм. Адзенне, бялізна з саматканага льнянога палатна. [Шыянок:] — Я не ведаю, як хто, а я вельмідобра адчуваю сябе, калі надзяваю на голае цела сялянскую саматканку.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
satisfactory[ˌsætɪsˈfæktəri]adj. здавальня́ючы;
a satisfactory explanation здавальня́ючае, перакана́ўчае/перакана́льнае тлумачэ́нне;
bring negotiations to a satisfactory conclusion уда́ла зако́нчыць перамо́вы;
The cooking is very satisfactory here. Тут вельмідобра гатуюць.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)