gay2 [geɪ] adj.

1. infml гомасексуа́льны, «блакі́тны»

2. вясёлы; прыва́бны

3. я́ркі, страка́ты

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

шэра-...

Першая частка складаных слоў са знач.:

1) шэры (у 1 знач.), з шэрым адценнем, напр.: шэра-блакітны, шэра-жамчужны, шэра-зялёны;

2) шэры (у 1 знач.) у спалучэнні з іншым асобным колерам, напр.: шэра-жоўты, шэра-залацісты.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

про́сека, ‑і, ДМ ‑сецы, ж.

Тое, што і прасека. Але просека вось ужо канчаецца, уперадзе пачынае адсвечваць блакітны небасхіл. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

блакі́тнець, ‑ее; незак.

Станавіцца блакітным, набываць блакітны колер. А дзень усё блакітнеў, і сонца, ужо трошкі цёплае, пачало зіхацець на ствалах. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

блюва́л

(англ. blue whale)

блакітны кіт, самая буйная жывёла на Зямлі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

нябе́сны, -ая, -ае.

1. гл. неба.

2. перан. Цудоўны, чароўны, вельмі прыгожы.

Над цудам цуд н.

Нябеснае стварэнне.

3. Які мае колер неба; светла-блакітны.

Н. колер.

Нябесныя целы (спец.) — планеты, каметы, зоркі, галактыкі і іншыя касмічныя аб’екты, што вывучаюцца астраноміяй.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зяле́на-...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:

1) зялёны (у 1 знач.), з зялёным адценнем, напр.: зялёна-блакітны, зялёна-буры, зялёна-жоўты, зялёна-карычневы;

2) зялёны (у 1 знач.), у спалучэнні з іншым асобным колерам, напр.: зялёна-белы, зялёна-чырвоны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Галубы́блакітны’ (Сцяшк. МГ). Рус. голубой, укр. дыял. голуби́й лічацца ўтварэннем ад *golǫbь ’голуб’ (па блакітнаму колеру пер’я). Гл. Булахоўскі, Семас. этюды, 170; Фасмер, 1, 432; Шанскі, 1, Г, 121–122. У бел. мове гэта назва колеру даволі рэдкая. Больш звычайнае запазычанне з польск. блакітны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шы́за,

1. Прысл. да шызы.

2. безас. у знач. вык. Пра шэра-блакітны колер паветра дзе‑н. У пакоі было шыза ад дыму.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сіне-... (а таксама сіня-...).

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:

1) сіні (у 1 знач.), з сінім адценнем, напр.: сіне-блакітны, сіне-зялёны, сіне-фіялетавы;

2) сіні (у 1 знач.), у спалучэнні з іншым асобным колерам, напр.: сіне-бела-чырвоны, сіне-чырвоны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)