пячоначны мох сям. лафозіевых, які расце на пясчанай глебе, на лясных балотах.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
засло́н1, ‑а, м.
Вайсковы атрад для аховы і прыкрыцця галоўнай часткі войска. Камандаванне зрабіла манеўр: пакінуўшы заслон, нечакана павярнула галоўныя сілы брыгады ў другім кірунку.Шамякін.За ракой стаіць невялікі заслон на балотах, абараняе подступ да пераправы. Заслону загадана біцца да апошняга патрона.Лынькоў.
засло́н2, ‑а, м.
Абл. Пераносная лаўка; услон. Каля стала стаялі заслоны і некалькі старых .. крэслаў.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жураве́ль1, ‑раўля, м.
Вялікая балотная пералётная птушка з доўгімі нагамі і шыяй, з доўгай прамой дзюбай. Жураўлі праляталі над полем, Забіраючы лета з сабой.Колас.І вядуцца на балотах Жураўлі ў густых чаротах.Гурло.
жураве́ль2, ‑раўля, м.
Прыстасаванне пры калодзежы для даставання вады, якое складаецца са стойкі, рычага-вагі і вочапа. Журавель варухнуўся, хутка падаўся вочапам уніз да вады.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
касмакла́дыум
(н.-лац. cosmokladium)
каланіяльная зялёная водарасць сям. касмарыевых, якая трапляецца ў сфагнавых балотах і дыстрофных вадаёмах.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
мніёбрый
(н.-лац. mniobiyum)
лістасцябловы мох сям. брыевых, які трапляецца па берагах рэчак, ручаёў, канаў, на балотах.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
скарпі́дыум
(н.-лац. scorpidium)
лістасцябловы мох сям. амблістэгіевых, які расце на балотах, па берагах азёр, старых рэчышчаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
БАЛО́ТНІЦА, сітнёг (Eleocharis),
род кветкавых раслін сям. асаковых. Каля 200 відаў. Пашыраны па ўсім зямным шары. На Беларусі 7 відаў — балотніца балотная (Eleocharis palustris), іголкавая (Eleocharis acicularis), аўстрыйская (Eleocharis austriaca), сасочкавая (Eleocharis mamillata), яйцападобная (Eleocharis ovata), пяцікветкавая (Eleocharis quinqueflora), адналускавая (Eleocharis uniglumis). Растуць па берагах вадаёмаў, на сырых лугах, нізінных балотах, утвараюць зараснікі.
Шмат-, радзей аднагадовыя травяністыя расліны з каранёвым валасніком або паўзучымі карэнішчамі. Сцябло голае, негалінастае, бязлістае, гладкае ці слабабаразнаватае, з 1—3 ці некалькімі лускападобнымі лістамі каля асновы. Каласкі адзіночныя, цыліндрычныя, канцавыя. Кветкі дробныя, двухполыя Плод арэшкападобны. Кармавыя і харч. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМЕ́ЖНІК (Oenanthe),
род кветкавых раслін сям. сельдэрэевых. Каля 40 відаў. Пашыраны ва ўмераных абласцях Еўропы, Азіі, гарах трапічнай Афрыкі, у Паўн. Амерыцы. Культывуюцца ў Галандыі. На Беларусі па берагах рэк і азёраў, на балотах расце амежнік вадзяны (O. aquatica); у наваколлях Магілёва і Гродна адзначаны амежнік дудкаваты (O. fistulosa). Ядавітыя (у каранях атрутнае смолападобнае рэчыва энантатаксін).
Адна- або шматгадовыя травяністыя расліны з вельмі галінастым пустацелым сцяблом выш. да 1,2 м. Лісце двойчы-тройчы перыстарассечанае. Кветкі дробныя белыя або ружаватыя ў складаных парасоніках. Плод — падоўжана-яйцападобны віслаплоднік (мае эфірны алей). Выкарыстоўваюцца ў медыцыне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРНАСТА́Й (Mustela erminea),
млекакормячая жывёла сям. куніцавых атр. драпежных. Пашыраны ў Еўразіі і Паўн. Амерыцы. Жыве каля вадаёмаў, на балотах, у лесе, зарасніках кустоў, лесастэпе. На Беларусі нешматлікі від, трапляецца ўсюды (падвід гарнастай сярэднярускі).
Даўж. цела да 38 см, хваста да 12 см, маса да 260 г. Футра кароткае, мяккае, густое. Летам спіна і бакі буравата-рыжыя, брушка белае з лімонна-жоўтым адценнем, зімой — снежна-белыя. Кончык хваста чорны. Корміцца пераважна дробнымі мышападобнымі грызунамі. Гнёзды ў норах, дуплах, ламаччы, пад тарпамі саломы. Нараджае да 18 дзіцянят (у сярэднім 4—8). Каштоўнае футра.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЯРЭ́ЗКА, лікападыела (Lycopodiella),
род споравых раслін сям. дзеразовых. Каля 20 відаў. Пашыраны амаль па ўсім зямным шары. На Беларусі зрэдку трапляецца Дз. заліўная (L. inundata). Расце на сфагнавых балотах, вільготных грунтавых агаленнях у кар’ерах і каля дарог. Занесена ў Чырв. кнігу Рэспублікі Беларусь.
Шматгадовазялёныя расліны з доўгімі вілавата-галінастымі (дыхатамічнымі) паўзучымі сцёбламі даўж. да 1 м, якія месцамі перарываюцца. Ад сцёблаў адыходзяць вертыкальныя густааблісцелыя парасткі выш. да 10 см, на канцах якіх утвараюцца стробілы. Лісце дробнае, сядзячае, лінейна-ланцэтнае. Спарафілы зялёныя, шылападобныя. каля асновы расшыраныя, на краі зубчастыя. Лек., фарбавальныя і дэкар. расліны.