МАКАТУ́Н (Віктар Несцеравіч) (н. 10.6. 1941, в. Шунеўцы Глыбоцкага р-на Віцебскай вобл.),
бел. фізікахімік. Д-рхім.н. (1987). Скончыў БДУ (1964). З 1965 у Бел.тэхнал. ін-це. З 1974 у Ін-це фізіка-арган. хіміі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па хіміі цвёрдага цела, хіміі неарган. гідратаў, гетэрагенным каталізе, прыкладной спектраскапіі кандэнсаваных фаз. Выявіў групы гідратаў, у якіх можа адбывацца дысацыяцыя каардынаваных малекул вады ў цвёрдым стане. Распрацаваў канцэпцыю ролі дынамікі пратоннай падрашоткі цвёрдых кіслот у іх каталітычнай актыўнасці, актыўныя асяроддзі для электра- і магнітарэалагічных суспензій.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУРАШЫ́НЫЯ ЛЬВЫ (Myrmeleonidae),
сямейства насякомых атр. сеткакрылых. Каля 2 тыс. відаў. Пашыраны пераважна ў тропіках і субтропіках. На Беларусі трапляецца М.л. звычайны (Myrmeleon formicarium). Жыве ў сухіх пясчаных месцах. Актыўныя на змярканні і ноччу.
Даўж. цела да 8 см, размах крылаў да 17 см. У М.л. звычайнага размах крылаў да 7 см, цела даўж. да 3 см, тонкае, чорнае, амаль голае. Дарослыя знешне нагадваюць стракоз. Вусікі булавападобныя. Крылы з завостранымі канцамі. Ротавы апарат у імага грызучага тыпу. Драпежнікі. Развіццё з поўным ператварэннем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАНГАЛІ́НЫ,
яшчары (Pholidota), атрад млекакормячых. Вядомы з плейстацэну (каля 2 млн.г. назад). 1 сям., 1 род, 7 відаў. Пашыраны ў Паўд.-Усх. Азіі і Паўд. Афрыцы. Жывуць у лясах, саваннах. Большасць відаў наземныя, ёсць дрэвавыя формы. Актыўныя ўначы. Пры небяспецы скручваюцца ў шар.
Даўж. цела да 88 см, хваста да 80 см, маса да 27 кг. Цела зверху і з бакоў укрыта вял. рагавымі пласцінкамі. Канечнасці пяціпальцыя, з вял. кіпцюрамі. Морда падоўжаная. Язык чэрвепадобны, ліпучы, даўж. да 40 см; з яго дапамогай П. кормяцца мурашкамі і тэрмітамі. Нараджаюць 1, зрэдку 2—3 дзіцяняці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
аламо́ны
(ад ала- + гр. hormao = узбуджаю)
біялагічна актыўныя рэчывы, якія выпрацоўваюцца арганізмамі і выклікаюць у прадстаўнікоў іншых відаў накіраваныя фізіялагічныя рэакцыі, карысныя для арганізма, што выдзяляе гэтыя рэчывы (напр., пах кветак і нектару, што прыцягвае апыляльнікаў).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
«БЕЛАРУ́СКАЯ ГАЗЕ́ТА»,
неафіцыйны легальны орган КПЗБ. Выходзіла з 8.6.1933 да 30.1.1934 у Вільні на бел. мове 2 разы на тыдзень. Пісала аб уціску працоўных Зах. Беларусі, крытыкавала сац. і нац. палітыку польск. улад, вяла палеміку з БХД і інш. партыямі клерыкальна-нац. кірунку, прапагандавала ідэю аб’яднання Зах. Беларусі з БССР. З пазіцый сац. рэалізму і марксісцкай тэорыі народнасці і партыйнасці мастацтва асвятляла літ. працэс у Зах. Беларусі. Змяшчала літ. старонкі. Выходзіла нерэгулярна. Выйшла 17 нумароў. Забаронена ўладамі. Найб.актыўныя супрацоўнікі «Беларускай газеты» В.Таўлай, Я.Міско, А.Дубровіч і інш. арыштаваны і пасля 2-гадовага следства зняволены на працяглы тэрмін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́МІ (Ammi),
род кветкавых раслін сям. сельдэрэевых. Каля 6 відаў. Пашыраны пераважна ў Міжземнамор’і. Амі зубная (A. visnaga) і вялікая (A. majus) культывуюцца на Каўказе, паўд. Украіне і ў Малдове. Інтрадукаваны ў Цэнтр.бат. сад АН Беларусі.
Адна- або двухгадовыя травяністыя расліны з галінастым голым баразнаватым сцяблом выш. 50—80 см. Лісце складанаперыстарассечанае. Кветкі дробныя белыя ў складаных парасоніках. Плод — двухсямянка; мае эфірны алей, келін, віснагін, ізапімпінелін, бергаптэн і інш.біял.актыўныя рэчывы, якія выкарыстоўваюцца пры каранарнай недастатковасці, бранхіяльнай астме, коклюшы, як спазмалітычныя сродкі; прэпарат аміфурын — для лячэння віціліга і кругападобнай лысасці. Харчовыя (ужываюцца карані), меданосныя, вострапрыпраўныя і эфіраалейныя расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКІСЛЕ́ННЕў хіміі,
працэс злучэння якога-н. рэчыва з кіслародам; хімічная рэакцыя, пры якой адбываецца адыманне электронаў ад атамаў, пераразмеркаванне электроннай шчыльнасці паміж атамамі (гл.Акісленне-аднаўленне). Ступень акіслення не заўсёды адпавядае валентнасці атама і можа быць адмоўнай або дадатнай велічынёй. Сярод працэсаў акіслення вылучаюцца: акісленне арган. злучэнняў, у т. л. нафтапрадуктаў, акісленне металаў і акісленне біялагічнае. Сучаснае разуменне механізма акіслення арган. злучэнняў засн. на пераксіднай тэорыі, паводле якой з кіслародам рэагуюць злучэнні, што папярэдне перайшлі ў актыўны стан (гл.Пераксіды арганічныя). Пачатковая стадыя акіслення — ланцуговая хімічная рэакцыя. Актыўныя акісляльнікі — кісларод O2, азон O3, пераксід вадароду H2O2, хлор Cl2, фтор F2, перманганат калію KMnO4 і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСФАЛЬТАБЕТО́Н, асфальтавы бетон,
будаўнічы матэрыял, які атрымліваюць ушчыльненнем спецыяльна прыгатаванай у нагрэтым стане сумесі друзу, пяску, мінер. парашку і бітуму. Для надання асфальтабетону аднароднасці і паляпшэння яго якасці ў сумесь дабаўляюць таксама паверхнева-актыўныя рэчывы.
Адрозніваюць асфальтабетон гарачы — мае ў сабе вязкі бітум і ўкладваецца пры т-ры не ніжэй за 120 °C; цёплы — малавязкі, з т-рай укладкі 40—85 °C, халодны — з вадкім бітумам, які ўкладваецца пры т-ры навакольнага асяроддзя, але не ніжэй за 10 °C. Асфальтабетон бывае буйна-, дробназярністы і пясчаны (памеры зерня 40, 20 і 5 мм адпаведна). Выкарыстоўваецца для буд-ва пакрыццяў і асновы аўтамабільных дарог, аэрадромаў, гарадскіх вуліц і плошчаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫСКАМІЦЭ́ТЫ (Discomicetes),
група парадкаў сумчатых грыбоў падкласа эўаскаміцэтаў. Вядома каля 6 тыс. відаў з 6 парадкаў. Пашыраны па ўсім зямным шары. На Беларусі 44 віды з парадкаў гелацыяльныя, пецыцыяльныя, труфелевыя, фацыдыяльныя. Сапратрофы, актыўныя разбуральнікі раслінных рэшткаў. Мікарызаўтваральнікі. Ёсць паразіты раслін (напр., склератынія). Ядомыя смаржок, страчок, труфелі.
Пладовыя целы (апатэцыі) з раскрытым адразу або ў стадыі спеласці гіменіем, які знаходзіцца пераважна на ўвагнутай паверхні (дыску); сядзячыя ці на ножках, часта ярка афарбаваныя (чырвоныя, жоўтыя, аранжавыя і інш.), ад амаль непрыкметных да буйных (да 26 см). Марфал. асаблівасці апатэцыяў — важная таксанамічная прыкмета Сумкі большасці Д. выцягнута-авальныя, перамяжоўваюцца з простымі ці разгалінаванымі парафізамі (стэрыльныя ніткі). Сумкаспоры пераважна аднаклетачныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІНІ́НЫ (ад грэч. kineō рухаю),
фізіялагічна актыўныя поліпептыды: брадыкінін, лізілбрадыкінін і метыяніллізілбрадыкінін. У жывёл утвараюцца ў плазме крыві ці міжклетачных прасторах пры расшчапленні неактыўнага папярэдніка — кінінагена. Рэгулююць мясц. крывацёк, абумоўліваюць скарачэнне гладкай мускулатуры органаў, бронхаў, кішэчніка, маткі, выклікаюць болевую рэакцыю. К. таксама тое, што цытакініны, гармоны раслін, вытворныя 6-амінапурыну (напр., зеацін). Прысутнічаюць у выглядзе свабодных асноў, рыбазідаў і рыбатыдаў. Сінтэзуюцца гал. чынам у мерыстэме кораня, паступаюць у парасткі, удзельнічаюць у рэгуляцыі абмену рэчываў у надземных органах: стымулююць рост клетак, сінтэз РНК і бялку, раскрыццё вусцейкаў і інш. Выкарыстоўваюцца ў эксперыментах; у практычных мэтах — для атрымання сартавых раслін метадам культуры тканак.