Аддаду́рыць ’адставіць’ (Сцяц.), аддудурыць ’адтапырыць’ (Яўс.), аддыдурыць ’адставіць дудкаю (хвост)’ (Бяльк.), аддудырыць ’адставіць нязграбна, няўклюдна’ (Юрч. Сін.), аддудыраны ’адтапыраны’ (Янк. II), аттатурыць ’адтапырыць’ (там жа), аттатураны ’адтапыраны’ (там жа). Тлумачэнне Бялькевіча мае ясныя рысы народнай этымалогіі. Марфалагічна тут біпрэфіксальная форма дзеяслова з разавым дзеяннем (ад‑да‑дур‑ыць). Слова, магчыма, літоўскага паходжання: atadùrtiадыходзіць’, sudùrdyti ’адставіць з першаснага палажэння’. Наконт літ. dùrti ’штурхаць’ гл. Фрэнкель, 113.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

peron, ~u

м. перон;

pociąg odjeżdża z ~u siódmego — цягнік адыходзіць з сёмага перона

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

паміра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Незак. да памерці.

2. перан. Прыходзіць у заняпад. — Памірае мястэчка, — скардзіўся рабін у сваіх казаннях. Бядуля. // Адыходзіць у мінулае, адміраць — аб грамадскіх з’явах і пад. Чапляючыся за жыццё, памірае адсталае, старое, тое, што аджыла свой век; нараджаецца і дужэе новае, перадавое. Кудраўцаў.

•••

Паміраць (лопацца) са смеху — знемагаць ад смеху.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ЛАЦЯ́НУ ((Loteanu) Эміль Уладзіміравіч) (н. 6.11.1933, с. Клакушна Брычанскага р-на, Малдова),

малдаўскі пісьменнік, рэжысёр, сцэнарыст. Засл. дз. маст. Малдовы (1968). Нар. арт. Расіі (1980). Скончыў Усесаюзны дзярж. ін-т кінематаграфіі (1964). Аўтар зб-каў вершаў «Збянтэжанасць» (1956), «Рытмы» (1965), «Душа жаўрука» (1974), «Двайная спіраль» (1976), аповесці «Буколіка» (1966), кн. апавяданняў «Белая скрыпка» (1963) і інш. У кіно дэбютаваў героіка-рэв. стужкай «Чакайце нас на світанні» (1964). Зняў фільмы па ранніх творах М.​Горкага — «Табар адыходзіць у неба» (1976, гал. прыз Міжнар. кінафестывалю ў Сан-Себасцьяне) і А.​Чэхава «Мой ласкавы і пяшчотны звер» (1978). Сярод інш. фільмаў «Гэта імгненне» (1970), «Лаугары» (1973), «Ганна Паўлава» (1983, з Вялікабрытаніяй) і інш. Яго работы вылучаюцца рамант. светаадчуваннем, эмацыянальнасцю, імкненнем да адухоўленасці вобразаў. Піша сцэнарыі.

Тв.:

Избр. лирика. М., 1967.

Літ.:

Липков А. Эмиль Лотяну. М., 1983.

т. 9, с. 168

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МІХА́ЙЛАЎ (Аляксандр Якаўлевіч) (н. 5.10.1944, г.п. Алавяная Чыцінскай вобл., Расія),

расійскі акцёр. Засл. арт. Расіі (1983). Нар. арт. Расіі (1992). Скончыў Далёкаўсходні ін-т мастацтваў (1969, г. Уладзівасток). З 1970 у Саратаўскім драм. т-ры, з 1980 у Маскоўскім т-ры імя М.​Ярмолавай, з 1985 у Малым т-ры. Творчая манера М. адметная рамантычнасцю, мяккім лірызмам, глыбінёй псіхал. характарыстык, шчырасцю і арганічнасцю: Дорн і Міхаіл Львовіч («Чайка» і «Лясун» А.​Чэхава), цар Іван Васілевіч («Цар Іаан Грозны» А.​Талстога), Канстанцін («Дзеці Ванюшына» С.​Найдзёнава), Джэймс («Доўгі дзень адыходзіць у ноч» Ю.​О’Ніла) і інш. З 1974 здымаецца ў кіно: «Прыезджая» (1978), «Выкраданне «Савойі» (1979), «Белы снег Расіі» (1980), «Белы воран» (1981), «Мужыкі!» (1982, Дзярж. прэмія Расіі 1983), «Адзінокім даецца інтэрнат» (1983), «Каханне і галубы» (1984), «Змеялоў» (1985), «З новым шчасцем...» (1999, тэлефільм) і інш.

т. 10, с. 481

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПЛАТЫЦЭ́РЫУМ, аленевы рог (Platycerium),

род папарацей сям. мнаганожкавых. 17 відаў. Пашыраны ў трапічных лясах. На Беларусі ў аранжарэях і пакоях культывуюць П. двойчывілаваты, або аленярогі (P.bifurcatum).

Шматгадовыя буйныя эпіфітныя расліны. Замацоўваюцца на вял. галінах, часцей на кары ствалоў буйных вечназялёных і лістападных дрэў, што стаяць паасобку. У папярочніку дасягаюць 1,8 м, пад іх цяжарам дрэвы часам выварочваюцца з каранямі. Маюць стэрыльнае і спараноснае лісце. З дапамогай стэрыльнага лісця П. ўкараняюцца на дрэвах (ніжняя і бакавыя ч. ліста шчыльна прыціскаюцца да ствала ці галіны, а верхняя адыходзіць ад апоры так, што ўтвараецца ніша, у якой з цягам часу збіраецца перагной (масай да 100 кг) пранізаны каранямі эпіфіту. Спараноснае (і асімілюючае) лісце глыбока рассечана і нагадвае рогі аленя (адсюль назва). У сталых папарацей ніжняя паверхня разгалінаваных канцоў ліста пакрываецца цагельна-чырв. налётам шматлікіх спарангіяў. Дэкар. расліны.

Платыцэрыум аленярогі.

т. 12, с. 415

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

usweichen* vi (s)

1) уступа́ць даро́гу; саступа́ць

2) ухіля́цца

3) пазбяга́ць

4) вайск. адступа́ць, адыхо́дзіць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

bgehen* vi (s)

1) адыхо́дзіць, сыхо́дзіць, адпраўля́цца

2) аддзяля́цца

3) злу́звацца (аб фарбе)

4) выхо́дзіць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

отправля́тьсяI несов.

1. адпраўля́цца; (уходить) адыхо́дзіць, ісці́; (уезжать) ад’язджа́ць, е́хаць;

2. перен. (исходить из чего-л.) зыхо́дзіць, выхо́дзіць (з чаго-небудзь);

3. страд. адпраўля́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

про́вады, ‑аў; адз. няма.

Дзеянне паводле дзеясл. праводзіць — правесці (у 7 знач.); развітанне з тым, хто ад’язджае, адыходзіць. Провады ў армію. Провады гасцей. □ На провадах былі родзічы тых, хто ад’язджаў, і шмат хто з аднавяскоўцаў. Шахавец. // Разм. Развітальны вечар, бяседа. — Ды, праўду сказаць, я і провады ўчора наладзіў. Але ўсё ж з нагрэтым кутком шкада расставацца. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)