інтэрнэ́т-...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: які адносіцца да сеткі інтэрнэт, звязаны з ёй, напр.: і.-аператар, і.-крама, і.-пратакол.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ске́птык, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Прыхільнік скептыцызму (у 1 знач.).

2. Чалавек, які ва ўсім сумняваецца, да ўсяго адносіцца з недаверам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трэцякла́сны, -ая, -ае.

1. Які адносіцца да памяшканняў, месцаў трэцяга класа на транспарце.

Т. вагон.

2. Невысокай якасці, малазначны, пасрэдны (разм.).

Т. спецыяліст.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дашлю́бны, ‑ая, ‑ае.

Які адносіцца да часу, што папярэднічаў шлюбу. Дашлюбнае прозвішча.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

матро́с, ‑а, м.

Марак, які не адносіцца да каманднага саставу; радавы флота.

[Гал. matroos.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

о́ніксавы, ‑ая, ‑ае.

Які адносіцца да оніксу; зроблены з онінсу. Оніксавы бакал.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

bezgl. = bezüglich – што адносіцца [датычыцца]; адносна

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

пагарджа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., кім-чым.

Адносіцца да каго-, чаго-н. з пагардай, халатнасцю, не захоўваць.

П. тэхнікай бяспекі.

|| наз. пагарджа́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пакланя́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца; незак., каму-чаму (высок.).

Адносіцца да каго-, чаго-н. з глыбокай пашанай, павагай.

П. таленту пісьменніка.

|| наз. паклане́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзялі́льны, -ая, -ае.

1. Які адносіцца да дзялення (у 2 знач.).

2. Прызначаны для нанясення дзяленняў (у 4 знач.; спец.).

Д. цыркуль.

Дзялільная машына.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)