надоечы, прысл.

Разм. Зусім нядаўна; не так даўно, днямі. Надоечы адбылося здарэнне, якое абляцела Навадворкі і ўсе навакольныя вёскі. Кавалёў. Вечарам.. [Надзя] з дзяўчынай, з якой надоечы пазнаёмілася, прыйшла ў пакой інтэрната. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

брандмайстар, ‑тра, м.

Уст. Начальнік пажарнай каманды. Не дрэнныя брандмайстар вочы мае: Надоечы Здалёк Убачыў ён дымок А дыму ж без агню, напэўна, не бывае. Крапіва.

[Ням. Brandmeister.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выкараскацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Тое, што і выкарабкацца. [Мірон:] — Хату ў мяне надоечы замяло так, што хоць праз гарышча вылазь. Ледзь выкараскаўся. Хадкевіч. Іхнюю дывізію [дзе служыў Карпенка] улетку разбілі пад Лепелем, аднак рэшткі палка неяк выкараскаліся з акружэння. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дачуцца, ‑чуюся, ‑чуешся, ‑чуецца; зак., пра каго-што, аб кім-чым ці з дадан. дап.

Разм. Даведацца з дайшоўшых чутак; дазнацца. Дачуцца пра сям’ю. ▪ Пятрусь Грыб, адзін з багацеяў мястэчка Дварок, дачуўся надоечы, што лес ягоны сякуць напавал, больш як заўсёды. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паслязаўтра, прысл.

Праз дзень пасля сягонняшняга дня. Як ні было цяжка сёння, а .. [Зоні] хочацца ісці на гэтую работу заўтра, і паслязаўтра, і кожны дзень. Кулакоўскі. Надоечы мне Арына Самусёва казала, як сакрэт, што Берагі няйначай думаюць паслязаўтра прыйсці к нам у сваты. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нааддзіраць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Ададраць нейкую колькасць чаго‑н. Пасля пахавання, увечары, вярнуўшыся з папялішча школы, мы зноў сядзелі ўдвух з дзядзькам Яўменам на яго дворышчы на тых дошках, што нааддзіралі былі з платоў і на якіх збіраліся надоечы класціся спаць. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыпляскаць, ‑пляшчу, ‑плешчаш, ‑плешча; зак., што.

1. Пляскаючы, злёгку б’ючы, зрабіць плоскім, роўным. Прыпляскаць кучу гліны.

2. Прыбіць. прыгнуць да чаго‑н., прыціснуць уніз. [Кузьма] згроб .. [гной], прыпляскаў да таго, што на возе, і, абцёршы рукі аб балясіны драбінкі, а потым аб порткі, пагнаў каня. Нікановіч. Надоечы прайшоў цёплы спорны лівень, на дарогах прыпляскаў пыл. Кухараў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папаласкаць, ‑палашчу, ‑палошчаш, ‑палошча; зак., каго-што.

1. Апаласнуць, выпаласкаць. Бабка паставіла дайнічку на лаву, зняла з паліцы гладыш, папаласкала і накрыла цадзілкай. Каліна. Гаспадар яго на гэты раз заўважыў, што зусім непадалёк ад недакурка стаіць эмаліраваная для гэтага пасудзіна, якую я надоечы старанна вадою памыла, папаласкала. Грамовіч. Цёплы дождж папаласкаў сады і вецці-космы таполяў,.. і трава на вачах прыкметна шуганула ўгару. Даніленка.

2. Паласкаць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падчысціць, ‑чышчу, ‑чысціш, ‑чысціць; зак., што.

1. Зрабіць больш чыстым; прывесці ў парадак. Гулка забубнілі па зямлі раптоўныя ліўні; яны то аціхалі, то наляталі зноў і ўсё абмылі, усё падчысцілі, сагналі мутнымі пераваламі з двароў і палеткаў бруд, трэскі, салому. Лужанін. Падчысціць бы.. [рэчы], падрамантаваць, дык і пайшлі б у ход. Кулакоўскі.

2. Сцерці, саскрэбці (напісанае, надрукаванае).

3. Разм. Усё дачыста, без астатку забраць, з’есці і пад. [Маці:] — А ў каморцы і мышам ужо няма чаго есці — надоечы я ўсё да апошняй крупінкі падчысціла. Бажко.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

украсці, украду, украдзеш, украдзе; пр. украў, украла; зак., каго-што.

Узяць цішком, прысвоіць сабе чужое. [Прыбіральшчыца:] — Надоечы я адну дзяўчыну мусіла суцяшаць .. Дакументы і грошы ў яе прапалі. Дзе падзеліся — не знае. Ці ўкралі, ці згубіла — невядома. Грамовіч. // перан. Падманам, інтрыгай прысвоіць, захапіць што‑н. (уладу, славу і пад.). [Лабыш:] Во жулік... Атруціў, забіў, зарэзаў... і абакраў! Славу маю ўкраў!.. Козел. // перан. Выкарыстаць што‑н. за кошт іншых, пазбавіўшы каго‑н. чаго‑н. Трэба біць, біць іх больш, ворагаў, што хочуць украсці .. наша шчасце. Шамякін.

•••

З-пад сучкі яйцо ўкрасці — быць хітрым, вёрткім, з адчайна-зухаватымі выхадкамі.

У бога цяля ўкрасці — быць выключэннем сярод іншых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)