set

[set]

1.

v.t. set, setting

1) ста́віць

to set the value of — ацані́ць што

to set a record — паста́віць рэко́рд

2) устаўля́ць, упраўля́ць

to set a broken bone — упра́віць злама́ную косьць

3) настаўля́ць, наво́дзіць

to set a clock — наве́сьці гадзі́ньнік

4) вызнача́ць, прызнача́ць (час для чаго́)

5) упрыго́жваць, аздабля́ць

a bracelet set with diamonds — бранзале́т аздо́блены дыямэ́нтамі

6) садзі́ць квакту́ху (на я́йкі)

7) Mus.

а) склада́ць, піса́ць мэлёдыю

б) аранжава́ць му́зыку

8) Print. набіра́ць (тэкст)

2.

v.i.

1) застыва́ць, гусьце́ць

jelly sets as it cools — кісе́ль застыва́е, калі́ ахало́джваецца

2) захо́дзіць

The sun sets in the west — Со́нца захо́дзіць на за́хадзе

3) сядзе́ць на я́йках (пра квакту́ху)

4) пасава́ць, падыхо́дзіць

That coat sets well — Гэ́нае паліто́ до́бра сядзі́ць (пасу́е)

3.

adj.

1) вы́значаны, усталява́ны, прыня́ты

set time — вы́значаны час

set rules — прыня́тыя пра́вілы

2) засты́лы, цьвёрды

3) нава́жаны

He is set on going today — Ён нава́жаны е́хаць сёньня

4.

n.

1) кампле́кт -у m., по́ўны набо́р m.; прыбо́р -у m.

a set of dishes — прыбо́р, кампле́кт по́суду

2) радыёапара́т, тэлевізар або́ тэлефо́нны апара́т

3) дэкара́цыя для п’е́сы або́ адно́й дзе́і

4) кіру́нак -ку m.; схі́льнасьць f.

the set of a current — кіру́нак плы́ні

5) за́вязь f.

- all set

- set about

- set against

- set a good example

- set apart

- set aside

- set back

- set forth

- set forward

- set free

- set loose

- set in

- set off

- set on

- set on fire

- set out

- set up

- set up for

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)

идти́ несов.

1. ісці́;

2. (ехать) ісці́, е́хаць;

маши́на идёт машы́на ідзе́ (е́дзе);

3. (двигаться по воде) ісці́; плы́сці, плыць;

лёд идёт лёд ідзе́ (плыве́);

4. (сдвигаться с места) разг. ісці́, пасо́ўвацца;

сунду́к тяжёл и не идёт с ме́ста ку́фар ця́жкі і не ідзе́ з ме́сца;

5. (устремляться на приманку) бра́цца;

о́кунь хорошо́ идёт на червяка́ аку́нь до́бра бярэ́цца на чарвяка́;

6. (протекать во времени, проходить) ісці́, міна́ць;

шли дни ішлі́ (міна́лі) дні;

7. (вдвигаться внутрь, приходиться впору) ле́зці;

сапо́г не идёт на́ ногу бот не ле́зе на нагу́;

8. (тянуться — о горах, лесе и т. п.) ісці́, цягну́цца;

9. (падать, литься) ісці́;

снег идёт снег ідзе́;

вода́ идёт вада́ ідзе́;

10. (быть подходящим) разг. пасава́ць, падыхо́дзіць; (быть к лицу) быць да твару́; (иметь отношение) даты́чыцца, мець дачыне́нне;

зелёное не идёт к голубо́му зялёнае не пасу́е (не падыхо́дзіць) да блакі́тнага;

ей очень идёт кра́сный цвет ёй ве́льмі да тва́ру чырво́ны ко́лер;

э́то не идёт к де́лу гэ́та не даты́чыцца (не ма́е дачыне́ння) да спра́вы;

11. (принимать какое-л. течение) ісці́, бра́цца; (клониться) хілі́цца;

де́ло идёт к сва́дьбе спра́ва ідзе́ да вясе́лля;

пого́да шла на мете́ль бра́лася на мяце́ліцу;

идти́ на у́быль ісці́ на змяншэ́нне (на спад);

идти́ ко дну ісці́ на дно;

идти́ впрок ісці́ на кары́сць;

не идёт с ума́ не выхо́дзіць з галавы́;

не идёт на ум не ідзе́ (не ле́зе) у галаву́;

идти́ в сравне́ние ісці́ ў параўна́нне;

речь, вопро́с, дело́ идёт о… гаво́рка, пыта́нне, спра́ва ідзе́ аб (пра)…;

сон не идёт сон не ідзе́ (не бярэ́);

куда́ ни шло! дзе маё (на́ша) не прапада́ла;

идёт! до́бра!, зго́да!, няха́й так!;

де́ло идёт хорошо́ спра́ва ідзе́ до́бра;

идти́ на что ісці́ на што;

идёт, как коро́ве седло́ погов. падыхо́дзіць, як каро́ве сядло́;

всё идёт прекра́сно усё ідзе́ цудо́ўна;

голова́ идёт кру́гом галава́ кру́ціцца;

идти́ на у́дочку ісці́ на ву́дачку, паддава́цца падма́ну;

идти́ на попя́тный ісці́ (адступа́ць) наза́д.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (актуальны правапіс)

stéhen

*

1.

vi (h, рэдка s)

1) стая́ць, знахо́дзіцца (вертыкальна)

auf dem Kópfe ~ — стая́ць на галаве́

Modéll ~ — пазі́раваць (мастаку)

j-m im Wége ~ — стая́ць каму́-н. папяро́к даро́гі

2) стая́ць, знахо́дзіцца (дзе-н.)

Тränen stánden ihr in den Áugen — на яе́ вача́х вы́ступілі слёзы

3) стая́ць (быць у якім-н. стане)

Schlánge ~ — стая́ць у чарзе́

Réde und Ántwort ~ — трыма́ць адка́з пе́рад кім-н.

álles steht auf dem Spiel — усё паста́ўлена на ка́рту

mit j-m im Bríefwechsel ~ — перапі́свацца з кім-н.

im Begríff ~ etw. zu tun — наме́рвацца што-н. зрабі́ць; быць у мі́ласці ў каго-н.

ich stéhe Íhnen zu Díensten — я да Ва́шых паслу́г

er soll kómmen, wie er steht und geht — няха́й ён прыхо́дзіць як ёсць

wie steht es um… (A) — у які́м ста́не знахо́дзяцца спра́вы (з кім-н., чым-н.)

4) стая́ць, ме́цца, прысу́тнічаць, быць у наяўнасці

in der Zéitung steht — у газе́це надрукава́на [напі́сана]

es steht geschríeben… — напі́сана…

5) (für einander, zu D) стая́ць (адзін за аднаго, за каго-н., што-н.)

für j-n, für etw. ~ — руча́цца за каго́-н., за што-н.

6) (zu D) адно́сіцца, ста́віцца (да каго-н., чаго-н.)

7) стая́ць, не ру́хацца; не дзе́йнічаць, не працава́ць

8) быць да тва́ру, падыхо́дзіць, пасава́ць

9) з мадальным адценнем: трэ́ба [мо́жна] чака́ць

es steht zu wünschen — (па)жада́на

~ bléiben* — спыня́цца; застава́цца

~ lássen* — пакі́нуць (на месцы)

álles ~ und líegen lássen* — пакі́нуць усё (рэчы, маёмасць)

10)

séinen Mann ~ — пастая́ць за сябе́

das wird ihm téuer zu ~ kómmen — гэ́та бу́дзе яму́ до́рага каштава́ць

wie steht's, wie geht's? — як ма́ецеся [ма́ешся]

2.

(sich):

hier steht es sich bésser — тут стая́ць ле́пей [зручне́й]

sich müde ~ — стамі́цца ад до́ўгага стая́ння

er steht sich gut — ён ма́е до́бры заро́бак

sich mit j-m gut [schlecht] ~ — [не] ла́дзіць з кім-н.

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

ісці, іду, ідзеш, ідзе; ідзём, ідзяце, ідуць; пр. ішоў, ішла, ішло; заг. ідзі; незак.

1. Перамяшчацца, перасоўвацца ў прасторы:

а) Рухацца, ступаючы нагамі, робячы крокі (пра чалавека і жывёлу); крочыць. Аўсамі ішоў чалавек, выбіраючыся з лагчыны на ўзгорак да гасцінца. Чорны. Ляснымі дарогамі скрыта к чыгунцы ідуць партызаны. Колас. Насцярожана задзіралі галовы ласі, ідучы да вадапою. Кірэйчык. // (з акалічнаснымі словамі, якія паказваюць характар падобнага руху). Ужываецца ў значэнні: бегчы, імчацца, несціся і пад. Алені ішлі лёгкім трушком. Шамякін. Па дарозе ад Нёмана рыссю ідзе сувязны. Брыль;

б) Ехаць, плысці, ляцець (пра сродкі перамяшчэння). Машыны, танкі, артылерыя ішлі бесперапыннай плынню і ўсё ў адным напрамку — на захад. Шамякін. Ідуць калгасныя падводы, Дабро вязуць грузавікі. Колас. / З акалічнаснымі словамі, якія ўказваюць на характар, спосаб руху. Ісці на вёслах. Ісці на ўсіх парусах. // Адыходзіць, адпраўляцца ў пэўны момант, час. Экспрэс ідзе а дзесятай гадзіне вечара. // Ехаць, плысці, ляцець на якім‑н. са сродкаў перамяшчэння. На атамным ледаколе «Ленін» ішла экспедыцыя ў акіян.

в) Быць у дарозе, будучы адасланым куды‑н. (пра пісьмы, пасылкі, кантэйнеры і інш.). Кантэйнер ідзе чыгункай. ▪ Нарэшце пісьмо прыйшло: як выявілася, нейкія сто кіламетраў яно ішло пяць дзён. Шамякін. // Дамаўляцца, прыбываць адкуль‑н. куды‑н. Чай ідзе з Каўказа. ▪ Ходзіць вецер, Ловіць прыпах нафты, Што да нас з Татарыі ідзе. Калачынскі; г) Перамяшчацца масай, патокам, чарадой. Застаўся вецер ззаду дзесь, як хмара, следам пыл ідзе. Дубоўка. — Крыгі ідуць па Дзвіне — проста жах. Брыль. // Рухацца чарадой, касяком (пра рыбу і пад.). На бераг рыба ўся ідзе, аж возера шуміць-гудзе. Дубоўка.

2. у што, на што або з інф. Накіроўвацца, адпраўляцца куды‑н. з якой‑н. мэтай. Ісці гуляць. Ісці ў госці. Ісці на выбары. Ісці ў ягады. ▪ [Сегень] варушыўся кожную раніцу пад вокнамі хат і заказваў — каму што рабіць, каму куды ісці. Чорны. // на каго, супроць каго. Выступаць у паход, нападаць. Калі нарадзіўся волат, не знаў ён ні хвілі спакою: Варожых дзяржаў чатырнаццаць ішлі на яго вайною. Куляшоў. // перан. Разм. Выступаць праціўнікам, пярэчыць. — Завошта нам было б забіваць адзін аднаго, завошта ісці брату на брата? Самуйлёнак.

3. перан. Прыступаць да якой‑н. службы, дзейнасці; уступаць куды‑н., рабіцца кім‑н. Ісці ў партызаны. Ісці ў армію. Ісці ў інстытут. ▪ Да таварышаў, якія ідуць у літаратуру, К. Чорны звяртаўся з горкаўскім папярэджаннем: работа літаратараў надзвычай цяжкая. Кудраўцаў. Стары настаўнік Ягор Ягоравіч, адпрацаваўшы ў школе год з пяцьдзесят, атрымаў персанальную пенсію і ішоў на адпачынак. Корбан.

4. перан. Рухацца, развівацца ў якім‑н. напрамку. Ісці да камунізма. ▪ Гады праходзілі. Краіна Ішла наўсцяж да перамог. Глебка. Так і прайшоў свой шлях Васіль Іванавіч ад камсамольца да сакратара абкома партыі. Ішоў са ступенькі на ступеньку. Лынькоў. // у што. Развівацца, расці пэўным чынам (пра расліны). Бульба ідзе ў націну. // Дзейнічаць, паводзіць сябе тым або іншым чынам. Ісці разам з калектывам. ▪ Працавала [Тамара] па 7 гадзін. Але крок у крок ішла з тымі, хто працаваў поўную змену. «Работніца і сялянка». // Разм. Мець якія‑н. вынікі, паказчыкі ў чым‑н. Вучань добра ідзе па ўсіх прадметах. ▪ Дзяўчына была энтузіястка, яна і ў вучобе ішла на сярэбраны медаль. Шамякін. // за кім-чым. Трымацца каго‑н.; наследаваць каму‑н., далучацца да чыіх‑н. думак, поглядаў. Мы мацнеем і расцём, бо за партыяй ідзём. Прыказка.

5. ад каго-чаго, з чаго. Выдзяляцца, выходзіць, расплывацца. Ад зямлі ідуць густыя пахі ляснога рэдкатраўя, мокрага ад расы і сырасці ляжалага лісця. Пташнікаў. Калі Лукаш ужо набліжаўся да вёскі, з навадворскіх комінаў ішоў дым. Кавалёў. // Распаўсюджвацца (пра гукі, святло і пад.). Зязюля лічыла некаму гады, і аж пошчак ішоў па лесе ад яе кукавання. Даніленка. Неба на ўсходзе гарэла, ясната ішла ад ружовай разлегласці на ім. Чорны. // З’яўляцца, выходзіць, вынікаць. Паэзія [Янкі Купалы] ішла ад думак і жаданняў народа. Івашын. // Выдзяляцца, цячы. Кроў ідзе з раны. Пот ідзе. // Паступаць, падавацца. Газ ідзе. Ток ідзе. Пара ідзе па грубцы. ▪ Хлапчук, што хацеў быць дарослым, корпаўся ў млыне, дзе ішла якраз яго мука. Брыль. // Раcпаўсюджвацца (пра чуткі, весткі і пад.). Ідуць весткі з усіх канцоў. ▪ Пра абухаўцаў ішла слава яшчэ з 1901 года. «Работніца і сялянка». На Беларусі Па вёсках ідуць пагалоскі — з’явіўся Кастусь Каліноўскі. Броўка.

6. Набліжацца, з’яўляцца адкуль‑н. У акружаным блакадай лагеры ўсе радуюцца: «Нашы ідуць!..» Якімовіч. З вісклівым крыкам: «Ідзе! Ідзе!..» пранесліся пад акном Мікітка з Валодзькам, ускочылі ў хату і паведамілі, што ідзе машына. Ракітны. // перан. Насоўвацца, надыходзіць, прыбліжацца. Ноч ідзе З маланкамі, Дажджамі. Хведаровіч. З яркім сонцам, З пукам красак Май да нас ідзе. Бядуля.

7. Разм. Знаходзіць збыт, пакупніка. Тавар не ідзе. // Прадавацца па той або іншай цане. Ісці за бясцэнак.

8. перан. Рэгулярна налічацца, адпускацца (пра якія‑н. сродкі). Ідуць працэнты. Ідзе пенсія. Ідуць працадні. Зарплата ідзе. ▪ — Вам цяпер ідуць грошы кожны месяц, жывяце вы, дай божа на ўсякага добрага... Чорны. Слімак быў вельмі задаволены сваёй камандзіроўкай: ішлі добрыя сутачныя. Лынькоў.

9. Рассцілацца, пралягаць; мець пэўны кірунак, цягнуцца. Лагчына ішла далёка, аж пад лес. Сюды цяпер з поля пасля дажджу сцякала вада. Пташнікаў. І аднастайнай чарадой Ішлі стракатыя палоскі, Як невясёлых думак рой. Глебка. // Цягнуцца, праходзіць дзе‑н. Дарога ішла лесам. ▪ — Праз Калхіду ішоў вялікі гандлёвы шлях з Грэцыі і Рыма ў краіны Бліжняга Усхода і ў Індыю. Самуйлёнак. // Адыходзіць, адгаліноўвацца ад чаго‑н. У сыпкім пяску Ад калодзежных зрубаў Ідуць вадавода Смалістыя трубы. Лужанін. // Праходзіць, працягвацца ў якім‑н. напрамку. Вуліца ідзе ўгару. На горцы — Арынская царква, могілкі. Дамашэвіч. Паз ішоў крыва і быў мясцінамі то зусім мелкі, го занадта глыбокі. Дуброўскі. // Займаць тое або іншае месца ў адносінах да каго‑, чаго‑н. Я напішу, што ў класе Уперадзе іду, Што я ні ў якім разе Яго не падвяду. Гілевіч. За прасначкамі йшлі кампоты, Кісель з мядоваю сытою; Вячэру скончылі куццёю. Колас.

10. Дзейнічаць, працаваць (пра механізмы, машыны і пад.). Гадзіннік ідзе. ▪ Сцены карпусоў злёгку дрыжэлі, фабрыка ішла сваім поўным ходам. Лынькоў.

11. Капаць, цячы, ляцець (пра ападкі). Дождж ідзе. ▪ Узімку [на Вогненнай Зямлі] разам з дажджом часта ідзе і снег. Маўр.

12. Мінаць, працякаць, праходзіць у часе. Ішлі гады, дзеці іх раслі, жаніліся, выходзілі замуж — і хатка выцягвалася па вуліцы ў абодва бакі. Ракітны.

13. Цягнуцца, працягвацца. За акном павольна ішла ноч, роіліся зоры, і ападалі некаторыя з іх. Самуйлёнак. Жыццё ішло, поўнае чароўнасці і прыгажосці. Кавалёў. // каму. Быць у якім‑н. узросце. — Уладзіку трынаццаты год ідзе... Чорны.

14. Мець месца, адбывацца, праходзіць. Ідзе ўрок. Суд ідзе. У кватэры ідзе рамонт. ▪ На станцыі ішла ўжо выгрузка танкаў. Мележ. // Выконвацца, паказвацца, ставіцца (пра п’есу, спектакль і пад.). Ідзе новы кінафільм. // Быць прынятым да друку. Артыкул ідзе ў наступны нумар часопіса. // (звычайна з акалічнаснымі словамі). Адбывацца, быць у пэўным стане; удавацца, атрымлівацца. Справы ідуць добра. ▪ Мікалай распытваў Веру, як жывецца, як ідзе вучоба. Дамашэвіч.

15. Весці пачатак, паходзіць ад чаго‑н. Традыцыі гэтага змагання ідуць і з даўніх часоў, і з свежых яшчэ ў нашай памяці.. войнаў 1914–1920 гадоў. Чорны. // Лагічна развіваць думку ад агульнага да прыватнага або ад фактаў да абагульненняў. Ісці ад фактаў.

16. на што. Быць гатовым або схільным да чаго‑н., згаджацца на што‑н. Ісці на кампраміс.

17. у што, на што, пад што. Прызначацца, выкарыстоўвацца, ужывацца для чаго‑н. Перац ідзе ў страву як прыправа. Салома ідзе на подсціл жывёле. Дом ідзе пад знос. ▪ Іграюць пілы пільшчыкаў — На дошкі йдзе бярвенне. Купала. // Выдаткоўвацца, расходавацца, траціцца. На дарогу ідзе многа часу. ▪ Частка лякарстваў ішла на аказанне дапамогі насельніцтву. «Звязда».

18. каму-чаму. Падыходзіць, адпавядаць, пасаваць. Вясёласць гэтая неяк не ішла .. [шарманшчыкам], асабліва.. барабаншчыку. Чорны. // Быць да твару. [Ядвіся] была ў прыгожай чырвонай кофтачцы, якая вельмі ішла да яе твару. Колас.

19. Разм. Надзявацца, узлазіць без цяжкасцей. Чаравік не ідзе на нагу. // у што. Свабодна ўваходзіць, ўлазіць. Нітка свабодна ідзе ў шаршатку. Цвік не ідзе ў сцяну.

20. (часта з адмоўем). Разм. Атрымлівацца, ладзіцца, спорыцца. Хацеў бы я пеці Аб сваёй бядзе, Дый мне сэрца ные, Песенька не йдзе. Купала. — Вось цвердзь! А-а-а... Даўней грыўню мог сагнуць пальцамі, а гэта не ідзе... Чорны.

21. за каго. Уступаць у шлюб, выходзіць замуж (пра жанчыну). Марылька ішла замуж за Няміру. Чорны.

22. чым, з чаго. Рабіць ход у гульні. Ісці канём. Ісці козырам. Ісці з туза.

23. (з прыназоўнікам «у»). У спалучэнні з назоўнікамі, якія абазначаюць дзеянне, ужываецца ў значэнні: падпадаць пад што‑н. (што выражана назоўнікам). Ісці ў рамонт. Ісці ў чыстку.

24. (з прыназоўнікамі «на», «у»). У спалучэнні з назоўнікамі азначае наступленне працэсу, стану, дзеяння, якое выражана назоўнікам. Ісці на змяншэнне (змяншацца). Ісці ў рост (расці, пачынаць расці). Ісці на лад (ладзіцца, наладжвацца). Ісці на спад. Ісці на пасадку. Ісці на ўступкі. Ісці ў наймы. ▪ Рыгорку няцяжка было ўгаварыць Данілу ісці ў сваты да Бары, даводзячы, што цяпер якраз самы зручны момант. Дуброўскі.

25. (з прыназоўнікам «у»). У спалучэнні з назоўнікамі азначае: пачынаць рабіць што‑н., пускацца ў што‑н. Ісці ў скокі.

26. аб кім-чым, пра каго-што. Весціся (пра гаворку, гутарку і пад.). Ішла гаворка пра ўраджай. ▪ Залескі быў хворы, і Яўген Лубян часова замяшчаў яго. Аб ім ішла і гутарка. Шамякін. Язэп прысеў на табурэтку каля стала, слухаючы, аб чым ідзе размова. Дуброўскі.

27. за каго, што. Разм. Аказвацца прыгодным, сыходзіць за што‑н., з’яўляцца добрай заменай чаго‑н. Чорны хлеб ідзе за пірог.

28. Разм. Расходавацца хутка, лёгка. — Чырвонец вазьмі!.. У горадзе ідуць грошы, як вада праз пальцы. Мыслівец.

•••

Галава ідзе кругам гл. галава.

Далей (ісці) некуды гл. некуды.

З торбай ісці — пачаць жабраваць, прасіць міласціну.

Ідзіце здаровы — развітальны выраз.

Ісці міма рук — не даставацца каму‑н.

Ісці на дно — а) цярпець няўдачу, паражэнне; б) маральна апускацца, занепадаць.

Ісці на павадку ў каго — быць у залежнасці ад каго‑н., ставіць свае дзеянні, паводзіны ў залежнасць ад каго‑н.

Ісці на свой хлеб — пачаць жыць самастойна, зарабляць сабе на жыццё.

Ісці насустрач каму-чаму — садзейнічаць, дапамагаць каму‑н., спачувальна адносіцца да каго‑, чаго‑н.

Ісці на той свет — паміраць.

Ісці на ўсё — скарыстоўваць любыя сродкі для дасягнення мэты.

Ісці пад вянец — вянчацца, уступаючы ў шлюб.

Ісці пад суд — прыцягвацца да судовай адказнасці.

Ісці па лініі найменшага супраціўлення — выбіраць найбольш лёгкі спосаб дзеянняў, ухіляючыся ад цяжкасцей, пазбягаючы перашкод.

Ісці прамой дарогай — жыць сумленна, дзейнічаць без хітрыкаў і падману для дасягнення чаго‑н.

Ісці рукою — добра весціся, гадавацца, пладзіцца.

Ісці сваёй дарогай — дзейнічаць самастойна, не паддаючыся чужому ўплыву.

Ісці супраць цячэння — дзейнічаць наперакор існуючым традыцыям, поглядам і пад.

Ісці ўгору (угару) — а) атрымаць павышэнне па службе, займець павагу, аўтарытэт і пад.; б) паспяхова развівацца.

Ісці ў дзела — скарыстоўвацца, знаходзіць прымяненне.

Ісці ў заклад — спрачацца на грошы або што‑н. іншае.

Ісці ў касе — касіць.

Ісці ў нагу з кім-чым — дзейнічаць, працаваць, развівацца нароўні з кім‑н., у адпаведнасці з кім‑, чым‑н.

Ісці прочкі — сыходзіць з дому, не ўжыўшыся з жонкай або мужам.

Ісці ўразрэз з чым — рэзка разыходзіцца з чым‑н., супярэчыць чаму‑н.

Ісці ў ход — скарыстоўвацца, знаходзіць прымяненне.

Кусок у горла не ідзе гл. кусок.

Мароз па скуры (па спіне) ідзе гл. мароз.

Не ідзе з галавы — пра тое, што турбуе, хвалюе ўвесь час.

Не ідзе (не лезе) у галаву — а) няма жадання або магчымасці рабіць што‑н., думаць пра што‑н.; б) не засвойваецца, не запамінаецца што‑н.

Не ідзе ў руку — не ладзіцца, не шанцуе.

Не ісці далей — спыніцца на чым‑н., абмежавацца чым‑н.

(Ні) ў (якое) параўнанне не ідзе з кім-чым — нельга параўноўваць з кім‑, чым‑н.

Ходырам ісці — тое, што і ходырам хадзіць (гл. хадзіць).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

go2 [gəʊ] v. (went, gone) 1. ісці́, хадзі́ць; е́хаць;

go by car/bus/train е́хаць машы́най/аўто́бусам/цягніко́м;

go by air ляце́ць самалётам;

go by sea плыць мо́рам;

go on foot ісці́ пе́шшу

2. выхо́дзіць, адыхо́дзіць; выязджа́ць, ад’язджа́ць;

When does the train go? Калі адыходзіць цягнік?;

She is gone. Яе няма./Яна выйшла.

3. працава́ць, дзе́йнічаць (пра механізмы, машыны і да т.п.);

This clock do esn’t go. Гэты гадзіннік не ідзе;

I can’t get the car to go. Я не магу завесці машыну.

4. рабі́цца, станаві́цца (звычайна азначае змену ў горшы бок);

The milk went sour. Малако скісла;

He went blind. Ён аслеп;

She has gone mad. Яна звар’яцела;

The firm went bankrupt. Фірма абанкруцілася.

5. (at)

1) энергі́чна ўзя́цца за што-н.;

He went at his meal as if he hadn’t eaten for days. Ён накінуўся на яду, быццам не еў ужо шмат дзён.

2) кі́дацца на каго́-н.

6. (by)

1) прахо́дзіць, міна́ць (пра час);

Ten years went by. Прайшло дзесяць гадоў;

as the years go by з ця́гам ча́су;

He let the chance go by. Ён упусціў гэты шанц.

2) дзе́йнічаць (згодна з чым-н.);

go by the rules трыма́цца пра́вілаў;

You can’t go by what he says. Нельга верыць таму, што ён кажа.

7. (for)

1) infml кі́дацца, накі́двацца;

The dog went for his legs. Сабака хапаў яго за ногі.

2) падаба́цца;

Do you go for modern music? Вам падабаецца сучасная музыка?

3) спрабава́ць атрыма́ць або́ вы́йграць што-н.

4) ты́чыцца, даты́чыцца;

What he said goes for you too. Яго словы тычацца і вас таксама.

8. (into)

1) увахо́дзіць;

He went into Parliament. Ён прайшоў у парламент.

2) уніка́ць; растлума́чваць; разгляда́ць;

I won’t go into details. Я не буду ўнікаць у падрабязнасці.

9. (through)

1) перажыва́ць; перано́сіць;

He has gone through a lot. Яму давялося многае перажыць.

2) прагляда́ць; правяра́ць;

She went through his pockets. Яна абшнарыла ўсе яго кішэні.

3) патра́ціць;

He went through the money in a week. Ён патраціў грошы за тыдзень.

4) быць прыня́тым (пра закон, план і да т.п.);

The bill went through. Праект быў прыняты.

5) (with) здзе́йсніць; I can’t go through with the plan. Я не магу здзейсніць гэты план.

10. (with) падыхо́дзіць, пасава́ць;

This tie goes with your suit. Гэты галь штук падыходзіць/пасуе да вашага касцюма.

11. (without) абыхо́дзіцца (без);

How long can you go without sleep? Колькі часу вы можаце абыходзіцца без сну?

it goes without saying само́ сабо́й зразуме́ла;

be going to do smth. збіра́цца, наме́рвацца/мець наме́р зрабі́ць што-н.;

He’s going to change his job. Ён збіраецца змяніць месца працы.

go about [ˌgəʊəˈbaʊt] phr.v.

1. займа́цца;

That day he went about his business as usual. У той дзень ён займаўся сваімі справамі як звычайна.

2. пачына́ць;

How shall I go about it? Як мне за гэта ўзяцца?

3. хадзі́ць (пра чуткі);

The story is going about that… Ходзяць чуткі, што…

go ahead [ˌgəʊəˈhed] phr.v.

1. пачына́ць;

Go ahead, we’re all listening. Пачынай(це), мы ўсе слухаем.

2. праця́гваць; Work is going ahead. Работа працягваецца.

go along [ˌgəʊəˈlɒŋ] phr.v.

1. ісці́, ру́хацца

2. праця́гваць

3. (with) згаджа́цца; падтры́мліваць;

We’ll go along with your suggestion. Мы згодныя з вашай прапановай (і падтрымаем яе).

go around [ˌgəʊəˈraʊnd] phr.v.

1. быць распаўсю́джаным (пра хваробы);

There are a lot of bad colds going around. Зараз шмат людзей хварэюць на грып.

2. (with) сустрака́цца; вадзі́цца;

He is going around with my sister. Ён сустракаецца з маёй сястрой.

go back [ˌgəʊˈbæk] phr.v.

1. вярта́цца

2. браць пача́так;

The city goes back to the 10th century. Горад бярэ свой пачатак у дзясятым стагоддзі.

3. (on) паруша́ць (абяцанне, дагавор і да т.п);

He went back on his word. Ён не стрымаў свайго слова.

go down [ˌgəʊˈdaʊn] phr.v.

1. зніжа́цца; ру́хацца ўні́з;

Prices are going down. Цэны зніжаюцца;

The floods are going down. Паводка спадае;

The pill won’t go down. Я не магу праглынуць таблетку.

2. тану́ць;

The ship went down. Карабель затануў.

3. увайсці́ ў гісто́рыю, захава́цца ў вяка́х;

This day will go down in history. Гэты дзень увойдзе ў гісторыю.

4. (with) infml захварэ́ць, зле́гчы;

She went down with the flu. Яна злегла з грыпам.

5. : She went down on her knees. Яна ўкленчыла.

go in [ˌgəʊˈɪn] phr.v.

1. схава́цца за хма́ру (пра сонца, месяц)

2. BrE (for) браць удзе́л; удзе́льнічаць;

go in for a competition браць удзе́л у ко́нкурсе

3. (for) займа́цца; захапля́цца;

What hobby do you go in for? Якое ў вас хобі?

go off [ˌgəʊˈɒf] phr.v.

1. узарва́цца; стрэ́ліць;

The bomb went off. Бомба ўзарвалася;

The gun went off. Ружжо стрэліла.

2. пачу́цца (пра званок, гудок і да т.п.);

The alarm clock went off. Будзільнік зазвінеў.

3. пагарша́цца;

The fruit has gone off. Садавіна пагніла.

4. адключа́цца;

The heating goes off at night. Уначы ацяпленне адключаюць;

The light has gone off. Святло патухла.

5. infml стра́чваць ціка́васць; губля́ць інтарэ́с; разлюбі́ць;

I’ve gone off coffee. Я разлюбіў/перастаў піць каву.

6. (with) infml браць без дазво́лу; кра́сці;

Someone’s gone off with my car! Хтосьці ўкраў маю машыну!

go on [ˌgəʊˈɒn] phr.v.

1. адбыва́цца;

What’s going on here? Што тут робіцца?

2. праця́гваць; праця́гвацца;

Go on playing! Iграйце далей!;

He went on to say that... Ён затым сказаў, што...

3. прахо́дзіць, міна́ць (пра час);

As time went on, things began to change. З цягам часу справы пачалі мяняцца.

4. пача́ць дзе́йнічаць; уключа́ць, уключа́цца;

The lights went on. Загарэлася/запалілася святло.

5. infml шмат/до́ўга гавары́ць;

She goes on so! Яна такая балбатуха!

♦ Go on (with you)! BrE, infml Ідзі ты! (Я табе не веру!);

be going on with BrE, infml быць дастатко́вым (паку́ль што);

Here’s £5 to be going on with. Вось вам пяць фунтаў (пакуль што).

go out [ˌgəʊˈaʊt] phr.v.

1. выхо́дзіць з до́му (асабліва для ўцехі, забаў);

She’s gone out for a walk. Яна выйшла прагуляцца.

2. вы́ехаць, пае́хаць (звычайна далёка ці на доўгі час);

He went out to Australia. Ён выехаў у Аўстралію.

3. (рэгуля́рна) сустрака́цца, ба́віць час (з кім-н. процілеглага полу);

I go out with her. Гэта мая дзяўчына.

4. ту́хнуць, га́снуць (пра агонь, святло)

5. выхо́дзіць з мо́ды

6. быва́ць на лю́дзях/у кампа́ніі;

They go out very seldom. Яны мала дзе бываюць/рэдка куды ходзяць.

go over [ˌgəʊˈəʊvə] phr.v.

1. агляда́ць; правяра́ць;

go over the account прагляда́ць раху́нкі

2. паўтара́ць;

I’ll go over the explanation. Я паўтару тлумачэнне.

3. (to) пайсці́, схадзі́ць;

I must go over to the post office. Мне трэба схадзіць на пошту.

4. (to) перае́хаць;

He went over to France. Ён пераехаў у Францыю.

5. перайсці́;

The country went over to decimal coinage. Краіна перайшла на дзесятковую манетную сістэму.

go round [ˌgəʊˈraʊnd] phr.v. быць дастатко́вым, хапа́ць на ўсіх;

Is there enough food to go round? Ці хопіць ежы на ўсіх?

go under [ˌgəʊˈʌndə] phr.v.

1. тану́ць

2. гі́нуць;

His business went under. Яго справа лопнула.

go up [ˌgəʊˈʌp] phr.v.

1. узраста́ць; павялі́чвацца;

Prices have gone up again. Цэны зноў узраслі.

2. падніма́цца, падыма́цца;

Let’s go up the hill. Давайце паднімемся на гару;

The curtain went up. Заслона паднялася.

3. будава́цца;

There are new houses going up everywhere. Усюды будуюцца новыя дамы.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)