імавернасць, ‑і, ж.

Аб’ектыўная магчымасць ажыццяўлення чаго‑н., ступень ажыццявімасці. Імавернасць падзей. // Ступень абгрунтаванасці, упэўненасці ў праўдападобнасці або ажыццявімасці чаго‑н.; верагоднасць, дапушчальнасць. Такое дапушчэнне набывае тым большую імавернасць, што дыплом доктара медыцыны Скарына атрымаў у Італіі і мог быць таму прынят у Празе пазней за італьянскага батаніка. Алексютовіч.

•••

Тэорыя імавернасцей гл. тэорыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абараніць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Адбіць напад ворага, не даць у крыўду каго-н.

    • А. Радзіму.
  2. Засцерагчы ад шкоднага дзеяння каго-,чаго-н.

    • А. сады ад вусеня.
  3. Адстаяць чые-н. інтарэсы, правы, погляды.

    • А. прынцып дэмакратызму.
    • Абараніць дысертацыю (праект, дыплом) — публічна, на пасяджэнні вучонага савета або перад спецыяльнай камісіяй адстаяць палажэнні сваёй дысертацыі, праекта, дыплома.

|| незакончанае трыванне: абараняць.

|| зваротны стан: абараніцца.

|| незакончанае трыванне: абараняцца.

|| назоўнік: абарона.

  • А. Радзімы.
  • А. дысертацыі.
  • Міжнародны дзень абароны дзяцей.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

qualify [ˈkwɒlɪfaɪ] v.

1. рыхтава́ць (каго-н.) да яко́й-н. мэ́ты; рабі́ць адпаве́дным, падрыхто́ўваць; кваліфікава́ць;

qualify oneself for a post/job рыхтава́цца да яко́й-н. паса́ды/пра́цы

2. стаць спецыялі́стам у яко́й-н. галіне́

3. атры́мліваць дыпло́м, атэста́т, пасве́дчанне;

He qualified in London to teach English. Ён атрымаў дыплом выкладчыка англійскай мовы ў Лондане.

4. быць кампетэ́нтным;

I am not qualified to judge. Не мне судзіць.

5. ling. азнача́ць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

уручыць, уручу, уручыш, уручыць; зак., каго-што, каму-чаму.

Перадаць з рук у рукі, аддаць асабіста каму‑н. Уручыць пісьмо. Уручыць тэлеграму. Уручыць дыплом. ▪ [Пісар:] — Прабачайце, Андрэй Пятровіч, што патурбаваў вас: я павінен уручыць вам пакет, бо мне прадпісана аддаць яго пад распіску. Колас. / Пра медалі, ордэны. Перад вечарам генерал уручыў узнагароды. Мележ. // перан. Даверыць. Нам Радзіма ўручыла скаткі, Аўтаматы і спакой граніц. Бураўкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

отли́чие ср.

1. (различие) адро́зненне, -ння ср.;

в отли́чие от… у адро́зненне ад…;

2. (заслуга, отмеченная наградой) адзна́ка, -кі ж., выда́тнасць, -ці ж.;

дипло́м с отли́чием дыпло́м з адзна́кай;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (актуальны правапіс)

honour1 [ˈɒnə] n.

1. го́нар;

the guest of honour ганаро́вы госць;

a man of honour шляхе́тны чалаве́к

2. pl. honours ушанава́нні;

the New Year’s honours list спіс ушанава́ных на Но́вы год

3. pl. honours адзна́ка (вышэ́йшая);

honours degree дыпло́м з адзна́кай, «чырво́ны дыпло́м»

4. сла́ва, паша́на;

His/Her/Your Honour Яго́е́а́ша вялі́касць

do smb. an honour fml рабі́ць го́нар, рабі́ць ла́ску;

do the honours прыма́ць гасце́й;

in honour of smb./smth. у знак пава́гі да каго́-н./чаго́-н.; у го́нар

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

qualified [ˈkwɒlɪfaɪd] adj.

1. кваліфікава́ны, кампетэ́нтны, дасве́дчаны; які́ мае дыпло́м, атэста́т;

a fully qualified doctor кампетэ́нтны ўрач;

a qualified engineer высокакваліфікава́ны інжыне́р

2. (for) прыго́дны (для чаго-н.);

qualified for a post прыго́дны для паса́ды

3. абмежава́ны, зро́блены з агаво́ркай;

take a word in a qualified sense ужыць сло́ва ў ву́зкім сэ́нсе

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

абараняць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак., каго-што.

1. Адбіваць напад, засцерагаць ад нападу, непрыязных або варожых дзеянняў. Маладыя калгаснікі пайшлі ў Чырвоную Армію са зброяй у руках абараняць сваю радзіму. Колас. // Адстойваць чые‑н. інтарэсы, правы, погляды. Паэт, які з самага дзяцінства зведаў нягоды і пакуты сялянскага жыцця, рашуча абараняў прынцып дэмакратызму ў паэзіі. Шкраба. // Быць заслонай ад шкоднага дзеяння чаго‑н. Іх [эўкаліптаў] магутныя сцены абараняюць сады ад вятроў, яны азаніруюць паветра. Самуйлёнак.

2. Выступаць на судзе ў якасці абаронцы. [Марыся:] — Хутка будзе суд, а пан Крукоўскі падкупіў адвакатаў, якія будуць абараняць Рыгора. Бажко.

3. На спецыяльным пасяджэнні дабівацца прызнання вартасці навуковай працы, дыпломнага праекта з мэтай атрымаць адпаведную кваліфікацыю. А калі Русаковіч абараняў дыплом, дык за яго хваляваўся не толькі Даніла Мікалаевіч, але і генерал. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сумнявацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Адчуваць сумненне, няўпэўненасць у сапраўднасці чаго‑н.; няцвёрда верыць у што‑н. Ніхто не сумняваўся, што [Рыта] атрымае дыплом з адзнакай. Васілевіч. — Рой! — аж ускрыкнуў Міхалка на ўвесь голас. Тое, што гэта быў рой, ён цяпер не сумняваўся. Якімовіч. // у кім. Не быць упэўненым у кім‑н., не цалкам давяраць каму‑н. Сапраўды, як я мог сумнявацца ў .. [Марозе]. Быкаў.

2. Перажываць цяжкасці, хваляванні, вырашаючы якое‑н. пытанне. Настаўнік вучыць дзяцей уважліва адносіцца да пісьма, правяраць напісанне і ўсякі час зварачацца за растлумачэннем да настаўніка, калі ім сустрэнецца слова, у правільным напісанні якога яны будуць сумнявацца. Самцэвіч.

•••

Не сумнявайся (сумнявайцеся) — будзь(це) спакойны, не хвалюйся (хвалюйцеся). [Янка:] — Нумар гэты. І дом напэўна гэты. Я то ведаю, не сумнявайцеся!.. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адзнака, ‑і, ДМ ‑знацы, ж.

1. Метка, знак, пастаўлены з мэтай абазначыць што‑н., паказаць на што‑н. Адзнака на дрэве. Адзнака на карце. // Запіс, штамп і пад., якія сведчаць што‑н. — Адзінае, што я магу зрабіць, — сказаў .. [дзяжурны па станцыі], разглядаючы паперкі, — гэта адзнаку аб прычынах затрымання грузу. Самуйлёнак. [Паліцай:] — Бачыце, бачыце, пан афіцэр, тут [у кнізе запісу хворых] ёсць свежыя адзнакі аб выпісцы. Лынькоў. // Прадмет, які служыць умоўным абазначэннем чаго‑н. Тры стужкі — адзнакі аб раненнях, ордэны і медалі на гімнасцёрцы самі сабой сведчылі аб яго шляху ў гады вайны. Хадкевіч. // Знак, які астаўся пасля чаго‑н. на якой‑н. паверхні; след. Абапал дарог усюды віднеліся адзнакі нядаўніх баёў — чорныя варонкі, скарэжаныя машыны. Мележ. Дзе была запляснелая сінь, Там няма і адзнакі балота. Глебка.

2. Знак, прыкмета, акалічнасць, паводле якіх можна пазнаць, вызначыць што‑н. Адзнакі хваробы. ▪ І вось яно выхадзілася, выстаялася гэтае новае жыццё, набыло такія адзнакі, па якіх відаць было, што стаяць яму назаўсёды. Лынькоў. Прывычка гаварыць сам з сабой у некаторых ёсць адзнака блізкай ці сапраўднай старасці. Чорны. // Прыкмета, акалічнасць, якая прадвяшчае, прадказвае што‑н. Гадавалі вока дружныя ўсходы яравых; па ўсіх адзнаках, ураджай павінен быць добры. Гурскі.

3. Асаблівасць, рыса, якімі асоба, прадмет і пад. адрозніваюцца ад іншых асоб, прадметаў і пад. — Пад языком у.. [сакаляняці] знаходзіцца зубец — характэрная адзнака ўсіх сокалаў, — гаворыць Лёня. В. Вольскі. Разам з тым.. [Крапіва] дбайна збярог і традыцыйныя ўласцівасці, традыцыйныя адзнакі баечнага жанру. Казека.

4. Агульнапрынятае абазначэнне ступені ведаў і паводзін навучэнцаў. Жарынку не зацікавіў па-сапраўднаму ні адзін прадмет, ёй было ўсё роўна, што вучыць, абы атрымаць добрую адзнаку. Шыцік. Гартаючы сшыткі, Святлана прыкмеціла, што ў іх было многа добрых і выдатных адзнак. Шахавец.

5. Ганаровы знак, ордэн, медаль і пад. Маці беражна з хусцінкі Зорку з гонарам вымала. — Бацька твой — баец славуты, Гэта бацькава адзнака. Броўка.

•••

Дыплом з адзнакай гл. дыплом.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)