засляпіць, ‑сляплю, ‑слепіш, ‑слепіць; зак., што.

Разм. Пазбавіць магчымасці бачыць; асляпіць. Магутны ўдар Арцёма Світкі некуды пад казырок каменданту засляпіў яму вочы. Пестрак. / у безас. ужыв. Бляскам агністым засляпіла вочы. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)