занятак, ‑тку, м.

1. Тое, чым хто‑н. займаецца; праца, справа. Род заняткаў. Знайсці сабе занятак. ▪ Напячы ў прыску бульбы! Хто адмовіцца ад такога прыемнага занятку? Гамолка. У цёплыя дні Міколка лазіў з бацькам у рэчку і мацаў ракаў. Да чаго ж прыемны занятак. Лынькоў.

2. толькі мн. (заняткі, ‑аў). Разм. Вучэбныя практыкаванні, урокі. Семінарскія заняткі. Заняткі ў сетцы партыйнай асветы. ▪ Лабановіч, прыйшоўшы на заняткі, заўважыў, што паловы вучняў няма. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)