залі́ць 1, ‑лью́, ‑лье́ш, ‑лье́ і ‑лію́, ‑ліе́ш, ‑ліе́; пр. залі́ў, ‑ла́, ‑ло́; заг. залі́; зак., каго-што.
1. Пакрыць сабой, схаваць пад сабой (пра ваду і інш. вадкасці); затапіць (у 1 знач.). Нешырокая рэчка за вёскай выйшла з берагоў і заліла паплавы. Сіняўскі. — За ноч вада паднялася на чатыры метры, заліла ўся Кашыцкую нізіну. Шамякін. // перан. Пакрыць, запоўніць сабой якую‑н. прастору. Бясконцая плынь дэманстрантаў заліла.. вуліцы. «Маладосць». // перан. Выступіць на паверхню (пра бледнасць, чырвань і пад.). Румянец збянтэжанасці і сарамлівасці нечакана заліў шчокі хлопца. Гарбук. // перан. Напоўніць, запоўніць (пра святло, пахі, гукі і пад.). Прачнулася сонца. Барвай набрынялі пеністыя лёгкія хмаркі, чырвань заліла ўсё: і лес, і вёску, і паплавы. Капыловіч. Мяккае святло заліло пакой. Мікуліч. Пахам чыстым, пахам спелым Усе прасторы заліло. Хведаровіч. // перан. Авалодаць, захапіць (пра пачуцці). Грудзі заліла гарачая хваля нейкага невядомага, незразумелага пачуцця. Гамолка.
2. Абліць, абпэцкаць якой‑н. вадкасцю. Заліць сшытак чарнілам. ▪ — От малая! — гаворыць [Марылька] на Люсю. — Усю сукенку малаком заліла. Брыль.
3. Затушыць вадой. Коля Булкін.. моўчкі старанна заліў вадой вогнішчы. Жычка. Прыйшлося заліць дровы і расчыніць акно. Даніленка.
4. Пакрыць чым‑н. вадкім, здольным зацвярдзець. Заліць вуліцу асфальтам. Заліць човен смалою. Заліць каток. ▪ Дворык свой [Фёдар] заліў цэментам з раўчукамі для сцёку вады. Ракітны.
5. Уліць у што‑н. якую‑н. вадкасць. Заліць ваду ў радыятар.
•••
Заліць вочы — выпіць многа спіртнога.
Заліць гора — напіцца з гора.
Заліць за гальштук (за каўнер) — тое, што і залажыць за гальштук (гл. залежыць).
Заліць за скуру сала каму — прычыніць каму‑н. вялікае зло.
залі́ць 2, залю́, зо́ліш, зо́ліць; незак., што.
Спец. Апрацоўваць шкуры растворам вапны для выдалення шэрсці. Заліць шкуры.