забру́дзіцца, ‑бруджуся, ‑брудзішся, ‑брудзіцца; зак.

Зрабіцца брудным; запэцкацца. — Сюды сядайце, а то на прызбе штаны забрудзяцца. Галавач. — Бачыш, крыху забрудзіўся, сёння ў цэху было работкі! Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)