вытворчасць, ‑і, ж.
1. Працэс стварэння матэрыяльных даброт, неабходных для існавання і развіцця грамадства. Таварная вытворчасць. Сацыялістычная вытворчасць. Сродкі, рэзервы вытворчасці. Узровень вытворчасці. ▪ Моцнай эканамічнай асновай грамадства стала сацыялістычная ўласнасць на сродкі вытворчасці. Праграма КПСС.
2. Выраб, стварэнне якой‑н. прадукцыі; выпрацоўка. Вытворчасць сталі, машын, мяса. ▪ Якаснае паляпшэнне зямель дало магчымасць многім гаспадаркам значна павялічыць вытворчасць сельгаспрадукцыі. Машэраў.
3. Галіна, від народнай гаспадаркі. Прамысловая, сельскагаспадарчая вытворчасць. Буйная, дробная вытворчасць.
4. Праца па стварэнню якой‑н. прадукцыі. Працаваць на вытворчасці. Вучыцца без адрыву ад вытворчасці.
•••
Адзінкавая вытворчасць — вытворчасць некаторых вырабаў адзінкамі або невялікімі разавымі партыямі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)