уво́дны, ‑ая, ‑ае.

1. Які служыць увядзеннем у што‑н.; уступны. Уводная частка ўрока. Уводная экспазіцыя выстаўкі.

2. Змешчаны ўнутры чаго‑н.; устаўны. Уводныя эпізоды ў рамане. Уводныя ролі ў п’есе.

3. Які служыць для ўводу (у 2 знач.). Уводная адтуліна.

•••

Уводны ліст — акт, які складаецца судовымі органамі пры ўводзе каго‑н. у карыстанне ўладаннем.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)