увесці, увяду, увядзеш, увядзе; увядзём, уведзяце; пр. увёў, увяла, ‑ло; заг. увядзі; зак., каго-што.
1. Прымусіць увайсці ўнутр чаго‑н., прывесці куды‑н. Увесці войскі ў горад. ▪ [Леапольд] усё стаяў ля сына, як той пераадзяваўся, каб увесці яго ў хату самому. Чорны. [Міхась] адчыніў хлеў, увёў туды веласіпед. Дамашэвіч. Хвядзько злез [з воза], сам раскінуў вароты і ўвёў [у двор] фурманку. Лобан. // Прыняць, уключыць у склад чаго‑н., далучыць да ліку чаго‑н. Увесці ў праўленне. Увесці ў склад экспедыцыі. // Уліць, упусціць унутр чаго‑н. Увесці глюкозу ў вену. Увесці камфару хвораму.
2. Уключыць у што‑н., зрабіць дзённым або ўжывальным. Увесці ў бой новыя сілы. Увесці канал у эксплуатацыю. Увесці ва ўжыванне новае лякарства. Увесці мяч у гульню. ▪ Аўтар старанна сабраў і ўвёў у навуковы абыход многія зусім невядомыя факты. Івашын.
3. Устанавіць, укараніць; пакласці пачатак чаму‑н. Увесці самаабслугоўванне. Увесці пастаяннае дзяжурства. Увесці надзвычайнае становішча. ▪ Калі Старыца апынулася ў партызанскай зоне, яе жыхары зноў сышліся ў калектыў і ўвялі ў вёсцы даваенныя парадкі. Хадкевіч. Максім .. разумеў, што сапраўды няблага б увесці на ферме механічнае даенне кароў. Дайліда. Каб хутчэй увесці правільны севазварот у «Чырвонай ніве», акрамя ўсяго іншага, не хапала насення канюшыны. Шахавец.
4. Пазнаёміць, дапамагчы асвоіцца з чым‑н. Увесці ў свае планы. ▪ Апошка ўвёў яе [Марыну] ў навуку, Як трэба пчолак даглядаць. Колас. Работа ў газеце ўвяла мяне, калі так можна сказаць, у самую гушчу літаратурнага жыцця. Карпаў.
5. Уцягнуць у што‑н., схіліць да чаго‑н. (звычайна адмоўнага). Увесці ў выдаткі. Увесці ў грэх. // Прывесці ў які‑н. стан. Вонкавая прастата і беднасць падарожнікаў ўвялі ў зман жанчыну. Шамякін. У вачах .. [Марыны Паўлаўны] Галілей убачыў слёзы, і гэта ўвяло яго ў страшэннае замяшанне. Зарэцкі.
•••
Увесці ў вушы каму — падказаць каму‑н. неабходнасць якога‑н. дзеяння.
Увесці ў злосць — раззлаваць.
Увесці ў зман — падмануць, ашукаць.
Увесці ў курс чаго — пазнаёміць каго‑н. дэталёва або ў агульных рысах з чым‑н.
Увесці ў моду — зрабіць прывычным, звычайным што‑н.
Увесці ў слёзы — расхваляваць, прымусіць заплакаць.
Увесці ў страту — прымусіць растраціцца.
Увесці ў строй — зрабіць дзейным (пра што‑н.).