упусту́ю, прысл.
Дарэмна, безвынікова. Камуністы ўпустую прысяг не даюць. Панчанка. Люлька пагасла. Баласпай смактаў пачарнелы цыбук упустую. Беразняк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)