тыгр, ‑а, м.

1. Буйная драпежная млекакормячая жывёліна сямейства кашэчых аранжава-жоўтай з чорнымі палосамі афарбоўкі. Усурыйскі тыгр. ▪ — Няма звера страшнейшага за тыгра! — крыкнуў Тарыел, бляднеючы. Самуйлёнак.

2. Разм. Назва нямецкага танка перыяду другой сусветнай вайны. У тым баі мы знішчылі шэсць «тыграў», астатнія адышлі. «ЛіМ».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)