трыто́н 1, ‑у,
У музыцы — інтэрвал, які мае аб’ём у тры тоны (павялічаная кварта або паменшаная квінта).
[Грэч. tritonon ад tri- — у складаных словах тры і tónos — тон.]
трыто́н 2, ‑а,
1. Хвастатае земнаводнае сямейства саламандраў, якое нагадвае яшчарку.
2. У старажытнагрэчаскай міфалогіі — сын бога мора Пасейдона з чалавечым целам і хвастом рыбы.
[Грэч. tritōn.]
трыто́н 3, ‑а,
Ядро атама трытыю.
[Грэч. tritōn.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)