трыянгуля́цыя, ‑і,
1. Разбіўка паверхні на трохвугольнікі.
2. Геадэзічны метад знаходжання апорных пунктаў на зямной паверхні для тапаграфічных здымак і геадэзічных вымярэнняў мясцовасці.
[Ад. лац. triangulum — трохвугольнік.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)