скі́даць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
1. Скінуць што‑н. з чаго‑н. у некалькі прыёмаў. Скідаць дровы з воза.
2. Кідаючы, сабраць што‑н. у адно месца. Скідаць каменне ў кучу. ▪ Зрэзалі .. [сасну] з пня, ацерабілі. Не прыбралі ні верху, ні сукоў — не скідалі ў кучу. А летам тады — пажар... Пташнікаў. [Міхась] узяў рукзак, скідаў туды свае пажыткі, падхапіў на плечы і падаўся ў хмызняк. Ваданосаў.
3. Кідаючы ў адно месца (сена, салому), скласці стог. На Доўгім грудзе расце добрая дзяцеліна, дзікі гарошак. Калі лясгас дазволіць, яны, хлопцы, скосяць гэтую траву і скідаюць там стажок. Паслядовіч.
4. Разм. Зрабіць сяк-так якую‑н. будыніну. Папрацаваўшы гэтак усё лета, Ільюк пад зіму скідаў сабе хатку. Лобан. Асталася .. [Грасыльда] адна. Хату ёй скідалі сяк-так талакой. Пташнікаў. [Анішчук:] Трэба гумно якое скідаць, а то жыта няма дзе складаць... Гурскі.
5. Разм. Сшыць што‑н. на скорую руку. Я таксама маю світку. Маці скідала мне яе з бацькавай старой, і выйшла яна, як новая. Баранавых.
скіда́ць, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.
Незак. да скінуць.
•••
(Аж) з ног скідае (валіць) — пра вецер, буру і пад., што не даюць магчымасці ісці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)