шчырасць, ‑і, ж.

Уласцівасць шчырага. [Мароз:] — Шчыра табе [Андрэй Якаўлевіч] кажу, хоць ты ў маю шчырасць цяпер, вядома, не верыш. Лобан. [Стараста:] — Нават ты [Максім], разважны чалавек, і то паверыў у яго [Вялічкі] шчырасць. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)