шаргацець, ‑гачу, ‑гаціш, ‑гаціць; незак.

Шапацець, шамацець, шумець. Часам і ўдзень чутно было, як у садках і прысадах шаргацелі, ападаючы, сухія лісты. Кулакоўскі. Я доўга не спаў, слухаў, як шаргацела па сцяне голле бярозы, як жаласна гуў у коміне вецер і брынчалі шыбы, і думаў аб сваім гаспадару. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)