сэцэ́сія, ‑і,
1. У Старажытным Рыме — дэманстрацыйны выхад плебеяў за рысу горада, што з’яўлялася своеасаблівай формай іх барацьбы з патрыцыямі.
2. Назва антыпартыйнай нацыяналістычнай групоўкі, якая ўтварылася ў снежні 1924 года ў Цэнтральным камітэце Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі.
[Лац. secessio — пакідаць.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)