2.узнач.прым. Які разнасіўся, стаў прасторным ад працяглай носкі (пра абутак). [Дзяўчына] была ў старых, растаптаных і незашнураваных туфлях на босую нагу.Чорны.Намёрз[л]ыя за дзень растаптаныя лапці растаюць, з іх нацякае невялікая лужынка.Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)