расстаноўка, ‑і, ДМ ‑ноўцы, ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. расставіць.
2. Р мн. ‑новак. Парадак, паслядоўнасць у размяшчэнні чаго‑н. Расстаноўка знакаў прыпынку. ▪ Самой расстаноўкай вершаў у нізцы Багдановіч нібы паказвае гісторыю ўзаемаадносін чалавека і прыроды. Лойка.
3. Р мн. ‑новак. Кароткія перапынкі пры размове, пры выкананні чаго‑н. Хабібулін узняў на нас нейкія чужыя вочы і, адвёўшы погляд, з расстаноўкай прагаварыў: — Няма Цімчанкі. Згарэў... Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)