прысутны, ‑ая, ‑ае.

1. Які прысутнічае, знаходзіцца дзе‑н. у пэўны час. [Жанчына] нават не засмяялася і тады, калі навокал яе прысутныя людзі зарагаталі. Карпюк. Завязваецца гутарка з прысутнымі тут калгаснікамі аб іх жыцці ва ўмовах партызанскага краю. Залескі.

2. у знач. наз. прысутныя, ‑ых. Тыя, хто прысутнічае. Мароз абвёў вачамі ўсіх прысутных — ці не будзе пярэчанняў. Лобан. — Устаць! — строга крыкнуў вартаўнік суда. Прысутныя ўсталі. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)