прыходзіцца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; незак.

1. Незак. да прыйсціся.

2. каму. Даводзіцца каму‑н. кім‑н. Першы загаварыў Драчун, якому Бутрым прыходзіўся блізкім сваяком. Чарот. Я адкрыта цалаваў сястрычку Юнону, бо бацькі нашы прыходзіліся далёкімі сваякамі... Мыслівец.

3. што на што (з адмоўем). Супадаць, быць падобным на што‑н. (пра ідэнтычныя з’явы). Год на год не прыходзіцца. Зіма на зіму не прыходзіцца.

•••

Крута прыходзіцца — пра цяжкія абставіны, у якіх хто‑н. знаходзіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)