правія́нт, ‑у, М ‑нце, м.

Уст. Прадукты для арміі. Не маючы ні правіянту, ні патронаў, батальён стойка біўся.., адбіваючы атакі ворага штыкамі. Колас.

[Ням. Proviant.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)