Шэрсць; падшэрстак. Ён [мядзведзь] бакі свае трэ, Сваю футру і поўсць, А мурашкі цярэбяць, Сякуць і сякуць.Бядуля.Потым [Галя і Света] падышлі да клеткі Бялянкі і наскублі ў трускі дзве жмені поўсці.Шыловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)