патушы́ць 1, ‑тушу, ‑тушыш, ‑тушыць; зак., што.

Спыніць гарэнне; пагасіць. Агонь дастаў толькі хлеў суседняй гаспадаркі. Але некалькі чалавек.. узлезлі на хлеў і хутка патушылі салому, якая ўжо задымілася. Шамякін. Вокны свяціліся: выходзячы, настаўнік забыўся патушыць лямпу. Колас.

патушы́ць 2, ‑тушу, ‑тушыш, ‑тушыць; зак., што.

1. Утушыць усё, многае.

2. і без дап. Тушыць некаторы час (гл. тушыць 2).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)